возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 30 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,47 км², даўж. 3,3 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 4,4 м, даўж. берагавой лініі каля 10 км. Пл. вадазбору 351 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Пойма шыр. да 100 м, забалочаная, парасла хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, з глыб. 2 м дно ілістае. На Пд востраў пл. 1 га. Упадаюць рэкі Кудзінка і Мыльна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУЦІНО́К,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на Пн ад г. Браслаў, паміж азёрамі Струста, Войса і Балойса. У межах нац. парку Браслаўскія азёры. Пл. 0,23 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 3,5 м, даўж. берагавой лініі 2,56 км. Пл. вадазбору 0,7 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы слабавыражаныя, часткова разараныя. Пойма шыр. 10—300 м. Берагі нізкія, пясчаныя, затарфаваныя, пад хмызняком, на Пн і ПнУ сплавінныя. Дно плоскае, да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАВЕ́Ц,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у. бас.р. Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 4,3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—9 м (на З і У 3—4 м), пераважна разараныя, на З і У пад лесам. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. 100—150 м, пераўвільготненая, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РНІШЧА,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 36 км на З ад г.п. Мядзел. Пл. 0,38 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 10 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 4—5 м (на З і ПдЗ 20 м), параслі хмызняком, на З і У разараныя. Берагі сплавінныя, на У злівана У зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае падводнай расліннасцю, надводная расліннасць утварае паласу шыр. 5—50 м. Упадае меліярацыйная канава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ТЦА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, на паўн. ускраіне г. Браслаў. Пл. 0,29 км², даўж. 740 м, найб.шыр. 590 м, найб.глыб. 4,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 4,1 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн нізкія, пад забудовамі, часткова разараныя, месцамі змяняюцца балотамі, на Пдвыш. да 15 м (камавыя ўзгоркі). Пойма шыр. 5—70 м. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная ч. (акрамя 3) пясчаная. Зарастае слаба. Выцякае ручай у воз. Бярэжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ДЛЕВА,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р. Чарнічанка (цячэ праз возера), за 18 км на Пд ад г. Віцебск. Пл. 0,76 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 410 м, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі каля 6 км. Пл. вадазбору 110 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—6 м, на ПдЗ да 9 м. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн і Пд забалочаныя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, глыбей гліністае. Паласа прыбярэжнай расліннасці шыр. да 50 м. Упадаюць ручай і меліярац. канава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЦЁР,
рака ў Расіі (Смаленская вобл.) і Беларусі, у Клімавіцкім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 274 км, у межах Беларусі каля 50 км. Пл. вадазбору 3,37 тыс.км². Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша, у Рослаўскім раёне Смаленскай вобласці. Вусце за 2 км на У ад в. Бель 1-я Крычаўскага р-на. Асн. прытокі: Вострык, Стомець, Немка (справа); В.Наўля, Шумячка, Сасноўка (злева).
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, выш. 10—25 м. Пойма двухбаковая, шыр. 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км, у разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань на Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Вызначаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыпадае 59% гадавога сцёку. Замярзае ў 1-й пал. снежня, крыгалом у канцы сак. — пач. красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СЯ,
рака ў Беларусі, у Віцебскай і Магілёўскай абл., правы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 104 км. Пл. вадазбору 955 км². Пачынаецца на Смаленскім узв. на паўд. ускраіне в. Анціпенкі Дубровенскага р-на, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Аршанскім раёне Віцебскай вобл., Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім, Чавускім р-нах Магілёўскай вобласці. Асн. прытокі: Лімна, Аўчоса, Руза (справа), Паўна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева).
Даліна скрынкападобная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шыр. 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шыр. ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвыш. ўзровень разводдзя ў канцы сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,5 м, найб. 3 м. Замярзае ў пачатку снеж., крыгалом ў 3-й дэкадзе сакавіка. У басейне ракі 39 невял. прытокаў агульнай даўж. 96 км, 295 км адкрытай меліярац. сеткі. За 3 км вышэй за вусце — г. Чавусы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РАЧ,
рака ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Случ (бас.р. Прыпяць). У верхнім цячэнні рака наз.Копанка. Даўж. 150 км. Пл. вадазбору 2030 км².
Пачынаецца каля в. Вошкаты Капыльскага р-на на Капыльскай градзе, цячэ па паўд.-зах.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўн.ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: Удава, Мажа, (справа), Волка, Вызенка (злева). Даліна на вял. працягу невыразная, месцамі трапецападобная, шыр. 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шыр. 100—200 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шыр. яго да в. Морач Капыльскага р-на 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабодскага вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусця ракі) 40—50 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы крыгаход 5 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,7 м³/с. М. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.