нямецкі і амер. псіхолаг, адзін з заснавальнікаў гештальт-псіхалогіі. Прафесар ун-та ў г. Гісен (1918—24), з 1927 Смітаўскага каледжа ў Нартгемптане (ЗША). Разам з М.Вертгаймерам і В.Кёлерам заснаваў і выдаваў час. «Psychologische Forschung» («Псіхалагічныя даследаванні»). Даследаваў праблемы ўспрыняцця, псіхічнага развіцця, памяці, мыслення, выпрацоўкі навыкаў і інш., якія разглядаў у плане заканамернасцей цэласнай структуры. Першым сярод гештальт-псіхолагаў звярнуўся да праблем псіхічнага развіцця дзіцяці. Асн.працы: «Асновы псіхічнага развіцця...» (1921), «Прынцыпы гештальтпсіхалогіі» (1935).
швейцарскі хірург, адзін з заснавальнікаў брушной хірургіі. Прэзідэнт Германскага хірург.т-ва, ганаровы чл. Лонданскага каралеўскага хірург.т-ва, Рус.хірург.т-ва імя М.У.Пірагова і інш. Скончыў Бернскі ун-т (1865). З 1872 праф. хірургіі і дырэктар хірург. клінікі Бернскага ун-та. Навук.працы па вывучэнні функцый і метадах хірург. лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы. Нобелеўская прэмія 1909.
савецкі механік і матэматык, адзін з заснавальнікаў дынамічнай метэаралогіі. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Петраградскі ун-т (1923). Выкладаў у ВНУ Ленінграда і Масквы. У 1933—34 дырэктар Ін-та тэарэт. метэаралогіі, з 1934 у Матэм. ін-це, з 1939 у Ін-це механікі АНСССР. Навук.працы па гідра- і аэрадынаміцы, матэматыцы і тэарэт. механіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШКІН (Міхаіл Ільіч) (3.12.1898, в. Брынчаці Пераслаўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 26.9.1940),
савецкі канструктар танкаў. Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1934). З 1937 гал. канструктар танкавага КБ на Харкаўскім з-дзе імя Камінтэрна. Кіраваў работамі па стварэнні сярэдняга танка Т-34, які прыняты на ўзбраенне Чырв. Арміі (1939) і прызнаны лепшым танкам 2-й сусв. вайны 1939—45. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Літ.:
Ротмистров П.А. Время и танки. М., 1972. С. 49—52.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́КСІ ((Craxi) Беціна) (Бенедзета; н. 24.2.1934, г. Мілан, Італія),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП; з 1952), яе ЦК (з 1957) і кіраўніцтва (з 1965), ген. (паліт.) сакратар ІСП (з 1976). Прыхільнік ідэй рэфармісцкага сацыялізму. Чл. муніцыпальнага савета Мілана (1960—70). Дэп. парламента (з 1968). Старшыня Савета Міністраў Італіі ў 1983—87. Прыцягваўся па справе аб карупцыі, у 1993 адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтар працы «Сацыялізм ад Сант’яга да Прагі» (1976) і інш.гіст. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНО́ЎСКІ (Аляксандр Абрамавіч) (26.8.1913, г. Адэса, Украіна — 1993),
расійскі біяхімік і біяфізік. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1937). З 1944 у ін-це біяхіміі АНСССР, з 1954 (адначасова) у Маскоўскім ун-це. Навук.працы па вывучэнні раслінных пігментаў, першасных стадый фотасінтэзу, фотахіміі хларафілу. Адкрыў рэакцыю абарачальнага фотахім. аднаўлення хларафілу (рэакцыя К.). Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Фотохимия хлорофилла и молекулярная организация пигментной системы организмов // Функциональная биохимия клеточных структур. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПМА́Н ((Lippmann) Габрыэль) (16.8. 1845, Халерых, Люксембург — 12.7. 1921),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1886). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1912). Скончыў Нармальную школу ў Парыжы (1868). З 1883 праф. Парыжскага ун-та. Навук.працы па малекулярнай фізіцы, механіцы і оптыцы. Распрацаваў метад каляровай фатаграфіі, заснаваны на інтэрферэнцыі святла, атрымаў першую каляровую фатаграфію сонечнага спектра (1891). Прапанаваў метад інтэгральнай фатаграфіі для атрымання аб’ёмных відарысаў (ліпманаўская фатаграфія; 1908), прынцыпы якога знайшлі ўвасабленне ў галаграфіі і растравых аптычных сістэмах. Нобелеўская прэмія 1908.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЎШЫЦ (Іосіф Барысавіч) (28.9.1936, Мінск — 28.10.1991),
бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1970 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. аддзела). Навук.працы па эксперым. і клінічнай эндакрыналогіі.
Тв.:
Влияние острых нагрузок фуросемидом и хлористым натрием на уровень ряда гормонов в крови больных ишемической болезнью сердца // Кардиология. 1982. № 3;
Простагландины и атеросклероз (разам з А.Г.Мрочакам, Т.Дз.Цябут) // Патол. физиология и эксперимен. терапия. 1983. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЯН (Lee Yuan) Юань Цзелі(н. 19 11.1936, г. Сіньчжу, Кітай), амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1979). Скончыў Нац. Тайваньскі (1959) і Каліфарнійскі ун-ты (1965), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук.працы па хім. кінетыцы. Даследаваў шырокі клас рэакцый з удзелам свабодных атамаў фтору, вадароду, кіслароду, бору і інш., дынаміку элементарных працэсаў дэйтэрыравання, галагеніравання арган. злучэнняў, акіслення шматлікіх рэчываў. Развіў прынцыпова новыя ўяўленні аб механізме хім. рэакцый. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Д.Хершбахам і Дж.Полані).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ (Мікалай Рыгоравіч) (7.8.1938, в. Маціёва Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
дзеяч бел. дыяспары ў Расіі. Канд.эканам.н. (1999). Скончыў Маскоўскі аўтадарожны ін-т (1966). З 1972 у КБ крыніц высокаінтэнсіўнага святла (г. Зеленаград, Расія). З 1973 у «Литературной газете». З 1983 у Дзяржкамінтурысце Расіі, вядучы спецыяліст, ген. дырэктар акц.т-ва «Раска». Навук.працы па праблемах эканам. інтэграцыі Беларусі і Расіі. Значны ўклад яго ў аднаўленне інфраструктуры стараж.бел. гарадоў, буд-ваправасл. храмаў. Дзеяч нац.-культ. аўтаноміі «Беларусы Расіі».