джазавы трубач, кампазітар, аранжыроўшчык. Засл. арт. Беларусі (1944). Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Берліне (1929). Валодаў віртуознай ігрой на трубе. З 1933 кіраўнік створанага ім джазавага аркестра ў Берліне. З 1936 у Польшчы; працаваў у аркестры Ю.Бяльзацкага, узначальваў аркестры ў Варшаве, Кракаве, Лодзі. З 1939 у СССР. У 1940 кіраўнік Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР. У 1946 рэпрэсіраваны. У 1954 рэабілітаваны. Кіраваў эстр. аркестрамі Масквы, з 1969 — аркестрам Гомельскай абл. філармоніі. З 1972 у Зах. Берліне. Аўтар шматлікіх папулярных песень, танц. мелодый («Навошта смяяцца, калі сэрцу балюча», «Хлопец-хлапчук», «Бывай, каханне»). Шматлікія творы ў выкананні аркестраў пад яго кіраўніцтвам запісаны на грампласцінкі.
Літ.:
Басин Я. Музыка и тьма // JAZZ-квадрат. 1998. №1—8;
Петров А. Черный кот in blue. М., 1998. С. 42—54;
Цейтлин Ю.В. Взлеты и падения великого трубача Эдди Рознера. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МАН (Riemann) Гуга (18.7.1849, г. Зондэрсгаўзен, Германія — 10.7.1919),
нямецкі музыказнавец, стваральнік адной з буйнейшых тэарэт. школ музыказнаўства, т.зв. функцыянальнай школы. Ганаровы чл.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1887), Каралеўскай акадэміі ў Фларэнцыі (1894), ганаровы д-р музыкі Эдынбургскага ун-та (1899) і інш. З 1878 выкладаў ва ун-тах Германіі, з 1901 праф. Лейпцыгскага ун-та, з 1908 дырэктар Ін-та музыказнаўства, з 1914 — заснаванага імДзярж. ін-та муз. навукі (Лейпцыг). Працы па гісторыі музыкі, муз. эстэтыцы і крытыцы. Распрацоўваў універсальную сістэматызацыю і тэарэт. асновы музыкі на базе аналізу меладычных, гарманічных, рытмічных элементаў, арганізацыі іх у адзінае муз. цэлае. Даў новы погляд на праблему фарміравання венскай класічнай школы, паказаў значэнне творчасці кампазітараў мангеймскай школы і інш. Аўтар «Музычнага слоўніка» (1882; 12-е выд., т. 1—5, 1959—75), «Кіраўніцтва па гісторыі музыкі» (т. 1—5, 1901—13) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДУ́КЦЫЯў біялогіі,
недаразвіццё, памяншэнне памераў або поўнае знікненне органа (структуры); спрашчэнне будовы органа ці сістэмы органаў і часта страта ўласцівай ім функцыі. Адбываецца ў выніку спынення ці парушэння функцыян. і морфагенет. сувязей, што вызначаюць нармальнае развіццё органа. Адрозніваюць філагенетычную Р. — поўнае знікненне або недаразвіццё органа, нармальна развітага ў продкаў, і антагенетычную Р. — недаразвіццё або знікненне органа на пачатковых стадыях індывід. развіцця. Р. тканак і органаў — вынік страты іх значэння для арганізма ў змененых умовах існавання. Напр., страта жабраў, плаўнікоў, органаў бакавой лініі ў земнаводных пры пераходзе да наземнага спосабу жыцця або знікненне валасянога покрыва, задніх канечнасцей у кітападобных пры пераходзе да жыцця ў водным асяроддзі (у заалогіі); аднаўленне ультраструктур або біяхім. канстант клеткі пасля яе абарачальнага пашкоджання (у цыталогіі); памяншэнне ўдвая колькасці саматычных храмасом у меёзе (у генетыцы). Гл. таксама Дэгенерацыя, Інвалюцыя, Правізарныя органы, Рудыментарныя органы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЖЫЦКА-ДЗВІ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя сав. войск 2-га Прыбалт. фронту (ген. арміі А.І.Яроменка) 10—27 ліп. ў Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 10-я гвардз., 3-я і 4-я ўдарныя, 22-я арміі, 5-ы танк. корпус. Ім процістаялі часці 16-й ням. арміі групы армій «Цэнтр» з глыбокаэшаланіраванай сістэмай і 5 умацаванымі лініямі. Задача аперацыі: разграміць групоўку праціўніка ў раёне гарадоў Ідрыца, Себеж (Расія), Дрыса (Верхнядзвінск), авалодаць рубяжом Рэзекне (Рэжыца)—Даўгаўпілс (Латвія), развіць наступленне на Рыжскім напрамку і ва ўзаемадзеянні з войскамі 1-га Прыбалт. фронту адрэзаць прыбалт. групоўку ворага ад камунікацый, што звязвалі яе з Германіяй. У ходзе аперацыі вызвалены райцэнтры Расоны, Верхнядзвінск (12 ліп.), Асвея (17 ліп.), чыг. ст. Бігосава (18 ліп.) і інш.нас. пункты Беларусі; фронт выканаў пастаўленую задачу, былі створаны спрыяльныя ўмовы для пераходу ў наступленне войск 3-га Прыбалт. фронту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗАННЕметалаў,
апрацоўка метал. загатовак (дэталей) зразаннем з іх паверхневых слаёў (стружкі), каб надаць ім пэўную форму, памеры і якасць паверхні. Робіцца металарэзным інструментам на металарэзных станках. Р. падзяляюць на абразіўную апрацоўку і лязовую (інструментамі з рэжучымі краямі правільнай геам. формы).
