Абвешчана 15.2.1798 рымскімі рэспубліканцамі на тэр.Папскай вобласці, заваяванай арміяй Напалеона. Свецкая ўлада папы Пія VIІ была ліквідавана. Канстытуцыя Р.р. (1798) распрацавана на ўзор франц. канстытуцыі 1795. Быў прыняты шэраг законаў: аб канфіскацыі царк. маёмасці, ліквідацыі шэрагу феад. прывілеяў, адмене ўласнай залежнасці сялян і інш. Фактычна краінай кіравала франц.ваен. адміністрацыя. Цяжкае эканам. становішча пагаршалася ў выніку сістэматычнага рабавання дзяржавы Францыяй, што выклікала хваляванні ў розных раёнах Р.р. Летам 1799 на яе тэр. з Пн увайшлі аўстрыйскія, з Пд — неапалітанскія войскі. У вер. Рым быў заняты неапалітанцамі, у горад таксама ўвайшоў атрад рус. марской пяхоты. Р.р. была ліквідавана войскамі антыфранц. кааліцыі, папская ўлада адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗЕРФАРДА ФО́РМУЛА,
выраз, які вызначае эфектыўнае сячэнне рассеяння нерэлятывісцкіх зараджаных кропкавых часціц, што ўзаемадзейнічаюць паводле Кулона закону.
У сістэме цэнтра інерцыі сутыкняльных часціц Р.ф. мае выгляд
, дзе
— сячэнне рассеяння ў адзінкавы прасторавы вугал, Θ — вугал рассеяння, m = m1m2(m1+m2) — прыведзеная маса, m1 і m2 — масы сутыкняльных часціц і v — іх адносная скорасць, Z1e і Z2e — эл. зарады гэтых часціц, e — элементарны эл. зарад. Атрымана Э.Рэзерфардам пры аналізе доследаў па рассеянні α-часціц (1911) і адыграла вызначальную ролю пры фарміраванні навук. уяўленняў аб будове атамаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
С.АЦЫЯ́ЛЬНАЯ СТАТЫ́СТЫКА,
атрыманне, апрацоўка, аналіз і выкарыстанне сукупных звестак, якія характарызуюць колькасныя і якасныя заканамернасці сац. жыцця, сац. працэсаў і з’яў. Разглядае паліт., ідэалаг. і прававыя бакі жыцця людзей, жыццёвы ўзровень насельніцтва ў сац. разрэзе і па групах. Сістэма паказчыкаў С.с. характарызуе сац. ўпарадкаванне і структуру грамадства, колькасць і склад насельніцтва, спосабы і велічыню размеркавання даходаў паміж рознымі сац. групамі, наяўнасць і склад прац. рэсурсаў, узровень адукацыі, культуры. аховы здароўя, сац. забеспячэння, жыллёва-камунальныя і быт. ўмовы, умовы працы і адпачынку, выкарыстанне вольнага часу, стан і тэндэнцыі развіцця грамадскай думкі (гл.Статыстыка). Для атрымання сац. інфармацыі аб грамадскай свядомасці і праблемах яе развіцця ў С.с. выкарыстоўваюцца звесткі сацыялагічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ДКАў юрыспрудэнцыі,
асоба, адносна якой ёсць падставы меркаваць, што ёй вядомы нейкія акалічнасці па крымін., адм. або цывільнай справе, выкліканая органам, што вядзе следства, справу абадм. правапарушэнні, або судовы працэс, для дачы паказанняў. Асоба, выкліканая ў якасці С., абавязана з’явіцца па выкліку і даць праўдзівыя паказанні. За адмову або ўхіленне ад дачы паказанняў, за дачу заведама лжывага паказання па крымін. і цывільных справах С. нясе крымін. адказнасць у адпаведнасці з законам. Працэсуальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь вызначае кола асоб, якія не падлягаюць допыту ў якасці С.: падазроныя; асобы, што па ўзросце, фіз. або псіхічным стане здароўя не здольны правільна ўспрымаць акалічнасці, што належаць высвятленню па справе, і некат. інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТО́НІЙ Гай Транквіл (Gaius Suetonius Tranquillus; каля 70 — пасля 122),
старажытнарымскі гісторык і пісьменнік. Служыў пры двары Траяна, пры Адрыяне кіраваў імператарскай канцылярыяй. Са шматлікіх твораў С. (гіст., гісторыка-быт. і філалагічных) цалкам захаваліся «Жыццё дванаццаці Цэзараў» (кн. 1—8) і частка «Аб граматыках і рытарах» з вял. працы пра знакамітых рым. пісьменнікаў. У «Жыцці дванаццаці Цэзараў» энцыклапедычна даследуецца жыццё рым. імператараў ад Цэзара да Даміцыяна, паслядоўна апісваецца паходжанне і юнацтва імператараў, іх паліт., ваен., судовая дзейнасць, рысы характару, знешнасць, звычкі, абставіны смерці. Ідэальнымі правіцелямі С. паказаў Аўгуста і Ціта. Найб. каштоўнасць маюць старонкі твора, дзе выкарыстаны лісты, прамовы, данясенні і дакументы з імператарскага архіва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯРГУ́Н Аляксандр Рыгоравіч (30.12.1903, в. Гічыцы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 31.8.1971),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1923—27 чл. Косаўскага раённага, Слонімскага акр. к-таў КПЗБ; стварыў ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ на Слонімшчыне; адзін з арганізатараў выступлення працоўных г. Косава ў абарону Бел.