у міжнар. праве працэс прызначэння і ўступлення на пост дыпламат. прадстаўніка пры ўрадзе інш. дзяржавы або пастаяннага прадстаўніка дзяржавы пры міжнар. арг-цыі. Пачаткам акрэдытавання з’яўляецца агрэман, завяршэннем — уручэнне акрэдытаваным (прызначаным) даверчай граматы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІТУРЫЕ́НТ [ад позналац. abituriens (abiturientis) які збіраецца пайсці],
у большасці краін асоба, якая заканчвае сярэднюю спец.навуч. ўстанову. На Беларусі і ў інш. краінах СНД з канца 1950-х г. тэрмін «абітурыент» набыў інш. сэнсавае значэнне — які паступае ў вышэйшую або сярэднюю спец.навуч. ўстанову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАПО́ЕЗД, аўтамабільны поезд,
аўтамабіль з паўпрычэпам або некалькімі прычэпамі цягава-счэпнымі ці апорна-седлавымі прыстасаваннямі. Маюць агульныя з аўтамабілем тармазную сістэму і электраабсталяванне; бываюць грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. На Беларусі аўтамабільныя паязды выпускае ВА «БелаўтаМАЗ».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАНДЗЕ́ЙКА,
абцягнутая скурай драўляная трубка з вечкам для захоўвання і пераносу парахавых зарадаў для зброі, што зараджалася з дула; прататып патранташа. Некалькі (8—12) берандзеек мацаваліся да партупеі або рэменя стралка. У войсках ВКЛ і ў казакоў наз.парахаўніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́МПКАР (англ. dump-car),
грузавы чыгуначны паўвагон, кузаў якога пры разгрузцы нахіляецца вакол падоўжнай восі ў розныя бакі пнеўматычным або гідраўлічным механізмам. Выкарыстоўваецца для перавозкі руды, вугалю, буд. сыпкіх матэрыялаў па тэрыторыі буйных прадпрыемстваў. Грузападымальнасць да 180 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫКТАФО́Н (ад лац. dicto дыктую, гавару + ...фон),
апарат для запісу і ўзнаўлення мовы, выкананы, напр., на аснове магнітафона. Бывае кабінетны і партатыўны (з сілкаваннем ад акумулятараў абоэл. батарэй). Выкарыстоўваецца для дыктавання пісем, запісу выступленняў, лекцый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯСКО́П (ад дыя... + ...скоп),
дыяпраектар, оптыка-механічная прылада для праецыравання з павелічэннем відарысаў празрыстых арыгіналаў (дыяпазітываў, дыяфільмаў і інш.) на ўбудаваны ў прыладу або насценны экран. Д. выкарыстоўваюць для дэманстрацыі рысункаў, чарцяжоў, чытання мікрафотакопій і інш. Разнавіднасць Д. — фільмаскоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТРЫТАФА́ГІ [ад дэтрыт + ...фаг(і)],
дэтрытаедныя жывёлы, водныя жывёлы, якія кормяцца дэтрытам. У ліку Д. чэрві (паліхеты), эхіўрыды, двухстворкавыя малюскі, калаўроткі, планктонныя ракападобныя і інш. Д. адфільтроўваюць часцінкі дэтрыту з дапамогай спец. органаў або жывяцца імі непасрэдна. Удзельнічаюць у працэсах ачышчэння вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАЙНО́Е ПАДАТКААБКЛАДА́ННЕ,
1) абкладанне і даходу (прыбытку), і дывідэндаў, якія выплачваюцца з яго, калі яны ператвараюцца ў асабісты даход сям’і як самаст.гасп. адзінкі (домагаспадаркі).
2) Адначасовае абкладанне ў розных краінах ідэнтычнымі падаткамі, або тымі, якія маюць аднолькавую прыроду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКСОЗАФАСФА́ТЫ,
складаныя эфіры, утвораныя гексозамі і адным або двума астаткамі фосфарнай к-ты (гексозамонафасфаты і гексозадыфасфаты); прамежкавыя прадукты гліколізу. Значныя прамежкавыя рэчывы вугляводнага абмену жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Утвараюцца пры фасфарыліраванні гексозаў, пераважна за кошт энергіі адэназінтрыфосфарнай к-ты.