Асн. віды Р.: тачэнне, працягванне, свідраванне, струганне, фрэзераванне, найб. пашыраныя аддзелачныя — даводка, ханінгаванне, шліфаванне. У параўнанні з апрацоўкай металаў ціскам суправаджаецца стратамі (у стружку) металу, але забяспечвае большую дакладнасць апрацоўкі і дае магчымасць вырабляць дэталі складанай канфігурацыі. У залежнасці ад фіз.-мех. уласцівасцей металу, параметраў рэзання і геам. форм рэзальнай часткі інструменту пры Р. ўтвараюцца стружкі розных відаў: элементная, сколвання, зліўная і надлому. Павышэнне стойкасці рэзальнага інструменту дасягаецца рацыянальным выбарам рэжыму Р., геам. параметрамі яго рэзальнай часткі. Р. ажыццяўляецца на трубанаразных, рэвальверных, расточных, свідравальных і інш. станках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ КАЛЯНДА́Р, рэвалюцыйны каляндар,
уведзены ў перыяд Французскай рэвалюцыі /789—99 дэкрэтам Нац. канвента ад 5.10.1793. Р.к. адмяніў хрысц. летазлічэнне і ўстанавіў новую эру (першы дзень — дзень абвяшчэння рэспублікі — 22.9.1792). Год падзяляўся на 12 месяцаў, па 30 дзён кожны, месяц — на 3 дэкады. Пасля 360 дзён уводзіліся 5 (у высакосныя гады 6) «дадатковых» дзён («санкюлатыды»). Дзесяты дзень і ўсе дадатковыя лічыліся днямі адпачынку і рэв. свят. Месяцы атрымалі новыя назвы, у якіх улічваліся асаблівасці пары года: асеннія (вандэм’ер, брумер, фрымер), зімовыя (нівоз, плювіёз, вантоз), веснавыя (жэрміналь, фларэаль, прэрыяль), летнія (месідор, тэрмідор, фруктыдор); зменены таксама назвы дзён тыдня. Р.к. дзейнічаў да 1.1.1806, калі ў перыяд напалеонаўскай Першай імперыі зноў быў заменены грыгарыянскім календаром (гл.Новы стыль). Р.к. быў узноўлены ў час Парыжскай камуны 1871 і дзейнічаў з 18 сак. па 28 мая 1871, пасля чаго адноўлены грыгарыянскі каляндар. Гл. таксама Каляндар і літ. пры ім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКА́ЛЬСКІ Пётр Пятровіч (26.9.1832, г. Харкаў, Украіна — 11.4.1887),
украінскі кампазітар, публіцыст, фалькларыст, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Харкаўскі ун-т (1852). У 1859 аднавіў дзейнасць адэскага Філарманічнага т-ва, удзельнічаў у стварэнні Т-ва аматараў музыкі (1864, у далейшым Адэскае муз.т-ва) і муз. школы пры ім (1866). Яго оперы — адны з першых прафес. узораў укр. опернага мастацтва. Сярод муз. твораў: оперы «Мазепа» (1859), «Майская ноч» (1863), «Асада Дубна» (1878); кантата «Баль Пятра Вялікага» (1859); балада «Слухай» (1864); фп. (каля 40) і віяланчэльныя п’есы, рамансы (больш за 40), хары, песні і інш. У муз.-крытычных артыкулах адстойваў ідэі народнасці муз. мастацтва. Аўтар працы «Руская народная музыка, велікаруская і маларуская...» (1888). Збіраў і апрацоўваў нар. песні, у т. л.бел., шэраг з іх апублікаваны ў яго зб. «Маларасійскія і беларускія песні» (выд. 1903).
