выраб рэчаў з каштоўных металаў; від ювелірнага мастацтва. Шырока вядома ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, Амерыцы, краінах Усходу, сярэдневяковых Індыі і Кітаі, краінах Еўропы 15—18 ст. На Беларусі вядома з часоў жал. веку (7—6 ст. да н.э. — 8—9 ст.н.э.). Найб. пашырана як гар. рамяство ў 12—18 ст.Бел. майстры-злотнікі валодалі рознымі тэхнікамі апрацоўкі (ліццё, коўка, чаканка, гравіраванне) і аздаблення металаў, пераважна серабра (залачэнне, чарненне, зярненне, пацініраванне). Выраблялі посуд, абклады кніг і абразоў, крыжы, дарахавальніцы і інш. Шэдэўр З. часоў сярэдневякоўя — крыж Ефрасінні Полацкай работы Лазара Богшы (1161). У 16—17 ст. майстэрні і цэхі злотнікаў існавалі ў Віцебску, Брэсце, Кобрыне, Гродне, Магілёве, Нясвіжы, Слуцку і інш. У 2-й пал. 17 ст. больш за 50 бел. злотнікаў, пераважна з Віцебска, Полацка, Магілёва, працавалі ў Залатой, Сярэбранай і Аружэйнай палатах Маскоўскага Крамля, у т. л. П.Заборскі, В.Карпаў, М.Логінаў, Я.Магілёвец і інш. Яны выраблялі посуд, абклады абразоў і кніг, зброю. Пашырэнне мех.апрацоўкі металаў у сярэдзіне 19 ст. прывяло да заняпаду 3.
Я.М.Сахута.
Да арт.Злотніцтва. Абклад абраза. Пач. 17 ст.Да арт.Злотніцтва. Пацір з Навагрудка. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕННЯЗНА́ЎСТВА,
навука пра насенне, яго будову і развіццё, умовы фарміравання ўраджайных і пасяўных якасцей, пра метады ацэнкі і кантролю насеннага матэрыялу. Вывучае жыццё насення з моманту апладнення яйцаклеткі на мацярынскай расліне да ўтварэння новай расліны. Батанічнае Н. (карпалогія) даследуе насенне і плады дзікарослых раслін, сельскагаспадарчае Н. (раздзел аграноміі) вывучае насенне культурных раслін і з’яўляецца тэарэт. асновай насенняводства. Цесна звязана з батанікай, генетыкай, біяхіміяй і інш. навукамі, карыстаецца іх метадамі даследаванняў. На Беларусі пачатак развіцця Н. звязаны з працамі І.А.Сцебута. Пытанні Н. распрацоўваюцца ў НДІ Акадэміі агр. навук Беларусі: земляробства і кармоў, пладаводства, агародніцтва, бульбаводства, БСГА, Гродзенскім с.-г. ін-це, абласных і спецыялізаваных с.-г. доследных станцыях і інш. Даследаванні па Н. лясных культур вядуцца ў Бел.тэхнал. ун-це, ін-тах лесу, эксперым. батанікі, генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі і інш. Распрацаваны спосабы паскоранага размнажэння перспектыўных сартоў. Удасканалены метады аналізу жыццяздольнасці насення, энергіі яго прарастання, усходжасці, сілы росту і інш. паказчыкаў, спосабы насенняводства для вытв-сці эліты, тэхналогіі ўборкі, пасляўборачнай апрацоўкі і захоўвання насення вышэйшых рэпрадукцый, распрацаваны фізіял., хім. і фіз. спосабы перадпасяўной апрацоўкі насення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВАКА́ЛЬНЫ КВАРТЭ́Т.
