рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Уваходзіла ў склад Бярэзінскай воднай сістэмы. Даўж. 123 км, пл. вадазбору 4090 км². Выцякае з Лепельскага воз. на паўн. ускраіне г. Лепель, цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніцкай раўніне і Полацкай нізіне, вусце каля г.п. Ула Бешанковіцкага р-на. Асн. прытокі: Лукомка, Усвейка, Свячанка (справа), Хоцінка (злева). Даліна пераважна сухадольная, асіметрычная, трапецападобная, дав. Промыслы Бешанковіцкага р-на скрынкападобная, шыр. 300—600 м, найб. (да 1 км) у сярэднім цячэнні, найменшая (100 м) у верхнім цячэнні. Схілы сярэдне стромкія, выш. 10—25 м, парэзаныя ярамі і лагчынамі. Пойма лугавая, чаргуецца па берагах, роўная, шыр. ў верхнім цячэнні 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м. У разводдзе затапляецца на глыб. ад 0,5 да 2,5 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй сярэдне звілістае (шыр. 25—30 м, месцамі 40—50 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, пясчаныя, параслі хмызняком, выш. 2—5 м, на асобных участках 10—15 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з сярэдзіны снеж.дапач. красавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сак.да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 сут. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найб. 7,3 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. Лепельская ГЭС. На рацэ г. Лепель, у вусці г.п. Ула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАПЕ́ШЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944—45,
наступальная аперацыя войск 2-га і 3-га Украінскіх франтоў 29.10.1944—17.2.1945 у Венгрыі ў 2-ю сусв. вайну.
Абароне Будапешцкага ўмацаванага раёна, які прыкрываў подступы да Вены і Паўд. Германіі, ням. камандаванне надавала асаблівае значэнне. На подступах да Будапешта праціўнік стварыў 3 моцныя абарончыя паласы. Тут дзейнічалі 43 ням. дывізіі (у т. л. 8 танкавых і 1 кавалерыйская) і 3 брыгады. Войскі 2-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза Р.Я.Маліноўскі) у цяжкіх баях з 29 кастр. прарвалі абарону праціўніка і да 9 снеж. выйшлі да знешняга абарончага абводу Будапешта. Войскі 3-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза Ф.І.Талбухін) пачалі наступленне 7 ліст., фарсіравалі Дунай і да 9 снеж. выйшлі на Пн ад воз. Веленцэ і давоз. Балатан, пагражаючы тылам варожай групоўкі. 20 снеж. пачалося агульнае наступленне сав. войск. 26 снеж. будапешцкая групоўка ворага ў 180 тыс.чал. была акружана. Каб пазбегнуць ахвяр і разбурэння Будапешта, сав. камандаванне прапанавала гітлераўцам капітуляваць. Ультыматум быў адхілены, а сав. парламенцёры забіты. Каб вызваліць акружаныя дывізіі і аднавіць абарону на Дунаі, ням.-фаш. камандаванне ў студз. спрабавала арганізаваць контрнаступленне (гл.Балатонская абарончая аперацыя 1945). На асобных участках фронту праціўнік пранік у абарону сав. войск і выйшаў да Дуная. Сав. войскі, адбіўшы жорсткія атакі ворага, 27 студз. перайшлі ў наступленне, 13 лют. вызвалілі Будапешт і ліквідавалі акружаную групоўку. У Будапешцкай аперацыі разам з сав. войскамі ўдзельнічалі балг., рум. баявыя злучэнні і венг. добраахвотны Будайскі полк. У ходзе аперацый сав. войскі знішчылі больш за 20 дывізій праціўніка, стварылі ўмовы для наступлення на Вену і Паўд. Германію. Страты сав. войск забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак склалі каля 320 тыс.чал. (з іх забітымі 79 946 чал.). 79 злучэнням і часцям, якія ўдзельнічалі ў Будапешцкай аперацыі, нададзена ганаровае найменне «Будапешцкіх».