Літ.:
Карышева Т.И. Петр Сокальский: Жизнь и творчество. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАТАРЫЯ́Т ААН,
адзін з галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які дзейнічае пастаянна згодна са Статутам ААН. Асн. функцыя С. ААН — арганізац.-адм. абслугоўванне органаў структуры ААН, яе камітэтаў, канферэнцый. Выконвае адм.-тэхн. функцыі ААН, у прыватнасці, рыхтуе некат. матэрыялы; перакладае, друкуе і распаўсюджвае даклады, рэзалюцыі і інш. дакументы ААН; забяспечвае вусны пераклад прамоў, якія гаворацца на пасяджэннях гал. органаў ААН і іх дапаможных органаў; складае, друкуе і рассылае стэнаграфічныя і кароткія справаздачы пасяджэнняў; захоўвае дакументы ААН у архівах; рассылае ўсе дакументы Генеральнай Асамблеі ААН, Савета Бяспекі ААН і інш. членам ААН і выконвае інш. работу, якая можа быць ускладзена на яго гал. органамі ААН. С. ААН складаецца з Генеральнага сакратара ААН і прызначанага ім персаналу ў адпаведнасці з правіламі, якія ўстанаўліваюцца Ген. Асамблеяй. У апошні час агульная колькасць персаналу С. ААН складала больш як 50 тыс. чалавек з 175 краін. Знаходзіцца ў Нью-Йорку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЗА́Р (Salazar) Антоніу ды Алівейра
(de Oliveira; 28.4.1889, г. Санта-Комба-Дан, Партугалія —27.7.1970),
партугальскі паліт. і дзярж. дзеяч, эканаміст. Скончыў Каімбрскі ун-т (1916), у 1916—28 праф.паліт. эканоміі гэтага ун-та. Адзін з заснавальнікаў партыі Каталіцкі цэнтр (1918). З 1921 дэп. парламента. У 1928—40 міністр фінансаў. У 1932—68 прэм’ер-міністр (фактычна дыктатар) Партугаліі, адначасова ваен. міністр (1936—44) і міністр замежных спраў (1936—47). Абапіраючыся на засн.ім у 1930 партыю Нац. саюз, устанавіў у краіне унітарна-карпаратыўную дзяржаву (юрыд. аформлена паводле канстытуцыі 1933). У 2-ю сусв. вайну захоўваў нейтралітэт Партугаліі. Пасля 1945 імкнуўся да супрацоўніцтва з зах. дзяржавамі, асабліва ў ваен.-паліт. галіне (у 1949 Партугалія ўступіла ў НАТО). З пач. 1960-х г. вёў калан. вайну супраць нац.-вызв. руху ў Анголе, Гвінеі-Бісау і Мазамбіку. У 1968 адышоў ад дзярж. спраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКАЯ Кацярына Аляксандраўна (23.11.1816, Масква —28.8.1878),
руская артыстка балета. Першая танцоўшчыца маскоўскай сцэны, якая засвоіла прарамант. і лірыка-рамант. стылі зах.-еўрап. балета і надала імнац. афарбоўку. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1836, кл. Ф.Гюлень-Сор), вучылася драм. мастацтву ў М.Шчэпкіна. З 1826 у балетных і драм. спектаклях у Малым т-ры ў Маскве. З 1835 у трупе Вял.т-ра (у 1836 стажыравалася ў Парыжы). У 1846 гастраліравала за мяжой. З 1854 выкладала бальныя танцы ў гімназіі, давала прыватныя ўрокі, у т. л. ў сям’і К.Станіслаўскага. Творчасці С. уласцівы рамант. накіраванасць, маст. дасканаласць формы, незвычайная лёгкасць і натуральная грацыёзнасць выканання. Сярод лепшых партый: Сільфіда («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера), Флёр дэ Шан, Жызэль («Дзева Дуная», «Жызэль» А.Адана), Катарына, Эсмеральда («Катарына, дачка рабаўніка», «Эсмеральда» Ц.Пуні) і інш. Паставіла балеты «Наравістая жонка» («Сумбуршчыца») Адана (1846), «Мара мастака» Пуні (1849).