у католікаў Беларусі, Літвы і Польшчы святое месца, куды збіраліся натоўпы набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне. Пачалі засноўвацца як апорныя пункты каталіцызму ў 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. на ўзгорках і ў лесе, часта на месцах б. язычніцкіх капішчаў. Найстарэйшая К. каля Вільні вядома з 1564. У цэнтры К. звычайна ставілі капліцу, будавалі касцёл або кляштар. К. былі ў Мінскім, Барысаўскім, Вілейскім і інш. паветах. У Мінску пад гэтай назвай захаваліся могілкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРАТААКАНТО́МА [ад грэч. keras (keratos) рог, рэчыва рога + akantha калючка, шып, вастрыё + ...ома],
дабраякасная эпідэрмальная пухліна валасяных фалікул. Мяркуюць, што прырода К. вірусная. Найчасцей бывае ў людзей сярэдняга ўзросту, якія маюць кантакт з вугляродам і прадуктамі каменнага вугалю. На твары, кісцях рук узнікае шчыльнае, паўшарападобнае зацвярдзенне, 2—3 см у дыяметры, з уцісканнем у цэнтры, запоўненым рагавымі масамі, якія лёгка выдаляюцца. Праз 3—6 месяцаў пасля К. застаюцца рубцы, магчыма перараджэнне ў пласкаклетачны рак. Лячэнне: рэнтгенатэрапія, электракаагуляцыя, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТА́ЙСКАЯ А́СТРА (Callistephus chinensis),
кветкавая расліна сям. складанакветных. 1 від. Пашырана на Д. Усходзе, у Кітаі, Японіі. Родапачынальнік розных дэкар. сартоў, аб’яднаных больш як у 40 груп. На Беларусі вырошчваюць найб. вядомыя сарты з груп Страусава Пяро, Швонепадобныя, Ігольчастыя, Прынцэса, Унікум, Трыумф.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 20—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, апушанае. Лісце ад авальна-рамбічнай да лапатападоўжанай формы. Кветкавыя кошыкі рознакаляровыя, буйныя з псеўдаязычковых (па краі суквецця) і трубчастых (у цэнтры) кветак. Плод — апушаная сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЕ́ЦКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН, Кузбас. У Расіі, пераважна ў Кемераўскай, часткова ў Новасібірскай абласцях. Пл. 26,7 тыс.км². Займае Кузнецкую катлавіну і прымеркаваны да вугляносных адкладаў сярэдняга дэвону, карбону, пермі і юры. Балансавыя запасы да глыб. 600 м — 114,3 млрд.т, 120 рабочых пластоў. Вуглі пераважна каменныя, маркі ад Д да Т. Цеплатворная здольнасць 22,8—29,8 МДж/кг. Адкрыты ў 1721, шырокае асваенне з 1920-х г. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтры здабычы: гарады Анжэра-Суджанск, Кемерава, Новакузнецк, Ленінск-Кузнецкі, Пракоп’еўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЛАН (Lolland),
востраў у Балтыйскім м., у паўд.ч. архіпелага Дацкіх а-воў. Тэр. Даніі. Пл. 1,2 тыс.км². Складзены з вапнякоў і глін. Пераважае марэнная раўніна, у цэнтры і на ПнЗ узгоркі (выш. да 25 м), месцамі ўкрытыя лясамі з буку і дубу. Большая ч. пад ворывам. Шырокія мелкаводдзі каля берагоў асушаны, закрыты ад мора дамбамі. Л. злучаны чыгуначным мостам з в-вам Фальстэр, паромныя зносіны з мацерыком (з Германіяй, праз праліў Фемарн-Бельт). Гал. горад і порт — Накскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯ́К (Мікалай Іванавіч) (н. 10.1.1945, г.п. Іўе Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), дзе і працаваў у 1979—91. З 1993 у Мед.цэнтры Мінскага трактарнага з-да (заг. аддзялення). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.
Тв.:
Поляризационные методы исследований в биологии и медицине. Мн., 1988 (у сааўт.);
Возрастная катаракта. Мн., 1997 (разам з Я.В.Баркоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ТЫКА-АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНЫЯ КА́РТЫ,
геаграфічныя карты, якія адлюстроўваюць паліт. падзел і палітыка-адм. ўладкаванне якой-небудзь тэрыторыі. Асн. элементы карты: паліт. і адм. граніцы, сталіцы, адм.цэнтры, населеныя пункты, шляхі зносін. Выкарыстоўваюцца для даведачных, арганізацыйна-гасп., навуч. мэт і ў якасці асновы для складання карт інш. тэматыкі. Маштабы П.-а.к. розныя, напр., у СССР выдаваліся карты краіны маштабаў 1:4 000 000, 1:5 000 000, 1:8 000 000, у Беларусі выдаюцца — 1:400 000, 1:600 000, 1:2 500 000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛАВЕ́Ц (Марфа Васілеўна) (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1939). У 1948—88 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.
Тв.:
Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТЭ́ЛІЯ (Punctelia),
род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 22 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. грубаватая (P. subrudecta), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.
Слаявіна ліставатая, зверху шэрая, знізу бледная, дыям. 3—10 см. Лопасці шыр. да 6 мм, злёгку ўвагнутыя. Сарэдыі кропка- або шарападобнай формы. Саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння) развіваюцца ў цэнтры, часам па краях лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ДЗЬКА»,
дзіцячая гульня, шырока вядомая ўсх. славянам. Варыянты вылучаюцца сюжэтнай і тэатралізаванай разнастайнасцю, персанажамі і тэкстамі (паэтычнымі, дыялагічнымі). У цэнтры гульні — дзеці «Р.», якія сядзяць у радзе, трымаючы рукамі і каленямі адзін аднаго. Інш. персанажы («дзед», «баба», «матка», «пані» і інш.) удзельнічаюць у пасадцы, доглядзе і вырыванні «Р.» (па чарзе «выцягваюць» дзяцей, якія моцна трымаюцца). Звычайна «Р» патрэбна «пані», якая «ўпала з печы, пабіла плечы». Апісанні гульні ў зб-ках П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава і інш.