у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,21 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 220 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 38,9 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШКАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэзіна, за 35 км на ПдУ ад г. Докшыцы. Пл. 0,67 км2, даўж. 1,7 км, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі каля 4,1 км. Пл. вадазбору 11,9 км². Схілы катлавіны выш. 20—25 м (на ПнЗ 5—8 м), параслі лесам, на Пн разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́ЙСКАЯ ПАЛЯ́НА,
міжгорная катлавіна каля падножжа паўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Размешчана на выш. 1620 м на тэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г.Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму на Зах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЛАВА,
возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 32 км на У ад г.п. Шаркаўшчына. Пл. 1,44 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, тарфяныя, да ўрэзу вады лес. Дно плоскае, тарфяністае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СТАВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Ластавец,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозаўка, за 4 км на ПдУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,2 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 200 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 7,25 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м, у верхняй ч. разараныя, на Пн пад хмызняком. На Пн выцякае ручай у возера без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЧЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад Пінска. Пл. 0,51 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 8,3 м, даўж. берагавой лініі каля 3,1 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, разараныя, на З і У пад хмызняком. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Злучана каналам з р. Піна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РКІ,
возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 16 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,34 км², даўж. 1,75 км, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 5,1 км. Схілы катлавіны выш. да 12 м, на ПнУ да 4 м, пад хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пераважна забалочаныя, месцамі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Пясчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЕ́РЦЫ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Авута, за 42 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,28 км², даўж. больш за 1 км, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 4,5 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м (на З і Пд да 13 м), пераважна разараныя. Востраў пл. 0,5 га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВЕ́ЛЛЕ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дахнарка, за 16 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,32 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 2,3 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м (на Пн да 10 м), на У і Пн параслі лесам і хмызняком, на З разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА, Галбея Паўднёвая,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца (працякае праз возера), за 5 км на Пн ад г. Паставы. Пл. 0,36 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. да 6 м, на З і ПнУ разараныя, на ПдЗ пад лесам. На З упадае ручай Цімара.