дзяржава на п-ве М. Азія (цяпер тэр. Турцыі) у канцы 11 — пач. 14 ст. Сталіцы — гарады Нікея (да 1097) і Конья (адсюль назва). Утварыўся ў выніку заваявання туркамі-сульджукамівізант. зямель у М. Азіі (уараб. і перс. аўтараў наз. Рум) і распаду адзінай Сельджукаў дзяржавы. Увыніку 1-га крыжовага паходу 1096—99 шэраг тэрыторый султаната, у т. л. Нікея, адышлі да Візантыі. Пазней ч. гэтых зямель адваявана, але ў процістаянні з Нікейскай імперыяйупач. 13 ст. К.с. панёс новыя тэр. страты. Найб. росквіту дасягнуў пры султане Ала-ад-дзіне Кей Кубаду [1219—36]; цэнтрамі рамяства і гандлю былі гарады Конья, Кайсеры і інш. З 1243 султанат — васал манг. правіцеляў (ільханаў) Ірана. У 1307 распаўся на дробныя княствы, адно з якіх — бейлік (акруга) Асмана — з пач. 14 ст. стала ядром будучай Асманскай імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГАРА́ННЕ РАСЛІ́Н,
заўчаснае засыханне раслін увыніку працяглай глебавай і атм. засухі. Асабліва адчувальныя да засухі збожжавыя культуры, у якіх выгаранне (найбольш плямамі, вельмі рэдка вял. масівамі) ва ўмовах Беларусі часцей у 1-й пал. лета, да пачатку фарміравання зерня, у першую чаргу на пясчаных узгорках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСЕ́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,
тры вайны паміж Месеніяй і Спартай (Стараж. Грэцыя). Увыніку 1-й М.в. (канец 8 ст. да н.э.), якую пачала Спарта з мэтай захопу ўрадлівых зямель, Месенія страціла б.ч. сваёй тэрыторыі. Жорсткае спартанскае панаванне падштурхнула месенцаў да паўстання, вядомага як 2-я М.в. (сярэдзіна 7 ст. да н.э.). Больш моцная ў ваен. адносінах Спарта зноў перамагла і захапіла ўсю Месенію; частка насельніцтва перасялілася на Сіцылію, а большасць ператворана ў бяспраўных ілотаў. 3-я М.в. (464—455 да н.э.) фактычна была паўстаннем ілотаў, якія выкарысталі разгубленасць у Спарце ў выніку землетрасення 464, і пачалі ваен. дзеянні. Месенцы замацаваліся на гары Ітома і, нягледзячы на падмогу спартанцам з боку грэч. полісаў, на працягу 10 гадоў паспяхова трымалі абарону. Спартанцы былі вымушаны даць свабодны выхад з Месеніі паўстанцам, якія пасяліліся ў г. Наўпакт (Ц. Грэцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСТЭ́ЧА.
пустка, біягеацэноз, які ўтвараецца на месцы лесу, знішчанага высечкамі або пажарамі. Сустракаюцца ў моцна ўвільготненых раёнах умеранага пояса з халаднаватым кліматам на рыхлапясчаных, радзей звязнапясчаных глебах, глыбокаападзоленых, кіслых, вельмі бедных арган. рэчывамі. На Беларусі П. часцей паяўляюцца ў выніку парушэння правіл правядзення меліярац. работ на прылеглых да асушаных балот пясчаных прасторах, таксама на мінер. «астравах» сярод вял. балот, месцы мелказалягаючых тарфяных глеб, якія ператвараліся ў малаўрадлівыя тарфяна-мінер. глебы ў выніку інтэнсіўнага с.-г. выкарыстання. Характарызуюцца нізкай біял. прадукцыйнасцю і экалагічнай няўстойлівасцю. Паводле складу другаснай расліннасці вылучаюць травяністыя, лішайнікавыя (баравыя), імховыя, кустовыя (ядлоўцавыя) і кусцікавыя П. У расл. покрыве пераважаюць вечна зялёныя расліны з сям. верасовых, кіпарысавых, міртавых, бабовых і інш.У натуральным стане з’яўляюцца лесапаляўнічымі ўгоддзямі, уваходзяць у зямельны фонд, які падлягае рэкультывацыі. На П. арганізуюцца рэкрэацыйныя зоны, садова-агароднінныя т-вы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІН-ЭФЕ́КТ (ад англ. skin скура, абалонка + эфект), паверхневы эфект,
затуханне электрамагнітных хваль па меры іх пранікнення ў праводнае асяроддзе. Увыніку пераменны ток размяркоўваецца пераважна ў паверхневым слоі (скін-слоі) правадніка, пераменны магн. паток — у паверхневым слоі магнітаправода.
