французскі фізік і інжынер, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі. Скончыў Політэхн. школу (1814). Выказаў ідэю стварэння цеплавой машыны, даў адну з першых фармулёвак 2-га закону тэрмадынамікі (1824). Увёў паняцце кругавога і абарачальнага працэсаў (гл.Карно цыкл), вызначыў ккдз ідэальнай цеплавой машыны Працы К. набылі шырокую вядомасць дзякуючы Б.Клапейрону, які ў 1834 надаў ім строгую матэм. форму.
Тв.:
Рус.пер. — Размышления о движущей силе огня и о машинах, способных развивать эту силу. М.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ (Ігар Міхайлавіч) (н. 4.7.1938, ст. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на, Мінскай вобл),
бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д-рмед.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па даследаванні вестыбулярнай і слыхавой функцый пры ўздзеянні фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, хірург. лячэнні хвароб вуха, горла, носа.
Тв.:
Патология сердечно-сосудистой системы: (Сб. науч. тр.). Мн., 1984 (у сааўт.);
Сам себе доктор: Семейная энцикл. 2 изд. Мв., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЕ́НІЧ (Ерафей Васілевіч) (16.10.1854, в. Мужычок Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.1.1906),
вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-р медыцыны (1887), праф. (1893). Скончыў Пецярбургскую ваен.-мед. акадэмію (1883). З 1894 праф. Варшаўскага ваен. шпіталя, з 1900 заг. вочнай клінікі і дырэктар вочнай лячэбніцы ў Пецярбургу.
У час адпачынкаў бясплатна лячыў і рабіў хірург. аперацыі сялянам на Беларусі. Навук.працы па пытаннях афтальмалогіі. Удасканаліў шэраг афтальмалагічных аперацый.
Тв.:
Развитие палочек, колбочек и наружного ядерного слоя в сетчатке зародыша человека. СПб., 1887.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВА (Вольга Іванаўна) (н. 28.1.1954, Мінск),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыла БДУ (1976). З 1980 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па тэорыі аптымальнага кіравання. Распрацавала адаптыўны метад лінейнага і квадратычнага праграмавання; канструктыўныя метады пабудовы кіравання тыпу адваротнай сувязі; апорныя метады рашэння нелінейных задач аптымальнага кіравання.
Тв.:
Конструктивные методы оптимизации. Ч. 3—4. Мн., 1986—87 (у сааўт.);
Исследование решений семейства линейных задач оптимального управления, зависящих от параметра // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Сяргей Сцяпанавіч) (н. 12.12.1923, г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1955), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БПІ (1949). З 1949 у БПА (у 1979—84 прарэктар). Навук.працы па тэхналогіі машына- і прыладабудавання, метралогіі і стандартызацыі, навук.-метадычным забеспячэнні праектавання і вытв-сці спец.тэхнал. абсталявання. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Точность обработки глубоких отверстий. Мн., 1978 (разам з Э.М.Дзечкам, У.І.Далговым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХНЮ́К (Віктар Ціханавіч) (н. 24.3.1953, в. Кончыцы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-анколаг. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1982). З 1982 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук.працы па дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі анкалагічных хворых.
Тв.:
Применение радиоактивного коллоидного золота (198Au) при комбинированном лечении рака прямой кишки (разам з В.І.Кнышам, Ю.А.Барсуковым) // Вестн. АМНСССР. 1988. № 6;
Хирургическая реабилитация больных колоректальным раком после операции по Гартману // Здравоохранение Беларуси. 1995. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦ ((Katz) Бернард) (н. 26.3.1911, г. Лейпцыг, Германія),
англійскі фізіёлаг.
Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1952; віцэ-прэзідэнт з 1965). Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1934). У 1935—39 і 1946—50 ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане, з 1952 праф. і заг. кафедры біяфізікі ў ім жа. Навук.працы па нервова-мышачнай фізіялогіі і біяфізіцы, пераважна па вывучэнні механізму генерацыі біяэл. патэнцыялаў, сінаптычнай перадачы ад клеткі да клеткі і фіз.-хім. уласцівасцей клетачных мембран. Нобелеўская прэмія 1970 (разам з Дж.Аксельрадам і У.Эйлерам).
метэаролаг і кліматолаг. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1872—75 у Гал.фіз. абсерваторыі, у 1875 пераехаў у Германію, потым у Аўстрыю. Навук.працы па кліматалогіі, агульнай, сінаптычнай і марской метэаралогіі. Вывучаў кліматычныя ўмовы розных раёнаў Зямлі, паўтаральнасць і рух цыклонаў і антыцыклонаў, уплыў сонечнай актыўнасці на надвор’е і клімат, кліматы мінулага і інш. Стварыў класіфікацыю кліматаў Зямлі.
Тв.:
Рус.пер. — Климатоведение: Общее учение о климате. СПб., 1912;
Основы климатологии: (Климаты земного шара). М., 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРКО́ЎСКІ (Валерый Васілевіч) (н. 14.1.1949, в. Новая Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел вучоны ў га ліне хірургіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1977), з 1985 працуе ў ім. Навук.працы па барацьбе з хірург. інфекцыямі, эндагеннымі інтаксікацыямі, праблемах выкарыстання апаратуры і метадах карэкцыі гамеастазу, транспланталогіі.
Тв.:
Biospecific antiproteinase haemosorbent «Ovosorb» in complex therapy of acute destructive pancreatitis (у сааўт.) // Biomaterials. 1994. Vol. 15, № 5;
Детоксикационная терапия при перитоните. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧЭ́НКА (Аляксандр Андрэевіч) (н. 15.7.1939, в. Чырына Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1984). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1962) і працуе ў ім (з 1970 заг. кафедры). Навук.працы па псіхіятрыі, мед. псіхалогіі, нейрафізіялогіі.