горная сістэма ўздоўж усх. і паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі. Даўж. каля 4000 км. Выш.да 2230 м (г. Касцюшкі). Горы ўтварыліся ў неаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкавай краіны. Усх. схілы стромкія, моцна і глыбока расчлянёныя, зах. схілы паката пераходзяць ва ўзгоркавыя перадгор’і (даунсы). На Пн ад 28°паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет дасягае шыр. 650 км і складаецца з берагавых пласкагор’яў і масіваў (выш.да 1000 м), сярэдзінных тэктоніка-эразійных катлавін і слаба выяўленага ў рэльефе горнага ланцуга выш. 500—700 м. На Пд ад 28°паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет — вузкі ланцуг асобных масіваў, дзе вылучаюцца крышт. хрыбет Нью-Інгленд, хрыбты Хейстынгс і Ліверпул, Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. Горы складзены ў асн. з вапнякоў, гранітаў, гнейсаў, вулканічных парод. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, каменны і буры вугаль, волава, поліметалы, золата, медзь, тытанамагнетытавыя пяскі.
Вялікі Водападзельны хрыбет ляжыць у субэкватарыяльным, трапічным і субтрапічным кліматычных паясах. Сярэднямесячныя т-ры паніжаюцца з Пн на Пд (на ўзбярэжжы ад 26 да 21 °C летам і ад 17 да 10 °C зімой). Ападкаў на вільготных усх. схілах ад 1000 да 2000 мм, на заходніх — 500—700 мм за год. З Вялікага Водападзельнага хрыбта пачынаюцца рэкі Мурэй і Дарлінг, у Каралавае і Тасманава моры сцякаюць кароткія парожыстыя і паўнаводныя рэкі Фіцрой, Хантэр і інш.Усх. схілы парослыя лесам. Давыш. 1000 м на Пн ад 15°паўд. ш. — лістападна-вечназялёныя вільготныя лясы, ад 15 да 28°паўд. ш. — эўкаліптавыя трапічныя лясы, больш на Пд — субтрапічныя мусонныя лясы з эўкаліптаў. На зах. схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта развіты лесасаванны, саванны і зараснікі ксерафітных хмызнякоў. У лясах жывуць каала, кускусы, дрэвавы кенгуру; характэрны райскія птушкі, птушка-ліра, казуары, папугаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На З Беларусі, у паўд.ч. Гродзенскай і паўн.ч. Брэсцкай абласцей; у складзе Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады. Мяжуе з Верхнянёманскай нізінай на Пн, Ваўкавыскім і Навагрудскім узвышшамі на З і У (аддзелена ад іх далінамі рэк Зальвянка і Шчара), Баранавіцкай раўнінай на Пд. Найб.выш. 228 м. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 65 км, шыр.да 42 км. Пл. каля 2 тыс.км².
У тэктанічных адносінах прымеркавана да Цэнтральнабеларускага масіву Беларускай антэклізы. У рэльефе фундамента вылучаюцца Слонімскі купал і Зальвянская брахіантыкліналь. Найб. магутнасці платформавага чахла (300—350 м) прымеркаваны дапаўд. і зах. схілаў Бел. антэклізы, найменшыя (150 м) — да купалападобных падняццяў. Чахол складзены з адкладаў верхняга пратэразою, мелавога, палеагенавага і неагенавага ўзросту. Даантрапагенавая паверхня моцна парэзаная (амплітуда расчлянення да 100 м). Трапляюцца ледавіковыя лагчыны з адзнакамі днішча да -20 м. У антрапагенавай тоўшчы (магутнасць да 160 м) вылучаны 4 гарызонты (нараўскі, бярэзінскі, дняпроўскі, сожскі). Фарміраванне С.ў. адбылося пад уплывам дняпроўскага ледавіка (перапрацоўка глыбокіх адорвеняў мелавых, палеагенавых і раннеантрапагенавых адкладаў), сучасны рэльеф створаны сожскім зледзяненнем.
