СНО́ЎКА,

рака ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Уша (бас. р. Нёман). Даўж. 20 км. Пачынаецца каля в. Малаеды, упадае ва Ушу за 900 м на У ад в. Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа (на рацэ) і Тарэйкі (на пойме) створаны сажалкі.

т. 15, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СНЯ́ДЗІН,

вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў, 205 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Муляраўка. 294 ж., 141 двор (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 15, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПАНТА́ННАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,

вылучэнне эл.-магн. выпрамянення рэчывам ва ўзбуджаным стане, абумоўленае яго ўзаемадзеяннем з эл.-магн. вакуумам. Заканамернасці С.в. вызначаюцца ўласцівасцямі самой выпрамяняльнай сістэмы і не залежаць ад уздзеяння на яе знешняга эл.-магн. выпрамянення. С.в. вылучаецца крыніцамі аптычнага, рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення (акрамя лазераў). Гл. таксама Вымушанае выпрамяненне.

т. 15, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́ЙКІ,

вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 80 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Быхаў. 333 ж., 120 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 15, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРЫ́Я ДЗЯ́ТЛАВІЧЫ,

вёска ў Гомельскім р-не, каля р. Сож. Цэнтр Дзятлавіцкага с/с і калект.-долевай гаспадаркі. За 35 км на ПдЗ ад Гомеля. 326 ж., 151 двор (2001). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.

т. 15, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРУКАЧО́Ў,

вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад г.п. Карма, 100 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Рагачоў. 394 ж., 120 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 15, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯЛЕ́ЦКАЕ,

вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 32 км на ПдУ ад г. Касцюковічы, 192 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Журбін. 789 ж., 270 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯХНО́ВІЦКІ КРУХМА́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1903—20-я г. ў в. Сяхновічы Кобрынскага пав. (цяпер в. Вял. Сяхновічы ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл.). У 1908—10 меў паравы лакамабіль. У 1913 працавала 12 рабочых, выраблена 25 тыс. пудоў крухмалу. Пры заводзе была сыраварня. Сыравіна пастаўлялася з маёнтка памешчыка.

т. 15, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАВА́РНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ ГРО́ШАЙ,

маса вырабленых і пушчаных у продаж па дзеючых цэнах тавараў, якія забяспечваюць наяўнымі ці безнаяўнымі грашамі плацежаздольны попыт на іх прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, насельніцтва. Грошы называюць таварна не забяспечанымі, калі іх больш, чым кошт тавараў у бягучых рыначных цэнах. Наяўнасць такіх грошай — адна з прычын інфляцыі.

т. 15, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛІСМА́Н (франц. talisman ад познагрэч. telesma літар. — рэлігійны абрад, прысвечаны прадмет),

рэч, якая, паводле ўяўленняў прымхлівых людзей, прыносіць яе ўладальніку шчасце, поспех, аберагае ад няўдач. Т., які насілі на целе, наз. амулетам. Вера ў Т. узнікла ў першабытнага чалавека, які імкнуўся ўплываць на сілы прыроды, не ведаючы яе законаў.

т. 15, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)