С.-э. тлумачыцца тым, што пад дзеяннем знешняга пераменнага поля свабодныя электроны правадніка ствараюць віхравыя токі, поле якіх кампенсуе знешняе поле ў аб’ёме правадніка. Увыніку частка эл.-магн. энергіі пераўтвараецца ў цеплавую, што і вядзе да затухання хваль. Праяўленне С.-э. тым большае, чым большая частата току або магн. патоку, плошча сячэння проваду або магнітаправода, праводнасць і магн. пранікальнасць матэрыялу. С.-э. вядзе да павелічэння эл. супраціўлення проваду пераменнаму току ў параўнанні з супраціўленнем пастаяннаму току і да размагнічвання магнітаправода віхравымі токамі. На С.-э. заснаваны дзеянне эл.-магн. экранаў, высокачастотная паверхневая загартоўка стальных вырабаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́ЎЕВАЯ КІСЛАТА́,
двухасноўная арганічная кіслата, C2H2O4 (HO-OC-COOH). Утвараецца ў выніку акісляльнага дэзамінавання гліцыну, паступае ў арганізм з ежай і сінтэзуецца мікрафлорай тоўстага кішэчніка.
Бясколернае крышт. рэчыва, мал. м. 90, tпл 189,5 °C, гіграскапічная, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Адна з найб. моцных карбонавых кіслот, актыўны аднаўляльнік. Атрымліваюць награваннем мурашынакіслага натрыю да 350 °C і інш. метадамі. Солі Ш.к. — аксалаты. Не падвяргаецца біяхім. ператварэнням у арганізме і выдзяляецца з мачой і жоўцю (у невял. колькасці) у выглядзе кальцыевай солі — аксалату кальцыю. Гідра- і дыгідрааксалаты кальцыю часам выпадаюць у мачавых шляхах у выглядзе пяску або камянёў (мочакамянёвая хвароба). Назапашванне Ш.к. ў арганізме чалавека ў вынікугенет. парушэння абмену гліцыну і яго метабаліту (гліаксілавай к-ты) — прычына спадчыннай хваробы аксалозу (пашкоджанне нырак з развіццём нырачнай недастатковасці). Выкарыстоўваецца Ш.к. ў тэкст. і папяровай прам-сці, уаналіт. хіміі, для ачысткі металаў ад іржы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТЛЯ́НДЫЯ,
гістарычная назва паўн. часткі Эстоніі. З 13 ст. пад уладай Даніі, у 1346—1561 — Лівонскага ордэна, у 1561—1710 — Швецыі. УвынікуПаўночнай вайны 1700—21 далучана ў 1710 да Расіі: з 1710 Рэвельская, у 1783—1917 Эстляндская губ. (гл. таксама гіст. нарыс уарт.Эстонія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́НДСКІ ШПАТ,
мінерал, бясколерная празрыстая разнавіднасць кальцыту. Здольны «раздвойваць» выяву ў выніку высокага двухпераламлення. Трапляецца ў пустотах і трэшчынах вулканічных парод, а таксама ў выглядзе жэодаў у вапняках і астаткавых глінах у раёнах развіцця вапнякоў. Выкарыстоўваецца ў оптыцы для вырабу палярызацыйных прызмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕР (ад англ. corner кут, to corner загнаць у кут),
скупка біржавых кантрактаў, тавараў адной ці некалькімі юрыд. ці фіз. асобамі з мэтай далейшага перапродажу. Увыніку ствараецца ненатуральны дэфіцыт тавару на рынку, а іх цэны павялічваюцца, што забяспечвае атрыманне прыбытку. Біржавымі правіламі К. забараняецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЫ́ТНАЯ ПЛА́ЎКА,
перапрацоўка сумесі пірытных медных руд з кварцам і вапняком пры нязначным расходзе коксу (2—4%). Цеплата, неабходная для плаўлення, вылучаецца пераважна ў выніку акіслення сульфіду жалеза. Ажыццяўляюць у шахтавых печах у моцна акісляльнай атмасферы. Прадукты П.п. — медны штэйн, сярністы газ і шлак.