ІРАДЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. irradio ззяю, выпраменьваю) у фізіялогіі, распаўсюджванне ўзбуджэння ці тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме. Асновай І. з’яўляецца вызначаная марфал. і функцыян.структура розных аддзелаў галаўнога мозга, таму пашыраецца па вызначаных шляхах і ў часавай паслядоўнасці. І. ўзбуджэння асабліва праяўляецца пры моцным раздражненні, калі ў рэфлекторны адказ уцягваюцца і інш.нерв. цэнтры. Напр., на ўмеранае раздражненне токам ступні жывёла адказвае згінаннем лапы ў галёнкаступнёвым суставе, павелічэнне сілы току прыводзіць да згінання нагі ў каленным і тазасцегнавым суставах. Пры ўзнікненні моцнага ачага ўзбуджэння і змены ўласцівасцей нерв. тканкі, І. ўзбуджэння можа стаць паталагічнай, напр., пры эпілепсіі. Тармажэнне таксама распаўсюджваецца ў клетках кары галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ Уладзімір Канстанцінавіч (н. 25.8.1946, в. Іванава Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1999). Скончыў БДУ (1974). З 197» у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1996 у Бел.эканам. ун-це (заг. кафедры). Даследуе праблемы метадалогіі навук. пазнання, філасофіі навукі і тэхнікі, сацыякульт. і сац.-эканам. праблемы навук.-тэхн. прагрэсу. Распрацаваў канцэпцыю абгрунтавання і крытэрыяў навуковасці метадаў даследавання. Аўтар навуч. дапаможніка для аспірантаў і магістрантаў «Анатомія навуковага метаду» (1999).
Тв.:
Модели и метод моделирования в человеческой деятельности. Мн., 1983;
Научный метод: Структура, обоснование и развитие. Мн., 1991;
Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАФТО́НГ (ад мана... + грэч. phthongos гук),
галосны, які характарызуецца артыкуляцыйнай і акустычнай аднароднасцю, г.зн. стацыянарным становішчам органаў, што артыкулююць гук, і стацыянарнымі частотамі фармант, чым адрозніваецца ад дыфтонга і трыфтонга. Аднароднасць М. адносная: артыкуляцыйны ўклад і фармантна-часавая структура галоснага залежаць ад акаляючых яго зычных. Так, уплыў мяккіх зычных на суседнія галосныя выражаецца ў тым, што пасля мяккіх зычных пераходны ўчастак любога галоснага мае частотныя характарыстыкі фармант, блізкія да характарыстык галоснага [і]. Бел. М. [а] паміж мяккіх зычных набывае асабліва неаднароднае (дыфтангічнае) гучанне. У сістэме галосных розных моў М. сустракаюцца часцей за дыфтонгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГАПО́ЛІС (ад мега... + грэч. polis горад) у экалогіі, буйная урбаністычная структура, фарміраванне і існаванне якой залежаць ад ступені развіцця прадукц. сіл, канцэнтрацыі, дэмаграфічнай і сац.-прафес. структуры насельніцтва і інш. Мясцовасць з высокай ступенню антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, што звычайна вядзе да парушэння экалагічнай раўнавагі ў рэгіёне і патрабуе ўзаемадзеяння сац. і прыродных працэсаў. Пераўтварэнне прыродных ландшафтаў у штучныя (антрапагенныя) суправаджаецца рэзкімі зменамі экасістэм (да поўнага разбурэння біягеацэнозаў) і фарміраваннем на іх месцы т.зв. урбасістэм, якія складаюцца з жылых і вытв. аб’ектаў, зямельных участкаў, занятых трансп., інж. і інш. збудаваннямі і камунікацыямі, участкаў незабудаванага, рэзка пераўтворанага прыроднага ландшафту. Гл. таксама Мегалопаліс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНДЭЛІ́ЗМ,
вучэнне аб заканамернасцях атрымання ў спадчыну адзнак арганізма. Распрацаваны Г.Мендэлем (1865). Адыграў рэв. ролю ў біялогіі, выявіў некат. фундаментальныя ўласцівасці атрыманых у спадчыну фактараў (генаў): дыскрэтнасць, стабільнасць, множнасць алельных форм. З’яўляецца часткай метадалогіі генет. эксперыментаў. Напр., уласцівасць пастаянства генаў выкарыстоўваецца ў генет. інжынерыі пры пераносе генаў з клетак аднаго віду арганізмаў у клеткі другога. На аснове адноснага пастаянства генаў распрацаваны прынцып «канварыянтнай рэдуплікацыі ДНК» (структура ДНК узнаўляецца не з абсалютнай дакладнасцю, а з варыянтамі за кошт мутацый) і інш.Гл. таксама Мендэля законы.