сял.-работніцкай грамады (гл.Косаўскі расстрэл 1927). У 1927—39 за рэв. дзейнасць зняволены польскімі ўладамі. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі ў 1939. У Вял.Айч. вайну ў Чырв. Арміі, з 1943 у партызанах на Брэстчыне. З 1944 на сав. рабоце ў Брэсцкай вобл.Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1941—47. Аўтар успамінаў абрэв. руху ў Зах. Беларусі. Яго імем названа вуліца ў г. Пружаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫ ЎЛІК,
улік па ўзбуйненых эканамічных паказчыках у грашовым выражэнні, які паказвае дынаміку руху ўсіх аб’ектаў бухгалтарскага ўліку ў абагульненых вартасных паказчыках. Вядзецца ў разрэзе сінт.рахункаў бухгалтарскага ўліку, адзіны план якіх зацвярджаецца ў цэнтралізаваным парадку. Служыць для атрымання сумарных звестак аб гасп.-фін. дзейнасці прадпрыемства, установы, арг-цыі. Дае магчымасць правяраць узаемасувязь усіх гасп. аперацый і шляхам зверкі сінт. і аналітычнага ўліку кантраляваць дасканаласць і правільнасць іх адлюстравання ва ўліку. С.ў. карыстаюцца пры складанні і праверцы справаздачнасці. На прадпрыемствах (аб’яднаннях) з дапамогай С.ў. вызначаюць агульную наяўнасць асн. сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, затраты на вытв-сць, стан разлікаў з пастаўшчыкамі і г.д.; у фін.-крэдытных установах — кантралююць выкананне бюджэту і крэдытныя аперацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАТРО́ННАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
выпрамяненне эл.-магн. хваль зараджанымі часціцамі, якія рухаюцца ў аднародным магн. полі з рэлятывісцкімі скарасцямі. Абумоўлена паскарэннем, звязаным са скрыўленнем траекторыі часціц (гл.Лорэнца сіла). Назіраецца ў сінхратроне (адсюль назва).
Характарызуецца шырокім дыяпазонам частот; мае эліптычную палярызацыю (гл. Палярызацыя святла) і шырокі неперарыўны спектр (гл. Спектры аптычныя) з максімумам у яго доўгахвалевай частцы. Найб. істотна для лёгкіх часціц. Страты энергіі электронаў на С.в. ўлічваюцца пры канструяванні сінхратронаў. Выпрамяненне звышновых зорак, квазараў, пульсараў і радыёгалактык мае сінхратронную прыроду. Вывучэнне інтэнсіўнасці і палярызацыі касм. С.в. дазваляе атрымаць інфармацыю аб канцэнтрацыі і энергет. спектры рэлятывісцкіх электронаў, велічыні і напрамку магн. поля ў аддаленых абласцях Сусвету. С.в. выкарыстоўваюць таксама пры вывучэнні структуры цвёрдага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЯ ХРО́НІКА,
бел.гіст.-літ. твор. Напісаны ў канцы 1430-х г. у г.Смаленск у асяроддзі таго правасл. духавенства, дзе ўзнікла «Пахвала Вітаўту» і складаўся Беларуска-літоўскі летапіс 1446. Змешчана ў розных спісах Бел.-літ. летапісу 1446. Храналагічна ахоплівае перыяд 1430—36. Прысвечана апісанню падзей у ВКЛ пасля смерці ў 1430 вял.кн. Вітаўта, барацьбы за велікакняжацкую ўладу паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Пачынаецца кароткім апавяданнем пра каранацыйны з’езд Вітаўта. Аўтар С.х. — прыхільнік Жыгімонта Кейстутавіча, брата Вітаўта. Падзеі ў творы выкладзены бегла, па-дзелавому суха, з выкарыстаннем традыцыйных моўна-стылявых форм і сродкаў. У 1440-я г. дапоўнена пагадовымі запісамі мясц. і агульнадзярж. характару аб падзеях 1432—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Сяргей Сяргеевіч (16.9.1895, г. Іванава, Расія — 20.8.1947),
расійскі геолаг-мінералог. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1939). Скончыў Петраградскі горны ін-т (1919). У 1919—41 у Геал. к-це, адначасова праф. Ленінградскага горнага ін-та. З 1945 у Ін-це геал. навук АНСССР. Даследаваў рудныя радовішчы Урала, Забайкалля, Д. Усходу і ПнУ Расіі. Навук. працы па мінералогіі рудных радовішчаў і праблемах рудаўтварэння. Стварыў металагенічны кірунак у вучэнні аб карысных выкапнях. Дзярж. прэмія СССР 1946. Яго імем названы гара на п-ве Таймыр, пасёлак, радовішча алавяна-поліметал. руд у Прыморскім краі і мінерал смірнаўскіт.
Тв.:
Избр. труды. М., 1955;
Рудные месторождения и металлогения восточных районов СССР. М., 1962.