ТАМА́ШЧЫК Яўген Аляксандравіч (н. 15.9.1933, в. Карпаўцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі, рэфлексатэрапіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Казахскі мед.ін-т (г. Алма-Ата; 1960). З 1967 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1990—98 заг. кафедры). Навук. працы па перадаперацыйнай падрыхтоўцы хворых на рак, язвавыя хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, па рэфлексатэрапіі ў лячэнні і рэабілітацыі хворых з рознай паталогіяй.
Тв.:
Иглорефлексотерапия в комплексной предоперационной подготовке // «Белорусско-польские дни хирургии»;
Сб. материалов междунар. науч. симпозиума. Гродно, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОД (Todd) Александэр (2.10.1907, г. Глазга, Вялікабрытанія — 10.1.1997),
англійскі хімік-арганік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1942), у 1975—80 яго прэзідэнт. Замежны чл.АНСССР (1982). Вучыўся ва ун-тах г. Глазга, Франкфурта-на-Майне і Оксфардскім ун-це. З 1938 праф. Манчэстэрскага, у 1944—71 — Кембрыджскага ун-таў. У 1952—64 старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета Вялікабрытаніі панавук. палітыцы. Навук. працы па хіміі нуклеатыдаў, нуклеатыдных каферментаў і нуклеінавых кіслот. Устанавіў асн. прынцып хім. будовы рыбануклеінавых кіслот (1953). Ажыццявіў першы сінтэз дынуклеатыда (1955). Нобелеўская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МАС (Thomas) Эдуард Донал (н. 15.3.1920, Март, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне гематалогіі і анкалогіі. Д-р медыцыны (1946). Скончыў Ун-т Тэхаса ў г. Остын (1943). З 1955 у Калумбійскім, з 1963 у Вашынгтонскім ун-тах, з 1975 у Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл. Навук. працы па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т. зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантата. У 1956 зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Дж. Э.Мары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЙКАЎСКІ Борыс (н. 25.6.1956, г. Струміца, Македонія),
македонскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў ун-т у г. Скоп’е. Працаваў юрысконсультам. З 1992 саветнік па знешнепаліт. справах лідэра руху за незалежнасць Македоніі Л.Георгіеўскага, кіраўнік камісіі па знешняй палітыцы Усемакед. рэв. арг-цыі — Дэмакр. партыі макед.нац. адзінства (да 1998), адказны за размеркаванне міжнар.гуманіт. дапамогі сярод албанскіх бежанцаў з Косава, саветнік мэра г. Скоп’е (з 1997), нам. міністра замежных спраў Македоніі. Са снеж. 1999 прэзідэнт Македоніі. Праводзіць курс на інтэграцыю краіны ў Еўрап. Саюз і НАТО.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭАТРА́ЛЬНЫ МІНСК»,
часопіс Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. Выходзіў у 1961—90 у Мінску на бел. мове 6 разоў на год. Асвятляў найб. значныя падзеі тэатр. жыцця (фестывалі, конкурсы, агляды і інш.). Спец. выпускі прысвячаліся асобным т-рам з нагоды юбілею, гастроляў і важным у гісторыі культуры Беларусі датам. Меў рубрыкі: «Праграмы спектакляў», «Рэцэнзіі», «Творчыя партрэты», «Старонкі гісторыі», «Кніжная паліца», у якіх змяшчаліся праграмы бягучага рэпертуару мінскіх т-раў, артыкулы па тэорыі і гісторыі тэатр. мастацтва, рэцэнзіі на прэм’еры і кнігі па т-ры, творчыя партрэты дзеячаў сцэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«У КАРНАЧА́»,
бел. дзіцячая гульня. На Случчыне мае назву «У апуку». Для яе рабілі мячык з ануч. Кожны ўдзельнік выкопваў неглыбокую ямку, каля якой стаяў у пачатку гульні. Адзін з гульцоў каціў мячык праз ямкі. Той, у чыю ямку закоціцца мячык, пляскаў у далоні. Па гэтым сігнале астатнія ўдзельнікі ўцякалі ў «поле» (на адлегласць, адзначаную рысай на зямлі), а той, у чыю ямку трапіў мячык, павінен быў схапіць яго і пацэліць у каго-небудзь з гульцоў. Калі гэта не ўдавалася, то яму выпадала каціць мячык па ямках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́СНЫ ЧАСу тэорыі адноснасці,
час, вымераны па гадзінніку ва ўласнай сістэме адліку рухомага цела. Час працякання якога-н. працэсу, вымераны назіральнікам па-за межамі цела, дзе адбываецца працэс, залежыць ад адноснай скорасці назіральніка і цела.
Пры вымярэннях удалечыні ад прыцягвальных цел (гл.Прыцягненне) карыстаюцца спец.адноснасці тэорыяй. Калі вымярэнні праводзяць у інерцыяльнай сістэме адліку (лабараторнай сістэме), адносна якой цела рухаецца з пастаяннай скорасцю ν, то прамежак У.ч. Δτ звязаны з прамежкам часу Δt назіральніка суадносінамі:
, дзе c — скорасць святла ў вакууме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНКЯ́Р-ІСКЕЛЕСІ́ЙСКІ ДАГАВО́Р 1833,
дагавор аб абарончым саюзе, міры і сяброўстве паміж Расіяй і Турцыяй. Падпісаны 8 ліп. ў мяст. Ункяр-Іскелесі (каля Стамбула). Гэтай падзеі папярэднічала рус.ваен. экспедыцыя, якая па просьбе тур. ўрада перашкодзіла мяцежнаму егіп. правіцелю Мухамеду Алі захапіць Стамбул. У.-І.д. пацвердзіў Адрыянопальскі мірны дагавор 1829. Расія і Турцыя абавязваліся ўзгадняць свае дзеянні і аказваць адна адной дапамогу. У выпадку вайны Турцыя павінна была па патрабаванні Расіі закрыць праліў Дарданелы. Пасля заключэння Лонданскай канвенцыі 1841 (гл.Лонданскія канвенцыі аб Чарнаморскіх пралівах) У.-І.д. спыніў дзеянне.
англійскі прыродазнавец; адзін са стваральнікаў тэорыі натуральнага адбору (адначасова з Ч.Дарвінам) і заснавальнікаў зоагеаграфіі. У 1848—52 разам з Г.У.Бейтсам даследаваў берагі рэк Амазонка і Рыо-Негра, у 1854—62 — Малайскі архіпелаг, дзе сабраў больш за 125 тыс.заал., бат. і геал. узораў, правёў антрапал. даследаванні, склаў слоўнікі 75 дыялектаў. Удакладніў, што па Малайскім архіпелагу праходзіць мяжа («лінія У.»), якая вылучае зоагеаграфічна в-аў Сулавесі ад інш. астравоў архіпелага. Навук. працы па заалогіі, біягеаграфіі, геалогіі, антрапалогіі, этнаграфіі.
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі інфекц. хвароб чалавека. Д-рмед.н. (1983). Скончыла 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1948). З 1952 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1997 кіраўнік Нац. рэферэнс-цэнтра па поліяміэліце). Навук. працы па прадухіленні і ліквідацыі поліяміэліту, адру, дыфтэрыі.
Тв.:
Мутационная и рекомбинационная изменчивость вакцинных полиовирусов, изолированных в Беларуси (у сааўт.) // Молекулярная генетика, микробиология и вирусология. 2002. №1;
Характеристика иммунного статуса больных с вакциноассоциированным полиомиелитом (у сааўт.) // Журн. микробиологии, эпидемиологии и иммунобиологии. 2002. №2.