АНТАНЮ́К Віталь Сцяпанавіч (н. 10.10.1939, г. Крамянчуг, Украіна),
вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), Акадэміі агр. навук Украіны (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1991). Д-рбіял.н. (1985), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1974 дырэктар Бел.НДІ жывёлагадоўлі, ген. дырэктар НВА «Племэліта», з 1987 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1991 старшыня Бел.аддзялення УАСГНІЛ, адначасова нам. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. З 1992 прэзідэнт Акадэміі агр. навук Беларусі. Даследаванні па размнажэнні, развядзенні і біятэхналогіі с.-г. жывёл, тэхналогіях вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных Мн., 1988;
Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. Мн., 1990 (разам з В.І.Сапегам, П.П.Ракецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЭКАНАМІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Засн. ў 1933 у Мінску як Бел.ін-тнар. гаспадаркі на базе эканам.аддзяленняБДУ. З 1992 ун-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: менеджменту; міжнар.эканам. адносін і рэгіянальнага кіравання; фінансава-эканам.; уліку і статыстыкі; банкаўскай справы; улікова-эканам.; эканомікі і кіравання ў гандлі; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1961, дактарантура з 1984. Мае 2 праблемныя лабараторыі, 2 даследчыя і 2 кансультацыйныя цэнтры, больш за 20 лабараторый вылічальнай тэхнікі; друкарню, музей гісторыі ун-та. У складзе ун-та вышэйшая школа кіравання і бізнесу; створана міжнар. маладзёжная арг-цыя па абмене студэнтамі і працамі «AIESEC» (айесэк). Выдае час. «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта».
Галоўны корпус Беларускага эканамічнага універсітэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ВІН Мікалай Севасцьянавіч (15.12.1877, в. Прэслаў Запарожскай вобл., Украіна — 26.2.1953),
савецкі славяназнавец-філолаг, гісторык, грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1931), ганаровы чл.АНБССР, Балгарскай АН. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1896—97), Нежынскім гіст.-філал. ін-це (1897—1900). Рэктар (1922—25), пасля заг. кафедры (1925—53) слав. філалогіі Ленінградскага ун-та. У 1931—34 дырэктар Ін-та славяназнаўства АНСССР (Ленінград), у 1947—53 кіраўнік ленінградскага аддзялення Ін-та славяназнаўства. Аўтар больш як 500 прац пераважна па балг. л-ры і гісторыі Балгарыі, а таксама этыялогіі славян, гісторыі рус. л-ры, школы і выкладання. Дзярж. прэмія СССР (1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́ЎСКАЯ Тамара Нікандраўна (17.2.1919, г. Полацк Віцебскай вобл. — 15.11.1986),
бел. аграхімік-глебазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рс.-г.н. (1965), праф. (1974). Акад. УАСГНІЛ (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Герой Сац. Працы (1979). Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію (1941). У 1949—58 у ін-це меліярацыі і воднай гаспадаркі АН Беларусі, у 1959—86 у НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1969—79 дырэктар), адначасова з 1979 акад.-сакратар Прэзідыума Зах.аддзялення УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях урадлівасці глебы, жыўлення раслін, рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў.
