Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сталовая Гара (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Райскі Птах (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАГЕЛА́Н, Магальяінш (партуг. Magalhães, ісп. Magallanes) Фернан (каля 1480, г. Саброза, Партугалія — 27.4.1521), партугальскі мараплавец, экспедыцыя якога ажыццявіла першае кругасветнае плаванне. У 1519—21 узначаліў іспанскую экспедыцыю (5 суднаў, 265 чал.) у пошуках зах. шляху да Малукскіх а-воў. Абследаваны паўд. берагі Паўд. Амерыкі, адкрыты праліў паміж Вогненнаю Зямлёю і мацерыком (гл.Магеланаў праліў), 3 астравы з групы Марыянскіх (у т. л.в-аў Гуам), перасечаны Ціхі ак. (1520, назву далі спадарожнікі М.). Экспедыцыя М. назірала зорныя сістэмы (гл.Магеланавы Воблакі) і сузор’еПаўд. Крыж; даказала шарападобнасць Зямлі, наяўнасць Сусветнага ак., атрымала ўяўленне пра памеры Зямлі. М. забіты ў сутычцы з мясц. насельніцтвам в-ва Мактан (Філіпінскія а-вы). У Іспанію вярнуўся адзін карабель пад кіраўніцтвам Х.С.Элькана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСКАНДЭ́Р Фазіль Абдулавіч (н. 6.3.1929, г. Сухумі, Абхазія),
абхазскі пісьменнік. Піша на рус. мове. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1954). Друкуецца з 1952. Зб-кі вершаў «Горныя сцежкі» (1957), «Дабрата зямлі» (1959), «Зялёны дождж» (1960), «Маладосць мора» (1964), «Летні лес» (1969) і інш., апавяданняў «Забаронены плод» і «Трынаццаты подзвіг Геракла» (абодва 1966). Аўтар сатыр. аповесцей «Сузор’е Казлатура» (1966), «Рэмзік» (1974), «Марскі скарпіён» (1976), «Трусы і ўдавы» (1987), рамана «Чалавек і яго наваколле» (1993). Аўтабіягр. раман «Сандро з Чэгема» (поўнае выд. 1989, Дзярж. прэмія СССР 1989) прасякнуты лірызмам і гумарам, прысвяціў жыццю і гіст. лёсу абх. народа, з цеплынёй расказаў пра своеасаблівасці нац. характару. На бел. мову асобныя творы пераклала Л.Салавей.