Кулеш І. У. (Герой Сац. Працы) 6/186

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Слабада А. І. (Герой Сац. Працы) 9/571

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тарасевіч А. М. (Герой Сац. Працы) 10/233

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Філіпава Н. А. (Герой Сац. Працы) 10/590

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Юркевіч А. Р. (Герой Сац. Працы) 11/511

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Янкоўскі А. А. (Герой Сац. Працы) 9/386; 12/163

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЦАЁМКАСЦЬ,

паказчык, які характарызуе колькасць рабочага часу, неабходнага для вытв-сці прадукцыі (тавару, вырабу, закончанага комплексу работ, аб’екта буд-ва і да т.п.) або выканання пэўнай тэхнал. аперацыі. З’яўляецца паказчыкам прадукцыйнасці працы і характарызуе эфектыўнасць (прадукцыйнасць) выкарыстання прац. рэсурсаў. Адносіны затрат рабочага часу (у гадзінах, днях і да т.п.), выдаткаваных на выпуск прадукцыі (вырабаў, работ, паслуг), да выкананага аб’ёму або намінальнага значэння асн. параметра, называюць удзельнай П. У залежнасці ад саставу затрат працы рознага персаналу адрозніваюць П.: поўную — уключае затраты працы ўсіх катэгорый прамысл.-вытв. персаналу прадпрыемства (цэха, участка і да т.п.), які ўдзельнічае ў вытв-сці і рэалізацыі прадукцыі; тэхналагічную — затраты працы асн. рабочых, што ўлічваюцца ў таварнай (валавой) прадукцыі; вытворчую — затраты працы асн. і дапаможных рабочых; вытворча-абслуговую — затраты працы дапаможных рабочых, якія забяспечваюць матэрыяльныя, тэхн. і інш. віды абслугоўвання вытв-сці; кіраўніцкага апарату — затраты працы работнікаў, якія заняты ў сферы кіравання. Састаў затрат працы, што ўключаюцца ў паказчык П., залежыць ад мэты і задач разліку, тыпу прадпрыемства і галіны. На яго велічыню ўплываюць фактары: фонда- і энергаўзброенасць працы, карысныя ўласцівасці прадметаў працы, тэхналогія вытв-сці і складанасць вырабу прадукцыі (работ, паслуг), кваліфікацыя работнікаў, арг-цыя працы і інш.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 13, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАМА́ДСКАЯ ПРА́ЦА,

дзейнасць людзей, накіраваная на задавальненне эканам. патрэб грамадства. Праца заўсёды грамадская, бо людзі могуць ствараць матэрыяльныя даброты толькі з дапамогай ужо назапашаных грамадствам рэсурсаў. Само ўзнікненне грамадства звязана з неабходнасцю сумеснай працы многіх вытворцаў. Індывід. праца — частка сукупнай грамадскай працы, вынікам якой з’яўляецца сукупны грамадскі прадукт. У грамадскай працы вылучаюць грамадска арганізаваную працу, г.зн. дзейнасць, уключаную ў грамадскі падзел працы. Сферы грамадскай працы: матэрыяльная вытворчасць, невытворчая сфера, хатняя гаспадарка. Гл. таксама Праца.

т. 5, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫЛА́ДЫ ВЫТВО́РЧАСЦІ, прылады працы,

частка сродкаў вытв-сці, з дапамогай якіх або праз якія (абсталяванне, машыны, станкі і г.д.) чалавек уздзейнічае на аб’екты, прадметы працы, ператвараючы іх у гатовую прадукцыю. Тэрмін «прылады працы» шырока выкарыстоўваўся ў марксісцкай паліт. эканоміі, у сучаснай эканам. навуцы ўжываецца рэдка.

т. 13, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАБХО́ДНАЯ ПРА́ЦА,

частка працы, якая затрачваецца на выпрацоўку неабходнага прадукту. Затраты працы на стварэнне неабходных жыццёвых сродкаў для забеспячэння асабістых запатрабаванняў работнікаў і членаў іх сем’яў з’яўляюцца важнай умовай вытв-сці. Другая частка працыпрыбавачная праца — затрачваецца на стварэнне дадатковага прадукту (звыш неабходнага для яго фонду жыццёвых сродкаў). Падзел працы на неабходную і прыбавачную ўзнік ва ўмовах, калі прадукц. сілы дасягнулі ўзроўню развіцця, які дазваляў вырабляць прадукт (тавар, вырабы і г.д.) у большым аб’ёме, чым патрабуецца для падтрымкі жыццядзейнасці работнікаў.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 11, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)