Рэльеф С.ў. буйнаўзгорысты і градава-ўзгорысты. У цэнтры спадзістая слабахвалістая раўніна. Грады выцягнуты з ПнЗ на ПдУ, сярод іх вылучаны Залацееўскі пояс град і Косаўская града. Рэльеф моцна тэхнагенна пераўтвораны. Карысныя выкапні: гліны лёгкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі. На З С.ў. дрэніруецца правымі прытокамі р. Зальвянка (Трасцянка, Іванаўка), на Пд і У — левымі прытокамі р. Шчара (Грыўда, Шэя, Валобрынка, Бяроза, Луконіца, Сіпа). У межах узвышша воз. Бяздоннае. Частка былых азёрных катлавін ператварылася ў нізінныя балоты. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, слаба- і сярэднеападзоленыя, алювіяльныя поймавыя, па паніжэннях і лагчынах намыўныя пераўвільготненыя. Пад лесам каля 28% тэрыторыі. Лясы захаваліся асобнымі масівамі. Найб. пашыраны лясы шыракаліста-яловыя, ялова-грабавыя, дубровы з ясенем, вязам і клёнам, ельнікі з дамешкам дубу, грабу і ліпы, хвойнікі баравыя і субаравыя з дамешкам елкі, дубу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́НСЕР (Spencer) Герберт (27.4.1820, г. Дэрбі, Вялікабрытанія — 8.12.1903),
англійскі філосаф, сацыёлаг і псіхолаг; адзін з пачынальнікаў пазітывізму, дарвінізму сацыяльнага, арганічнай школы ў сацыялогіі, прадстаўнік асацыянізму. У 1837—41 працаваў інжынерам на чыгунцы. У 1848—53 супрацоўнічаў у час. «Economist» («Эканаміст»). Філас. погляды С. фарміраваліся пад уплывам А.Конта, Д.Юма, Дж.С.Міля, кантыянства, натурфілас. ідэй Ф.В.Шэлінга і шатландскай школы. Пад філасофіяй разумеў максімальна абагульненыя веды, заснаваныя на канкрэтных навуках. Падзяляў свет на пазнавальнае і непазнавальнае і лічыў, што навуцы даступна пазнанне толькі падабенства і адрозненняў паміж з’явамі, а не іх сутнасць. Стрыжань вучэння С. — вучэнне пра ўсеагульную эвалюцыю. Пад эвалюцыяй разумеў бесперапынны рух цялесных часцінак, які прыводзіць да росту ўнутр. дыферэнцыяцыі і адначасова да інтэграцыі. Эвалюцыянізмам тлумачыў усе з’явы — ад неарганічных дасац. і маральных. Свядомасць разглядаў як працэс, які развіваецца ад бязладнай гамагеннасці да гетэрагеннасці і выконвае функцыю адаптацыі арганізма да асяроддзя. Асн. элементамі свядомасці лічыў адчуванні і эмоцыі, якія шляхам ускладнення ператвараюцца ў прадукты вышэйшага парадку. Дынаміку псіхічных працэсаў тлумачыў прынцыпам асацыяцый: асацыяцыі, звязаныя з пачуццём задавальнення, замацоўваюцца і перадаюцца ў спадчыну наступным пакаленням, а звязаныя з адмоўнымі пачуццямі — нівеліруюцца. Сац. структуру грамадства трактаваў па аналогіі з пабудовай і функцыяй жывога арганізма. На яго думку, сац. арганізм складаецца з 3 сістэм: рэгулятыўнай (сац. кантроль, паліт. кіраванне), вытворчай і размеркавальнай. Сутнасць грамадскага прагрэсу бачыў у дасягненні асобай найб. свабоды і звядзенні да мінімуму механізмаў сац. кантролю і кіравання, у пераходзе ад мех. прымусу індывідаў да іх арган. аб’яднання на аснове агульных інтарэсаў. Выступаў супраць ідэй сацыялізму, рэвалюцыю лічыў небяспечнай хваробай сац. арганізма. Вучэнне С. паўплывала на развіццё сучаснай сацыялогіі (культурантрапалогія, сацыябіялогія, структурна-функцыянальны аналіз) і псіхалогіі (параўнальна-псіхал. даследаванні паводзін, функцыянальная псіхалогія).
