род малочнакіслых бактэрый сям. лактабацылавых. Уключаюць віды, што ажыццяўляюць гомаферментатыўнае (утвараюць пераважна малочную к-ту) або гетэраферментатыўнае (утвараюць таксама воцатную к-ту, спірты, эфіры) малочнакіслае браджэнне. Трапляюцца ў малочных, мясных і раслінных прадуктах, паразітуюць у ротавай поласці, кішэчным і мочапалавым трактах многіх цеплакроўных жывёл.
Клеткі палачкападобнай формы, даўж. 0,7—8 мкм, размешчаныя паасобку або ў выглядзе кароткіх ланцужкоў. Нерухомыя, грамстаноўчыя. Факультатыўныя анаэробы. Некат. віды выкарыстоўваюцца ў вытв-сці кісламалочных прадуктаў, сыроў, пры хлебапячэнні, квашанні агародніны, сіласаванні кармоў і інш. Звычайна непатагенныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТА́МЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя аміды амінакіслот. Маюць у цыкле групоўку —C(O)—NR— (R — атам вадароду Н ці арган. радыкал). Паводле колькасці атамаў у цыкле адрозніваюць α-Л. (3 атамы), β-Л. (4 атамы), γ-Л. (5 атамаў) і г.д.Л. — крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках (гл.Капралактам). Паводле хім. уласцівасцей падобныя да амідаў карбонавых кіслот. Многія Л. — біялагічна актыўныя рэчывы (напр., β-Л. ўваходзяць у састаў лактамных антыбіётыкаў, у прыватнасці пеніцылінаў). У прам-сці выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці поліамідных валокнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТАТДЭГІДРАГЕНА́ЗА
(ЛДГ),
фермент вугляводнага абмену, які каталізуе найважнейшую рэакцыю гліколізу — узаемапераўтварэнне піравінаграднай і малочнай кіслот. Адносіцца да ферментаў класа аксідарэдуктаз. Актыўнасць Л. ў сываратцы крыві і адноснае ўтрыманне яе ізаферментаў з’яўляюцца дыягнастычнымі тэстамі пры інфаркце міякарда, парэнхіматозным гепатыце, лейкозах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТА́ЦЫЯ
(ад лац. lactare мець малако, карміць малаком),
утварэнне малака ў малочных залозах, назапашванне і перыядычнае выдзяленне пры ссанні ці даенні. Уласціва самкам млекакормячых жывёл і чалавеку. Складаны нейраэндакрынны працэс, які характарызуецца значнай перабудовай фізіял. і біяхім. працэсаў усяго арганізма. Пачынаецца пасля родаў, працягваецца да пераходу дзіцяняці на інш. віды ежы і паступова затухае. Працягласць Л. ад 10—20 дзён у некат. дробных грызуноў да 25 месяцаў у кашалота; у свойскіх жывёл: карова — да 10 месяцаў, авечкі — 4—5, кабылы — 9 месяцаў, свінні — 60—70 дзён. Вышэйшы цэнтр рэгуляцыі Л. — кара галаўнога мозга, гал. падкоркавы цэнтр — гіпаталамус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТО́ЗА, малочны цукар (C12H22O11),
вуглявод з групы дыцукрыдаў, складаецца з рэшткаў галактозы і глюкозы. Утвараецца ў малочнай залозе, ёсць у малацэ ўсіх млекакормячых жывёл і чалавека (2·—8,5%), у некат. раслінах. Белае крышт. рэчыва, салодкае на смак, добра раствараецца ў вадзе. Ад браджэння Л. малака атрымліваюць кісламалочныя прадукты. У прам-сці вылучаюць з малочнай сыроваткі. Мае вял. значэнне ў харчаванні. Выкарыстоўваецца ў медыцыне і мікрабіялогіі (гатуюць пажыўныя асяроддзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТО́НЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя складаныя эфіры аксікіслот, маюць у цыкле атамную групоўку —C(O)—O—.
Л. — вадкасці ці легкаплаўкія цвёрдыя рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і палярных арган. растваральніках. Ніжэйшыя Л. — лакрыматары. Л., якія маюць у цыкле больш за 8 атамаў, адносяцца да макралідаў. Макраліды — макрацыклічныя Л., якія могуць мець розныя замяшчальнікі; многія з іх прадуцыруюцца штамамі бактэрый і з’яўляюцца антыбіётыкамі. Л. ёсць у малацэ і малочных прадуктах, раслінных мускусах (гл.Мускус). Сінт.Л. атрымліваюць цыклізацыяй адпаведных аксі- і галагенакіслот. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе, як пахучыя рэчывы, лек. сродкі. Гл. таксама Кумарын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТЫШЫ́,
вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лактышы і Будча. Створана ў пойме р. Лань у 1977. Пл. 15,9 км2, даўж. 6 км, найб.шыр. 4,2 км, найб.глыб. 4,9 м, аб’ём вады 50,2 млн.м3. Катлавіна — частка забалочанай поймы. На працягу 9,8 км вадасховішча агароджана дамбай. Для сцёку ў вадасховішча вады з рэк Лань і Нача пабудаваны перапуск са шлюзам-рэгулятарам каля в. Лактышы. Дно плоскае, пераважна глеістае. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання вільготнасці меліяраваных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКУ́НА
(ад лац. lacuna паглыбленне, упадзіна; поласць),
у жывёл — поласць паміж органамі, якая не мае ўласнай сценкі, запоўненая гемалімфай ці лімфай; у чалавека — таксама разгалінаваныя паглыбленні на паверхні органа (напр., у міндалінах); y раслін (ліставая лакуна, ліставая шчыліна) — прарыў у цэнтр. цыліндры сцябла ў месцы, дзе да ліста адыходзіць праводзячы пучок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКУЦІ́,
вёска ў Заходскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл., на шашы Магілёў—Орша. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Шклоў, 26 км ад Магілёва. 208 ж. 94 двары (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам. Помнік архітэктуры — паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.).