(н. 7.5.1923, в. Байсогала Венгераўскага р-на Новасібірскай вобл., Расія),
літоўскі гісторык. Д-ргіст.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. культ. Літвы (1979). Скончыў Вільнюскі ун-т (1950), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1958). З 1948 у Вільнюскім ун-це (у 1959—76 прарэктар). Даследаваў падзеі 1859—64 у Літве, гісторыю Віленскага ун-та і інш. У 1968—92 кіраўнік групы Вільнюскага ун-та па вывучэнні і выданні Статутаў і Метрыкі ВКЛ; адзін з выдаўцоў сучасных акад. выданняў Статута ВКЛ 1529 і Метрыкі ВКЛ. Рэсп. прэмія Літвы 1979, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЮ́К Генадзь Ільіч
(н. 2.4.1927, Мінск),
бел. вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі, заснавальнік медыка-генет. службы Беларусі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1995), чл.-кар.Рас.АМН (1986), д-рмед.н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950), у 1967—80 працаваў у ім. З 1981 дырэктар Мінскага філіяла Ін-та мед. генетыкі АМНСССР, з 1988 дырэктар НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Навук. працы па тэраталогіі чалавека, мед. генетыцы, этыялогіі прыроджаных заган развіцця, паталаг. анатоміі храмасомных хвароб, клінічнай сіндрамалогіі, генет. выніках Чарнобыльскай катастрофы, прафілактыцы спадчынных хвароб, арганізацыі медыка-генет. службы на Беларусі.
Тв.:
Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);
Наследственные синдромы множественных врожденных пороков развития. М., 1983 (разам з І.В.Лур’е, Я.Д.Чарствым);
Болезни плода, новорожденного и ребенка: Нозология, диагностика, патол. анатомия: Справ. пособие. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЮ́К Інеса Ільінічна
(н. 20.3.1928, ст. Славечна Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па неадкладнай прамянёвай дыягностыцы захворванняў дзіцячага ўзросту.
Тв.:
Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.);
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЙБА,
у беларусаў хадавое пласкадоннае судна з ветразем, завостранымі носам і кармой, без палубы і даху. Вядомы з 15 ст., напачатку — лёгкія ўстойлівыя лодкі. З цягам часу ўдасканалены і павялічаны ў памерах (даўж. 25—30 м, шыр. 4—5 м, грузападымальнасць 24—80 т). З сярэдзіны 19 ст. паступова выцяснялі інш. віды суднаў. Хадзілі на Л. па Зах. Дзвіне, Віліі і ў верхнім цячэнні Дняпра. Шырока выкарыстоўваліся да пач. 20 СТ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЙДА,
паласа ўвільготненых нізінных раўнін уздоўж узбярэжжаў мораў на Пн Расіі, што заліваецца вадой пры высокіх прылівах і высыхае пры адлівах. Шырыня да некалькіх кіламетраў. Часта ўкрыта лугавой і балотнай галафітнай расліннасцю. У шырокім разуменні Л. — плоскі забалочаны ўчастак тундры і лесатундры са шматлікімі дробнымі азёрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЙКА,
мяккая скура, якую вырабляюць пераважна са шкур авечак і коз. Л. цягучая і пластычная, але няўстойлівая да ўздзеяння вады. З Л. вырабляюць галантарэйныя вырабы (напр., пальчаткі), верх абутку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЙКІ,
група парод універсальных паляўнічых сабак. Пашыраны ў тундравай і лясной зонах Паўн. паўшар’я. Некат. пароды выкарыстоўваюцца як ездавыя (Л. эскімоская, паўн.-ўсходняя ездавая, аляскінскі маламут), пастухоўскія (Л. ненецкая). На Беларусі гадуюць Л.: руска-еўрап. (выш. ў карку да 58 см, масць чорная з белым), зах.-сібірскую (выш. да 60 см, масць белая, шэрая, рабая), усх.-сібірскую (выш. да 63 см, масць белая, шэрая, рабая, рыжая), карэла-фінскую (выш. да 48 см, масць рыжая).
Склад цела сухі, моцны. Галава клінападобная, вушы стаячыя, трохвугольныя. Поўсць прамая, з густым падшэрсткам. Хвост загнуты на спіну. Вынослівыя, рухавыя сабакі з развітым паляўнічым інстынктам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЙКМАА (Laikmaa) Антс
(да 1935 Лайпман Ханс; 5.5.1866, Вігала, Эстонія — 19.11.1942),
эстонскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нац.маст. школы. Вучыўся ў АМ у Дзюсельдорфе (1891—97, з перапынкамі). Працаваў у Дзюсельдорфе (1897—99), Фінляндыі (1907—09), Італіі і Паўн. Афрыцы (1909—13). Заснавальнік і кіраўнік маст. студыі ў Таліне (1903—07, 1913—32). Працаваў у жанрах партрэта і пейзажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Сярод твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М.Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапартрэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш. У доме Л. ў Таэбле яго мемар. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЙН
(Line),
падводныя горы ў Ціхім ак., частка сістэмы Цэнтральна-Ціхаакіянскіх горных падняццяў. Працягваюцца ад атола Джонстан да а-воў Туамоту. Даўж. 3400 км, шыр. да 200 км, падножжа на глыб. каля 5000 м. Найменшая глыб. над грэбенем 640 м. Найб. высокія вяршыні вулканічнага паходжання ўтвараюць а-вы Лайн.