Тв.:
Рус.пер. — Синтетическая философия. Киев, 1997;
Основания психологии // Ассоциативная психология. М., 1998;
Опыты научные, политические и философские. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́НДРАВЫЯ ЗО́НЫ,
прыродныя зоны мацерыкоў у арктычных і субарктычных паясах (пераважна ў Паўн. паўшар’і), у прыродных ландшафтах якіх пераважае тундра. У Паўн. паўшар’і працягваецца паласой 300—500 км шырыні ўздоўж паўн. узбярэжжаў Еўразіі (больш за 3 млн.км²), у Паўн. Амерыцы і прылеглых астравах — паміж арктычных пустынь зонай на Пн і лесатундравай зонай на Пд. Асобныя ўчасткі горнай тундры (напр., у гарах Сібіры) знаходзяцца на значнай адлегласці ад марскога ўзбярэжжа. У Паўд. паўшар’і ўчасткі Т.з. на астравах каля Антарктыды.
Вызначаецца нізкім радыяцыйным балансам [у Паўн. паўшар’і на Пн 29—34 кДж/см² (7—8 ккал/см²), на Пдда 84 кДж/см² (да 20 ккал/см²), з кастр. па крас. ён адмоўны], суровай працяглай зімой (8—9 мес), у час якой 60—80 сут доўжыцца палярная ноч. Сярэднія т-ры студз. ад -5 °Cда -10 °C, на ПнУ Сібіры і Д. Усходзе да -50 °C. Снегавое покрыва трымаецца з кастр. па чэрв., частыя бураны. Лета кароткае з працяглым палярным днём, т-ры да 10—15 °C адзначаюцца 2—3 мес (найб. цёплы ліп.. жн.); замаразкі магчымы ў любы дзень лета. Характэрна высокая вільготнасць паветра, частыя туманы, імжа. Ападкаў на раўнінах 200—400 мм. у гарах да 750 мм за год. Выпаральнасць нізкая, што спрыяе ўтварэнню балот і пераўвільготненых глеб (гл.Тундравыя глебы). Вегетац. перыяд да 50—100 сут. Пераважае бязлессе, разрэджанае імхова-лішайнікавае, месцамі травяное покрыва. Характэрны карлікавыя дрэвавыя расліны. сланікі, кусты. Пашырана шматгадовая мерзлата, формы мярзлотнага рэльефу, азёры, балоты. Для жывёльнага свету характэрны паўн. алень, воўк, лемінг, пясец. белая і тундравая курапаткі, вадаплаўныя птушкі. шматлікія камары і інш. Насельніцтва занята аленегадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем на пушнога і марскога звера, зборам ягад, у асобных рэгіёнах здабычай карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АВЕРБО́Т»,
1) ступень закупленасці таварнага рынку. Пры залішняй закупленасці цэны дасягаюць вышэйшага ўзроўню і маюць тэндэнцыю да росту, пачынаецца продаж кантрактаў спекулянтамі.
2) Сітуацыя рэзкага росту цэн на які-небудзь тавар у выніку вял. аб’ёму куплі. Тэрмін «Авербот» часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАСІ́Д (Brasidas),
спартанскі палкаводзец. У 424 дан.э. ў Пелапанескую вайну захапіў г. Амфіпаль, залатыя руднікі ў Пангеі, садзейнічаў аддзяленню ад Афінаў некалькіх саюзных з імі гарадоў у Фракіі. У 422 дан.э. атрымаў перамогу каля Амфіпаля над афінскім войскам Клеона, але сам загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКСО́ЗЫ,
монацукрыды з 6 вугляроднымі атамамі ў малекуле (C6H12O6). Знаходзяцца ў раслінных і жывёльных тканках у свабодным стане і ў поліцукрыдах. Гексозы, якія маюць у малекуле альдэгідную групу, адносяцца да альдоз (глюкоза, маноза, галактоза), кетонную — да кетоз (фруктоза). Найб. выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРСТ (ням. Horst літар. гняздо),
прыўзняты, звычайна выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны крута нахіленымі разрывамі — скідамі або ўскідваннямі. Бывае просты горст (абмежаваны двума) і складаны (некалькімі скідамі або ўскідваннямі), шыр.да многіх дзесяткаў, даўж.да соцень кіламетраў. Схілы горста могуць быць укрыты асадкавымі пародамі.