ГУЛЕ́ВІЧ (Уладзімір Сяргеевіч) (18.11.1867, г. Разань, Расія — 6.9.1933),
савецкі біяхімік. Акад.АНСССР (1929). Чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), працаваў у ім. Навук. працы па біяхіміі мышачнай тканкі, азоцістым абмене, хіміі бялкоў. Адкрыў новыя азоцістыя злучэнні ў саставе мышцаў — карназін і карніцін (вітамін Bт). Аўтар першага дапаможніка па мед.хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ (Генадзь Міхайлавіч) (н. 8.3.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1971), праф. (1973). Скончыў БПІ (1955). З 1956 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па тэарэт. і эксперым. даследаваннях дэфармацыйнага механізму ўшчыльнення парашковых цел і выяўленні заканамернасцей працэсу прасавання метал. парашкоў.
Тв.:
Теория прессования металлических порошков. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (29.10.1909, в. Бялевічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 14.4.1976),
ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1967). Скончыў акадэміі Ваенна-гасп. (1941) і Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім фронце: пам. і нам.нач. аддзела ў штабе тылу фронту, нам. камандзіра дывізіі і корпуса па тыле. Да 1968 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІ́ЗМУ ПІК,
найвышэйшая вяршыня на Паміры, у месцы адгалінавання хр. Пятра Першага ад хр.Акадэміі навук, на Пн Таджыкістана. Выш. 7495 м. На схілах — магутныя фірнавыя палі і ледавікі (Бівачны, Бяляева, Памірскае фірнавае плато) агульнай пл. 136 км². Першае ўзыходжанне ў 1933 здзейсніў сав. альпініст Я.М.Абалакаў. У 1933—62 наз. пік Сталіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 13.11.1946, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па тэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 8.3.1936, С.-Пецярбург),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Канд.тэхн.н. (1968); праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1963). З 1963 у Ваен.акадэміі Беларусі. Навук. працы па кіраванні беспілотнымі аб’ектамі, выкарыстанні метаду дынамікі момантаў для аналізу ўзаемадзейных працэсаў абслугоўвання. Распрацаваў метады аналізу дынамічных сістэм са стахастычнай нелінейнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Міхаіл Васілевіч) (н. 14.7.1946, г. Сімферопаль, Украіна),
вучоны ў галіне ваен.навук.Ген.-лейт. (1994). Канд.ваен.н. (1996). Скончыў Казанскае танк. вучылішча (1966), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1978; Масква). З 1999 начальнік Ваен.акадэміі Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення і павышэння ўстойлівасці кіравання злучэннямі і часцямі ў армейскіх (карпусных) аперацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬШТЭ́ЙН ((Milstein) Сезар) (н. 8.10.1927, г. Баія-Бланка, Аргенціна),
аргенцінскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША, Амер.акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Буэнас-Айрэскі ун-т (1952), працаваў у ім. У 1958—61 і з 1963 у Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне і Г.Кёлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЗЕ ((Morse) Сэмюэл Фінлі Брыз) (27.4.1791, г. Чарлстаўн, штат Масачусетс, ЗША — 2.4.1872),
амерыканскі мастак і вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт Нац.акадэміі малюнка ў Нью-Йорку (1826—45). У 1837 вынайшаў электрамех. тэлегр. апарат (гл.Морзе апарат), у 1838 распрацаваў для яго тэлегр. код (азбука М.; гл. ў арт.Код тэлеграфны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗО́НІ ((Busoni) Феруча Бенвенута) (1.4.1866, г. Эмпалі, Італія — 27.7.1924),
італьянскі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог, музыказнавец. Чл. Балонскай філарманічнай акадэміі (1881), доктар Цюрыхскага ун-та (1919), праф. Берлінскай акадэміі мастацтваў (з 1920). Адзін з тэарэтыкаў неакласіцызму. Тонкі інтэрпрэтатар музыкі І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Ліста. Канцэртаваў у многіх краінах. Вядомыя яго транскрыпцыі для фп. твораў Баха, Ліста, В.А.Моцарта і інш. Выступаў як дырыжор («Бузоніеўскія аркестравыя вечары», Берлін, 1902—09). Сярод муз. твораў: 4 оперы, у т. л. «Турандот» (1917), санаты і п’есы для аркестра, канцэрты для фп. і інш. інструментаў з арк.; камерна-інстр. ансамблі, фп. п’есы, песні і інш. Прэмія па кампазіцыі на 1-м Міжнар. конкурсе піяністаў імя А.Рубінштэйна (Пецярбург, 1890). Зрабіў вял. ўплыў на развіццё піяністычнага мастацтва. Сярод яго вучняў А.Гнесіна. З 1949 у г. Бальцана (Італія) штогод праводзіцца Міжнар. конкурс піяністаў імя Бузоні.