род кветкавых раслін сям. кіслічных. Больш за 800 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Афрыцы, Цэнтр. і Паўд.Амерыцы. На Беларусі К. звычайная (O. acetosella), нар. назвы квасок, заечая капуста, баршчоўка. Трапляецца ў хвойных і шыракалістых лясах.
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Лісце трайчастае ці пальчатаскладанае, прыгоднае ў ежу, але ядавітае для жывёлы. Кветкі рознага колеру, адзіночныя ці ў парасонавых або гронкавых суквеццях. Плод — каробачка. Некат. амер. і афр. віды культывуюць дзеля ядомых клубняў або як лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПАСНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, лісце якіх размешчана ў напрамку Пн—Пд. Лісце К.р. у поўдзень паварочваецца рабром да сонечнага святла. Інтэнсіўнасць фотасінтэзу пры гэтым не зніжаецца, але расліны пазбягаюць празмернага выпарэння вады і перагравання. Звычайна трапляюцца ў стэпах, паўпустынях і інш. месцах з моцнай інсаляцыяй. Напр., у Аўстраліі — эўкаліпты, у Паўн.Амерыцы — сільфіум. На Беларусі ў агародах, на пустках і ў садах расце салата компасная (Lactuca serriola) — двухгадовая расліна сям. складанакветных выш. 60—120 см з бледна-жоўтымі кветкавымі кошыкамі і лісцем, павернутым рабром да сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСКІ КАШТА́Н, горкі каштан (Aesculus),
род кветкавых раслін сям. конскакаштанавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.Амерыцы. Радзіма — Балканскі п-аў. У Еўропе ў культуры з 16 ст. На Беларусі інтрадукаваны 4 віды: К.к. звычайны (A. hippocastanum), гібрыдны (A. hybrida), мяса-чырв. (A. carnea), васьмітычынкавы (A. octandra).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з пірамідальнай кронай, выш. 25—30 м. Лісце супраціўнае, пальчата-складанае. Кветкі няправільныя ў прамастойных мяцёлкападобных суквеццях. Плод — шыпаватая каробачка з адным буйным семем. Лек і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МЛЕХ (ад брэтонскага crom круг + lech камень),
адзін з відаў мегалітычных пабудоў неаліту і бронзавага веку. Звычайна К. складаюць вял. (6—7 м у вышыню) вертыкальна размешчаныя камяні, якія ўтваралі адзін ці некалькі канцэнтрычных кругоў вакол пляцоўкі, дзе ў сярэдзіне знаходзіўся дальмен або менгір. Часам К. дасягаюць 100 м у дыяметры. Вядомы ў Еўропе, Азіі і Амерыцы. Найб. пашыраны ў Францыі, Вялікабрытаніі, у Скандынавіі і Закаўказзі. Лічаць, што К. звязаны з культам сонца і з’яўляюцца яго храмамі. Найб. вядомы К. Стонхендж (Вялікабрытанія) і каля Карнака (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМКА́Ч, груган (Corvus corax),
птушка сям. крумкачовых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Цэнтр.Амерыцы, Паўн. Афрыцы. Жыве ў лясах, гарах, пустынях. На Беларусі трапляецца ўсюды: на палях, каля населеных месцаў, трымаецца невял. (да 10 асобін) чародамі, у час гнездавання — у хваёвых лясах парамі. Нар. назвы воран, крук.
Самая буйная птушка ў атр. вераб’інападобных: даўж. да 70 см, маса да 1,6 кг. Апярэнне чорнае, з сінім, зеленаватым ці фіялетавым метал. адлівам. Пёры валля падоўжаныя, ланцэтападобныя. Дзюба моцная, чорная. Усёедны, пераважае жывёльны корм. Гняздуецца на дрэвах, скалах. Нясе 4—6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДДЗЯ́Н (Corallorhiza),
род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.Амерыцы. На Беларусі 1 від — Л. трохнадрэзаны (C. trifida), занесены ў Чырв. кнігу. Вядомы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку і бат. заказніку каля воз.Вял. Швакшты (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Трапляецца на аблесеных балотах, у вільготных лясах, ярах.
Шматгадовыя травяністыя расліны, пазбаўленыя хларафілу (сапрафіты), выш. 8—30 см, з мясістым каралападобным карэнішчам. Лісце лускападобнае. жаўтаватае. Кветкі дробныя, жаўтавата- або зеленавата-белыя, паніклыя, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СКА (Mustela nivalis),
млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн.Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі падвід Л. сярэдняруская (M.n. nivalis), трапляецца на Палессі. Жыве на ўзлесках, у зарасніках па берагах вадаёмаў, каля жылля.
Даўж. цела да 28 см, хваста да 9 см, маса да 250 г. Цела тонкае, гнуткае, галава невял., вушы кароткія, шырокія. Поўсць кароткая, густая, пушыстая, зімой белая, летам на спіне светла-бурая, знізу жаўтавата-белая. Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі, радзей земнаводнымі, паўзунамі, птушкамі і іх яйцамі. Гнёзды ў норах. У прыплодзе 3—10 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПУ́ЧКА, турыца (Lappula),
род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, у Аўстраліі, часткова ў Паўд. Афрыцы і Паўд.Амерыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — Л. вожыкападобная (L. echinata). Трапляецца на засмечаных мясцінах, насыпах, каля жылля. Пустазелле.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, шаравата-зялёныя. Лісце вузкалінейнае ці ланцэтападобнае, апушанае, як і сцёблы, цвёрдымі валаскамі. Кветкі дробныя, блакітныя, радзей белаватыя, у верхавінкавых завітках. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, якія чапляюцца за шэрсць жывёл і вопратку (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАКАНТАРЫ́НХІ (ад макра... + грэч. akantha калючка + rhynhos хабаток),
род гельмінтаў сям. алігакантарынхід кл. скрэбняў. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі найб. вядомы скрэбень-гігант (M. hirudinaceus), які паразітуе ў тонкім кішэчніку дзікіх і свойскіх свіней (асн. гаспадары). Узбуджальнік макракантарынхозу.
Даўж. самцоў скрэбня-гіганта да 15 см, самак да 70 см. Цела верацёнападобнае або пляскатае з бакоў. Хабаток яйцападобны або круглаваты са спіральнымі радамі кручкоў. Раздзельнаполыя. Яйцы авальныя з трохслаёвай абалонкай. Развіваецца з удзелам пра межкавых гаспадароў — бронзавак, жукоў-насарогаў, майскіх хрушчоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГАЛО́ІДНАЯ РА́СА,
адна з асн. або вял. рас чалавецтва, у якую ўваходзяць паўн.-азіяцкая, арктычная, паўд.-азіяцкая, далёкаўсходняя і амерыканская малыя расы (апошнюю некат. даследчыкі вылучаюць у самаст. расу). У прадстаўнікоў М.р. скура ад цёмнага да светлага колеру з жаўтаватым адценнем, цёмныя або карыя вочы, цвёрдыя прамыя цёмныя валасы, слаба развітое валасяное покрыва на твары і целе, шырокі і плоскі твар, прыкметна выступаюць скулы і слаба — нос, ёсць асобная складка верхняга павека — эпікантус. М.р. пашырана ў Кітаі, Індакітаі, Інданезіі, М’янме, Японіі, Карэі, Манголіі, Сібіры, Амерыцы.