Літ.:
Гайсинович А.Е. Восприятие менделизма в России и его роль в развитии дарвинизма // Природа. 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЛО́-ПАНЦІ́ (Merleau-Ponty) Марыс (14.3.1908, г. Рашфор-сюр-Мер, Францыя — 4.5.1961),
французскі філосаф, прадстаўнік фенаменалогіі. Адукацыю атрымаў у Вышэйшай нармальнай школе. з 1945 праф. у Ліёне, у 1949—52 у Сарбоне, Калеж дэ Франс. Аўтар прац «Структура паводзін» (1942), «Фенаменалогія перцэпцыі» (1945), «Гуманізм і тэрор» (1947), «Прыгоды дыялектыкі» (1955) і інш. Быццё чалавека (яго экзістэнцыя), паводле М.-П., рэалізуецца ў дыялогу суб’екта са светам; свядомасць чалавека і ўся яго істота перажывае і асэнсоўвае свет, валодае спецыфічнай інтэнцыянальнасцю (здольнасць ствараць свой прадметны свет, напаўняць яго зместам, набываць сэнс і значэнне). Яго філас. ідэі знаходзяць адлюстраванне ў філас. герменеўтыцы, структуралізме, экзістэнцыялізме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ АЎТАВАКЗА́Л «УСХО́ДНІ».
Пабудаваны ў 1983 у паўд.-ўсх.ч. Мінска (арх. Л.Пагарэлаў, Л.Кустова, В.Ягадніцкі). Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя вырашана ў выглядзе 3-павярховага дугападобнага ў плане аб’ёму з вынесенымі за межы плана пандусамі ў 2 узроўнях. Пластыку будынка з суцэльным зашкленнем фасадаў, расчлянёных метал. аконнымі пераплётамі, узбагачаюць гарыз. парапеты, 2 магутныя крывалінейныя ў плане пілоны, якія акцэнтуюць гал. ўваход, невял. аб’ём з процілеглага ад гал. ўвахода боку. Фасады і інтэр’еры апрацаваны дэкар. тынкоўкай з выкарыстаннем белага мармуру. Сцяна залы чакання ўпрыгожана мазаічным пано «Юнацтва Беларусі» (мастак В.Карнееў). Планіровачная структура вакзала падпарадкавана тэхнал. сістэме абслугоўвання пасажыраў. Іл.гл. да арт.Аўтавакзал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНАБЕТО́Н,
разнавіднасць ячэістага бетону, порыстая структура якога атрымліваецца ад змешвання растворнай састаўляючай (звычайна портландцэменту з пяском і вадой) з асобна прыгатаванай пенай. Гэтая кампазіцыя потым перамешваецца з буйным порыстым запаўняльнікам.
Пена (з устойлівымі бурбалкамі дыям. да 1,5—2 мм) гатуецца з сумесі каніфольнага мыла, жывёльнага клею, алюмасульфатанафтэнаў і інш. пенаўтваральнікаў. Адрозніваюць П. цеплаізаляцыйны (выкарыстоўваюць для цеплаізаляцыіпрамысл. установак) і канструкцыйны (для бетонных вырабаў і канструкцый). Разнавіднасці П. — пенагіпс, пенашлакабетон, пенасілікат, пенамагнезіт, пенашклобетон і інш. Сумесь для П. гатуюць у пенабетонамяшалках (маюць растворазмяшальнік, пенаўзбівальнік і змяшальнік ячэістай сумесі; могуць. аб’ядноўвацца з дазатарамі шламу, вады і пенаўтваральніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ Анатоль Уладзіміравіч (н. 17.2.1958, Мінск),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1994), канд.філас.н. (1988). Скончыў БДУ (1981). З 1988 у Ін-це філасофіі і права, з 1993 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Адначасова з 1999 нам. дырэктара Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Навук. працы па праблемах сац. развіцця, сац. экалогіі, сацыялогіі, палітыкі, культуры і адукацыі, сац.-псіхал. механізмах масавых паводзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Пабудаваны ў 1952—56 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. як камбінат па вытв-сці каналізацыйных труб. У 1971 перайменаваны на Рэчыцкі керамічна-трубны з-д. У 1971—91 у Гомельскім вытв. аб’яднанні па выпуску буд. матэрыялаў. З 1991 сучасная назва. Сыравіна — гліна радовішча Гарадок (Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.), часткова прывазная. Структура прадпрыемства ўключае: гал. вытворчы цэх (участкі па вытв-сці керамічнай цэглы і каналізацыйных керамічных труб); дапаможныя цэхі — рамонтна-механічны, рамонтна-будаўнічы, аўтатранспартны; парасілавую — газавую гаспадарку; кар’ер Гарадок. Асн. прадукцыя (2001): трубы каналізацыйныя керамічныя (дыяметр 300, 200, 150 мм), цэгла керамічная паўнацелая (маркі 150, 100, 75), паслугі насельніцтву.