НЕ́СВІЧ, Несвіж,
рака ў Брагінскім і Хойніцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Брагінка (бас. р. Прыпяць). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 489 км2. Пачынаецца каля в. Кулажын у месцы зліцця каналаў Слабодскага і Радзінскага, вусце за 1 км на У ад в. Чыкалавічы Брагінскага р-на. Цячэ па нізіне Гомельскага Палесся, на працягу 9 км па мяжы з Украінай. Рэчышча на працягу 24 км уверх ад вусця каналізаванае (шыр. 7—12 м).
т. 11, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)