гандлёвая кампанія ў 1664—74. Створана па ініцыятыве фінансіста Ж.Б.Кальбераз мэтай падтрымкі франц. гандлю і каланізацыі Паўн. Амерыкі і Зах. Афрыкі. Садзейнічала засяленню Канады. Не вытрымала канкурэнцыі з англічанамі і галандцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ЎНЫ ТОНу акустыцы,
1) гукавыя ваганні, што выпрамяняюцца акустычнай сістэмай, якая вагаецца з найменшай магчымай частатой. Частата асноўнага тону вызначаецца ўласцівасцямі гэтай сістэмы.
2) Простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання з найменшай частатой пры раскладанні яго ў паслядоўнасць па абертонах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬКА́НА (Vulcano),
востраў у Тырэнскім м., у архіпелагу Ліпарскія астравы, у складзе Італіі. Пл. 21,2 км². Вяршыня падводнага дзеючага вулкана (выш. 499 м). Складзены з базальтаў, андэзітаў, трахітаў. Па Вулькана названы адзін з тыпаў вулканічных вывяржэнняў (гл. ў арт.Вулкан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫ́КТ,
парадкавы нумар года ў 15-гадовым цыкле — індыктыёне. Летазлічэнне па І. існавала ў Рымскай імперыі, у краінах Еўропы ўжывалася поруч зінш. сістэмамі да 19 ст. На Беларусі выкарыстоўвалася ў 15—17 ст. разам з пазначэннем гадоў «ад нараджэння Хрыста».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МОНД»
(«Le Monde», «Свет»),
французская штодзённая вячэрняя газета. Выходзіць з 19.12.1944 у Парыжы. Адна знайб. уплывовых і інфармаваных газет. Публікуе матэрыялы па пытаннях палітыкі, эканомікі і культуры ў Францыі і за яе межамі. Разлічана на інтэлігенцыю і ліберальную буржуазію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРА́МБЛЯ»,
«Трамблянкі», бел.нар. танец, разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконвалася з паваротамі па крузе і мудрагелістымі прытупваннямі. Запісана ў канцы 19 ст. ў в. Васілішкі (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), адна з першых зафіксаваных дробных полек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРШТЭ́ВЕНЬ (галанд. voorsteven ад vor спераду + steven стаяк),
канструкцыйны элемент набору корпуса судна, які праходзіць па контуры насавога завастрэння і злучае абшыўку з наборам правага і левага бартоў. У ніжняй частцы Ф. злучаецца зкілем. Ф. бываюць брусковыя, літыя і ліставыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСГУМА́ЦЫЯ (ад экс... + лац. humus зямля, глеба),
даставанне пахаванага трупа для агляду або ўскрыцця з мэтай выяўлення прычыны смерці ці для ўстанаўлення ідэнтычнасці трупа. Можа таксама рабіцца паінш. прычынах, не звязаных з расследаваннем крымінальнай справы (напр., для перапахавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛДЗІПРАДА́Р», Дзяржаўнае праектнае прадпрыемства «Белдзіпрадар» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1932 у Мінску як Ін-т «Дзіпрадар». З 1957 Бел.дзярж.ін-тпа вышуканні і праектаванні аўтамаб. дарог («Белдзіпрадар»). Са жн. 1995 сучасная назва. Галаўная арг-цыянавук.-вытв. аб’яднання «Дзяржбудтэхніка». Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне аўтамагістраляў і аўтадарог, трансп. развязак, сістэм аўтадарожных мастоў і пуцеправодаў, падземных пераходаў; прадпрыемстваў дарожна-буд. індустрыі (асфальта- і цэментна-бетонныя з-ды, кар’еры дарожна-буд. матэрыялаў), аўтазаправачных станцый, адм. і жылых будынкаў; інж. вышуканні; тэхн. нагляд за падраднымі работамі пры буд-ве дарог і збудаванняў на іх; дыягностыка стану дарог, мастоў, пуцеправодаў; інж. разлікі трансп. збудаванняў; кансультацыйныя паслугі па праблемах дарожна-маставога будавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЕ́Ц (Helictotrichon),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды: аўсец пушысты (Helictotrichon pubescens; нар. назва заечы авёс), трапляецца па ўсёй тэрыторыі, расце на сухіх лугах, лясных палянах і ўзлесках, на адхонах, асабліва ўздоўж дарог; аўсец лугавы (Helictotrichon pratense; рэдкі від, вядомы толькі па звестках навук. літаратуры). Лугавыя кармавыя травы.
Шматгадовыя травяністыя расліны звычайна з паўзучымі падземнымі парасткамі або пазбаўлены іх і тады ўтвараюць шчыльныя дзернавінкі. Сцябло круглаватае, прамастойнае, выш. да 120 см. Лісце лінейнае, часам уздоўж складзенае. Каласкі 2—5-кветныя. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім асцюком. Мяцёлка сціснутая або раскідзістая, нярэдка гронкападобная.