Існаваў у 1927—65 у Мінску. Напачатку працаваў пры БДТ-1, у 1930-я г. — пры Бел. радыёцэнтры. 1-ы склад квартэта: К.Мацалевіч, М.Швайко (тэнары), У.Патапаў, М.Нікалаевіч (басы), 2-і (з 1945) — В.Някрасаў, К.Пуроўскі (тэнары), М.Пігулеўскі, Э.Прабштэйн (басы). У рэпертуары апрацоўкібел.нар. песень, творы бел. кампазітараў, ансамблі і пералажэнні харавых твораў Ф.Шуберта, Л.Бетховена, А.Барадзіна і інш. Зрабіў шмат фондавых запісаў на радыё, выступаў у адкрытых канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУСТАЭЛЕКТРО́ННЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
прылады для пераўтварэння і аналагавай апрацоўкі інфармацыі на аснове акустаэлектроннага ўзаемадзеяння. Да іх адносяцца акустаэлектронныя ўзмацняльнікі, генератары, фільтры, рэзанатары, акустычныя лініі затрымкі, дапасаваныя фільтры, прылады для кадзіравання і дэкадзіравання сігналаў і інш.Найб. пашыраны акустаэлектронныя фільтры (п’езаэл. фільтры на аб’ёмных або паверхневых хвалях); выкарыстоўваюцца для вылучэння і інтэгравання (назапашвання) сігналаў, змены іх частотнага спектра. Акустаэлектронныя прылады адрозніваюцца высокай надзейнасцю, мініяцюрнымі памерамі. Выкарыстоўваюцца ў радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёлакацыі, касм. сувязі і інш.Гл. таксама Акустаэлектроніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗІ́ЎНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ, абразівы,
прыродныя ці штучныя матэрыялы павышанай цвёрдасці, якія выкарыстоўваюцца для абразіўнай апрацоўкі і вырабу абразіўных інструментаў. Да прыродных абразіўных матэрыялаў адносяцца алмаз, граніт, кварц, карунд, крэмень, наждак; да штучных — электракарунд, карбід крэмнію, карбід бору, кубічны нітрыд бору (эльбор, кубаніт), штучны алмаз (мае значна большую цвёрдасць, стабільнасць уласцівасцяў, інш. высокія тэхнал. якасці). Мікрацвёрдасць абразіўных матэрыялаў ад 18—26 ГПа (электракарунд) да 100 ГПа (сінт. алмаз), іх трываласць на сцісканне адпаведна ад 760 да 2000 МПа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕ́ЛЫЯ РО́СЫ»,
ансамбль песні, музыкі і танца Гродзенскай абласной філармоніі. Створаны ў 1987. Уключае балетную і аркестравую групы. У рэпертуары апрацоўкібел.нар. песень («Ой ты, сонца яснае», «Чаму не прыйшоў», «Пад дубіною»), нар. танцы («Трапятуха», «Церніца», «Каханачка», «Хустачка») і музыка на аснове фальклору Гродзеншчыны (пераважна Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны), інш. рэгіёнаў Беларусі. У адрозненне ад інш. падобных калектываў артысты балета ў ім спалучаюць танец са спевамі і ігрой на муз. інструментах. Маст. кіраўнік Я.Штоп (з 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЛЬ (ад ням. drillen свідраваць),
ручны інструмент або машына для свідравання і апрацоўкі адтулін у метале, дрэве, пластмасе і інш. Бываюць эл., пнеўматычныя (ратацыйныя, з пнеўматычным лопасцевым рухавіком) і ручныя. Электрадрыль складаецца з эл. рухавіка, зубчастай перадачы і патрона для свердла. Скорасць вярчэння да 2200 аб/мін і болей. З рознымі прыстасаваннямі можа выкарыстоўвацца для фрэзеравання, шліфавання, паліравання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЧКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 24.1.1936, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металаапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958), у ім і працаваў. З 1970 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, з 1990 у БПА. Навук. даследаванні па працэсах апрацоўкі металакерамічных матэрыялаў і свідравання глыбокіх адтулін у сталях.
Тв.:
Обработка отверстий в металлокерамических деталях. Мн., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́НКЕР (ням. Senker),
металарэзны інструмент для павелічэння дыяметра або памяншэння шурпатасці (чыставой апрацоўкі) гатовых цыліндрычных адтулін, атрыманых свідраваннем, штампоўкай або ліццём. У адрозненне ад свердла мае ад З да 6 рэжучых кантаў. Адрозніваюць З. суцэльныя, насадныя (з напаянымі пласцінкамі з цвёрдага сплаву), зварныя (з прываранымі хваставікамі з вугляродзістай канструкцыйнай сталі), зборныя (са зменных рэжучых частак і корпуса). Апрацоўку З. (зенкераванне) робяць на свідравальных, рэвальверных і вертыкальна-фрэзерных станках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБРАГІ́МАВА (Зоя Ізмайлаўна) (25.12.1914, г. Самара, Расія — 17 12.1992),
бел. вучоны ў галіне нармальнай анатоміі. Д-рбіял.н., праф. (1947). Скончыла Узбекскі ун-т (1936). У 1952—83 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. Навук. працы па асаблівасцях будовы сярэдняга і ўнутранага вуха і іх кровазвароце. Прапанавала метад апрацоўкі прэпаратаў акрылавымі смоламі.
Тв.:
Гистохимические изменения перепончатого лабиринта после экстирпации верхних шейных симпатических узлов (разам з Р.Р.Бураком) // Морфогенез и структура органов человека и животных. Мн., 1970.