Тв.:
Применение удобрений. Мн., 1970;
Почвенно-агрохимические основы получения высоких урожаев. Мн., 1978;
Проблемы расширенного воспроизводства плодородия дерново-подзолистых почв в условиях возрастающей интенсификации сельского хозяйства // Вестн. с.-х. науки. 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЙЛА́ШАЎ Мікалай Апанасавіч (н. 19.12.1917, станіца Прочнаакопская Новакубанскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1939 у органах бяспекі ў Століне і Ганцавічах Пінскай вобл. З чэрв. 1941 у тыле ворага: камандзір групы, аддзялення, узвода, нам. камандзіра Чачэрскага партыз. атрада, са жн. 1942 нам.нач. разведкі партыз.спец. атрада «Уперад» НКДБСССР (дзейнічаў на тэр. Гомельскай, Магілёўскай і Арлоўскай абл.), з мая 1943 нам. камандзіра атрада, потым Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна, чл. Добрушскага падп. райкома КП(б)Б, у крас.—ліп. 1944 камандзір партыз.спец. групы «Бура» (дзейнічала на тэр. Вілейскай вобл.). У 1944—76 у органах КДББССР. Аўтар кн. «Бура гневу» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРХАРО́ВІЧ Франц Іосіфавіч (28.5.1894, в. Заляддзе Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 11.10.1961),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейтэнант (1945). Вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), скончыў курсы «Выстрал» (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. 1918—20 войнаў. З 1921 камандзір асобнай роты, нач. штаба стралк. палка, нач.аддзялення ў штабе ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Варонежскім, 1-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: камандзір палка, дывізіі і корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Украіны, Польшчы, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Вызначыўся ў 1945 на чале арміі ў баях за вызваленне Варшавы. Да 1951 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎКО́ Франц (Франц Іванавіч; н. 3.5.1953, в. Вята Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1986 у бюро прапаганды маст. л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1991 у газ. «Віцебскі рабочы», з 1993 у Віцебскім тэхнал. ун-це, з 1999 сакратар Віцебскага абл.аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1987. У зб-ках прозы «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001) раскрывае маральна-этычныя і сац. праблемы сучаснасці, даследуе бел. грамадства на пераломных гіст. этапах. Аўтар навукова-папулярнага даследавання «Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы» (1997), казак і апавяданняў для дзяцей, публіцыстычных і навукова-папулярных артыкулаў і інш.
Літ.:
Марціновіч А. Кавальчук у ролі... Шэрлака Холмса // Полымя. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБО́ЛІЧ Марыя Яўгенаўна (н. 1.5.1957, в. Тартак Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Жонка Р.Ф.Таболіча. Скончыла Бел. тэатр.маст. ін-т (1981). З 1981 у вытв. майстэрнях Бел. саюза мастакоў у Магілёве, у 1995—97 заг.маст.аддзялення Магілёўскага вучылішча культуры, у 2000—02 дырэктар прыватнай маст. галерэі. Працуе ў галіне станковага жывапісу. Аўтар тэматычных карцін «Адпачынак» (1980), «Свята» (1981), «Нашчадкі» (1982), «Ліхалецце», «Мацярынства» (абедзве 1984), «Вёсны маёй Радзімы» (1985), «У нядзелю» (1989), «Вобразы. Прысвячаецца М.Багдановічу» (1991), «Магілёўскія друкары Вашчанкі» (1992), «Песня» (1997), нацюрмортаў з ручніком (1989), з васількамі (1990), з сухімі кветкамі (1993), з рыбай (1994). Сярод інш. твораў: «Наталля» (1996), «Кампазіцыя» (1997), «Ноч», «Лёсы» (абодва 1998). Творчасць адметная лірызмам, мажорнасцю колеравага вырашэння, пошукам новых сродкаў выразнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПЧЫК Станіслаў Аляксандравіч (н. 7.9.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акад.АН Беларусі (1986), чл.-кар. (1984). Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі: з 1982 нам. дырэктара, з 1983 дырэктар; адначасова з 1987 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем машынабудавання і энергетыкі АН. Навук. працы па тэорыі і практыцы скарасной тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталяў і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе. З 1987 гал. рэдактар час. «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук». Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з М.М.Бадзякам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́НСКІ Іосіф Казіміравіч (парт.псеўд.Краўчынскі, Міхайлаў; 18.7.1897, в. Сталярышкі Анікшчайскага р-на, Літва — 7.6.1927),
савецкі дзярж. дзеяч. У 1919 чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР, Віленскага гаркома КП(б)ЛіБ, рэўтрыбунала, старшыня Мазырскага пав. рэўкома. З 1920 нам.нач. асобага аддзела 16-й арміі. З 1922 у ЧК Петраградскай ваен. акругі і Самары. У 1923 нач. Вышэйшай паграншколы ў Маскве, ст.пам.гал. інспектара войскаў Аб’яднанага дзярж.паліт. ўпраўлення (АДПУ). З 1924 нам. паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Бел.ваен. акрузе і адначасова з 1926 нач.Бел.аддзяленняГал. таможнага ўпраўлення СССР. Удзельнічаў у ліквідацыі эсэраўскага падполля на Беларусі, у стварэнні сістэмы паліт. нагляду, падрыхтоўцы абвінавачванняў у «нацдэмаўшчыне» прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі. Канд. у чл.ЦККП(б)Б і чл.ЦВКБССР у 1925—27. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.