дэталь машын і механізмаў (звычайна падоўжанай цыліндрычнай формы) для падтрымання частак дэталей, што знаходзяцца ў вярчальным руху. У адрозненне ад вала вось не перадае карысны вярчальны момант і вытрымлівае толькі напружанне выгіну. Адрозніваюць восі нерухомыя (замацоўваюцца ў апорах) і рухомыя (верцяцца ў апорных падшыпніках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУКАВА́ННЕ,
працэс атрымання адбіткаў шляхам пераносу фарбы з друкарскай формы на паперу, тканіну, кардон, пластмасу, метал і інш. матэрыялы. Асн. віды Д. ў паліграфіі: высокі друк, плоскі друк (у т. л.афсетны друк), глыбокі друк. Пашыраны таксама трафарэтны друк і электраграфія. Гл. таксама Кнігадрукаванне, Нотадрукаванне, Друкаванне тканін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НАЎКА (ад польск. konew збан, кубак),
у беларусаў і інш.еўрап. народаў невялікая драўляная, радзей метал. або ганчарная пасудзіна (звычайна конусападобнай формы з ручкай), якая служыла для зачэрпвання і пералівання вадкасцей. Выкарыстоўвалася таксама як кубак для пітва, у такім выпадку мела больш падоўжаную, звычайна цыліндрычную форму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТРЫ́ЧНЫ ВЕРШ,
верш, у аснове якога ляжаць метрычныя прынцыпы арганізацыі вершаванага радка (гл.Метр у вершаскладанні). Да яго адносяцца ўсе віды вершаў ант. (метрычнай) і сілаба-танічнай сістэм вершаскладання. Як яго процілегласць існуе дысметрычны верш, што ўключае формы верша (сілабічны, танічны, свабодны), у якіх не вылучаюцца стопы.
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬС ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,
кароткачасовае адхіленне эл. напружання або току ад некаторага пастаяннага значэння. У залежнасці ад характару імпульсных змен напружання (току) адрозніваюць відэаімпульсы (адрэзкі эл. ваганняў зададзенай формы з адрознай ад нуля пастаяннай складальнай) і радыёімпульсы (адрэзкі гарманічных ваганняў).
Відэаімпульсы бываюць прамавугольнай, каўпакападобнай, трохвугольнай (пікападобнай) і інш.формы. Характарызуюцца працягласцю і амплітудай. Рэальныя прамавугольныя І.э. маюць участкі хуткага нарастання і спаду вагання (наз адпаведна фронтам і зрэзам імпульсу), участак параўнальна павольнай змены напружання або току (вяршыня імпульсу), выкіды прамой і адваротнай палярнасці. Выкарыстоўваюцца ў электрасувязі, тэлебачанні, імпульснай тэхніцы. Радыёімпульсы звычайна атрымліваюць імпульснай мадуляцыяй гарманічнага нясучага вагання відэаімпульсамі выбранай формы. Могуць мець дадатковую да гарманічнай унутрыімпульсную мадуляцыю нясучага вагання па частаце, перыядзе або пачатковай фазе. Радыёімпульсы выкарыстоўваюць пераважна ў радыётэхн. сістэмах, звязаных з выпрамяненнем і прыёмам радыёхваль (у радыёлакацыі, радыёсувязі, радыёкіраванні і інш.). З адзінкавых І.э. фарміруюць іх паслядоўнасці (пераважна перыядычныя) і пачкі (адносна невял. групы). Адносіны перыяду паўтарэння імпульсаў у паслядоўнасці або пакеце (пачцы) да працягласці імпульсу наз. перарывістасцю (шчыліннасцю).
Літ.:
Фролкин В.Т., Попов Л.Н. Импульсные и цифровые устройства. М., 1992;
Баскаков С.И. Радиотехнические цепи и сигналы. 2 изд. М., 1988.
В.І.Вараб’ёў.
Імпульсы электрычныя: а — відэаімпульсы (1 — прамавугольны, 2 — каўпакападобны, 3 — трохвугольны); б — радыёімпульс прамавугольны; в — рэальны прамавугольны відэаімпульс; г — перыядычная паслядоўнасць прамавугольных відэаімпульсаў; ti — працягласць, Ai — амплітуда, τф — фронт, τз — зрэз імпульсу; Tп — перыяд паўтарэння імпульсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАМПІРЫ́ЗМ,
рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем садызму і фетышызму, калі фетышам з’яўляецца кроў партнёра. Да вампірызму можна аднесці выпадкі, калі палавы акт суправаджаецца фантастычнымі вобразамі крыві, што льецца. Цяжкія формы вампірызму — нематываваныя забойствы без якіх-небудзь карыслівых мэт або распусных дзеянняў (выгляд крыві можа замяняць палавыя зносіны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКу будаўніцтве,
прамежкавая апора моста або гідратэхн. збудавання. Успрымае нагрузкі ў асноўным ад пралётных збудаванняў (у мастах) і ад ціску вады (у гідратэхн. збудаваннях). На рэках робяць абцякальнай у плане формы, верхнюю ч. іх прыкрываюць ледарэзамі. Будуюць быкі з бетону, жалезабетону, каменю (для часовых мастоў — з дрэва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРО́-ХАРО́,
хрыбет на Пн Цянь-Шаня, у межах Зах. Кітая і Усх. Казахстана. Даўж. з З на У каля 250 км. Выш. да 4359 км. Складзены з крышт. і метамарфічных парод. Характэрны альпійскія формы рэльефу. Па схілах горны стэп (да 1800 м), хвойныя лясы, альпійскія лугі. Ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІСІНКЛІНА́ЛЬ (ад брахі... + сінкліналь),
кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку лакальнага тэктанічнага прагінання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахісінкліналь, з усіх бакоў нахілены да яе цэнтра, дзе знаходзяцца найб. маладыя горныя пароды.
Брахісінкліналь: 1 — план; 2 — разрэзы па лініях АВ і БГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ДНЫ КЛІ́МАТ, сухі клімат,
клімат абласцей з недастатковым атмасферным увільгатненнем і высокімі тэмпературамі паветра. Характарызуецца вялікімі сутачнымі ваганнямі тэмпературы; велічыня магчымага выпарэння значна перавышае гадавую суму ападкаў. У абласцях з арыдным кліматам пераважаюць ландшафты пустыняў і паўпустыняў, актыўна ідзе фізічнае выветрыванне, пашыраны эолавыя формы рэльефу (гл.Арыдны рэльеф).