НаПдУ Каўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім м.Шыр. 5—6 кмнаПд, 25—30 кмнаПн. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, наУ забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жал. дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаунай птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГВІН Алег Мікалаевіч (н. 23.5.1959, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у шашэйнай гонцы на 101 км. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1981) у каманднай гонцы на 100 км. Пераможца велагонак Міру (1981, 1984) у камандным заліку. Чэмпіён СССР у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км (1979) і ў каманднай парнай гонцы на 50 км (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН Аляксандр Аляксандравіч (н. 28.8.1924, в. Арлея Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч. вайну ў 1942—43 разведчык 3-й Бел.партыз. брыгады, з ліст. 1943 на 3-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення разведкі палка М. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 26 чэрв.—14 ліп.натэр. Беларусі і Літвы. З 1948 напарт. і прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ СТУ́ДЫЯ КІНАХРО́НІКІ.
Існавала ў 1935—41 у Мінску. Створана на базе сектара кінахронікі кінаарганізацыі Белдзяржкіно. Выпускала кіначасопіс «Савецкая Беларусь», дакумент., навук.-папулярныя і навуч. фільмы, здымала сюжэты пра жыццё рэспублікі для ўсесаюзных кіначасопісаў. Сярод лепшых фільмаў: «Пушкін», «Асваенне балот у БССР» (абодва 1939), «Права на працу», «Права на адукацыю», «Права на адпачынак» (усе 1938), «Ардэнаносная БССР» (1939), «З хутароў — у калгасныя сядзібы» (1940), «Адроджанае Палессе» (1941) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАСТА́ННЕ І СПАДА́ННЕ ФУ́НКЦЫІ,
павелічэнне (змяншэнне) значэнняў функцыі пры павелічэнні значэнняў яе аргумента. Функцыя y = 𝑓(x) наз. нарастальнай (спадальнай) на адрэзку
[a, b],
калі для любых x1 і x2, такіх, што a ≤ x1 ≤ x2 ≤ b, выконваецца няроўнасць 𝑓(x1) < 𝑓(x2) [адпаведна 𝑓(x1) > 𝑓(x2)]. Дыферэнцавальная функцыя з’яўляецца нарастальнай (спадальнай) на зададзеным інтэрвале, калі яе вытворная ў кожным пункце гэтага інтэрвалу дадатная (адмоўная). Напр., функцыя y = x2 спадае на інтэрвале (−∞,0) і нарастае на інтэрвале (0, +∞).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРВЕ́ЖСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ цёплае паверхневае цячэнне Нарвежскага м., галіна Паўночна-Атлантычнага цячэння. Накіравана наПн уздоўж берагоў Нарвегіі. Каля 67°паўн. ш. ад яго адгаліноўваецца Нардкапскае цячэнне, якое цячэ ў Баранцава мора; Н.ц. далей наПн працягваецца як Шпіцбергенскае цячэнне. Т-ра вады 5—7 °C зімой, 10—12 °C летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Салёнасць 34—35‰. Аказвае змякчальны ўплыў на клімат Скандынаўскага п-ва і на гідралагічныя ўмовы ўсх.ч. Нарвежскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХІЛЕ́ННЕ МАГНІ́ТНАЕ,
вугал паміж вектарам напружанасці магнітнага поля Зямлі і плоскасцю гарызонту ў пункце назірання зямной паверхні; адзін з элементаў зямнога магнетызму. Адпавядае вуглу нахілу магн. стрэлкі, якая мае гарызантальную вось вярчэння і знаходзіцца ў плоскасці мерыдыяна магнітнага. Н.м. лічыцца паўночным (дадатным), калі паўн. канец магн. стрэлкі накіраваны ўніз, і паўднёвым (адмоўным), калі накіраваны ўверх. Намагн. экватары Н.м. роўнае 0°, на магнітных полюсах ± 90°. Натэр. Беларусі Н.м. дадатнае наПн каля 70°.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СВІЧ, Несвіж,
рака ў Брагінскім і Хойніцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Брагінка (бас.р. Прыпяць). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 489 км². Пачынаецца каля в. Кулажын у месцы зліцця каналаў Слабодскага і Радзінскага, вусце за 1 кмнаУ ад в. Чыкалавічы Брагінскага р-на. Цячэ па нізіне Гомельскага Палесся, на працягу 9 км па мяжы з Украінай. Рэчышча на працягу 24 км уверх ад вусця каналізаванае (шыр. 7—12 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-САСНО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., за 7 кмнаПд ад р.п. Сасновы Бор. Адкрыта ў 1976. Распрацоўваецца з 1977. Паклады нафты пл. 6,6 км² прымеркаваны да міжсалявых адкладаў верхняга дэвону наПн Прыпяцкага прагіну, напаўд. апушчаным крыле Рэчыцка-Вішанскай зоны падняццяў. Нафтаносны гарызонт залягае наглыб. 3300—4050 м. Пароды-калектары — другасныя кавернава-поравыя даламіты. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, высокапарафіністая. Разведаныя запасы 15,5 млн.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ ГЕО́РГІЯ (South Georgia),
вулканічны востраў наПдЗ Атлантычнага ак. ў Антарктыцы. Пл. каля 4,2 тыс.км². Выш. да 2934 м (г. Паджэнт). Значная ч. вострава ўкрыта снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонар англ. караля Георга III. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца наангл. станцыі Грутвікен (порт на мысе Кінг-Эдуард).