горад і порт на в-ве Корсіка (Францыя). Адм. ц. дэпартамента Паўд. Корсіка. Засн. ў 1492. 54 тыс.ж. (1990). Аэрапорт, вузел мясцовых чыгунак. Паромная сувязь з Марселем, Ніццай і Тулонам. Рыбная лоўля. Прыморскі курорт і цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГААСЮ́Н,
горад на ПдЗ в-ва Тайвань. 1405,9 тыс.ж. (1993). Другі па значэнні порт вострава (пасля Цзюлуна). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабуд. (у т. л. суднабудаванне), металаапр., алюмініевая, хім. (вытв-сць суперфасфату), цэм., нафтаперапр., харчасмакавая (цукр., кансервавая, спіртагарэлачная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton),
горад, адм. ц.брыт. ўладання Бермудскія астравы. На в-ве Бермуда. Засн. ў 1790. 1,1 тыс.ж., з прыгарадамі каля 10 тыс.ж. (1993). Порт, вузел гандл. шляхоў праз Атлантычны ак. Аэрапорт. Цэнтр турызму. Суднарамонт. Харч.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́СКА (Disco),
самы вялікі востраў у моры Бафіна, каля зах. берагоў Грэнландыі, уладанне Даніі. Пл. 8,6 тыс.км². Расчлянёнае, у асноўным базальтавае плато. Выш. да 1919 м. 1/5 вострава ўкрыта ледавікамі. Радовішчы бурага вугалю і жал. руды. Порт Кекертарсуак (Годхаўн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКІ́КЕ (Iqique),
горад на Пн Чылі, адм. цэнтр вобл. Тарапака. Засн. ў 16 ст. 161,9 тыс.ж. (1993). Порт на Ціхім ак., чыг. станцыя. Аэрапорт. Рыбаперапрацоўчая, хім., нафтахім. прам-сць. Суднабудаванне. Рыбалоўства. Вываз салетры, соды, ёду, рыбнай мукі. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МПУС (Campos),
горад на ПдУ Бразіліі, штат Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 1676. Каля 250 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел. Рачны порт на р. Параіба. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (кава, цукр. трыснёг, тытунь, жывёлагадоўля). Прам-сць: цукр., тытунёвая, тэкст., цэментная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́НФСКІ КАНА́Л,
у Грэцыі, цераз Карынфскі перашыек злучае Эгейскае і Іанічнае моры. Даўж. 6,3 км, глыб. 8 м. Пракапаны ў 1881—93. Скарачае шлях ад зах. да ўсх. узбярэжжаў Грэцыі больш як на 200 км. На паўд. беразе — порт Карынф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТАКА, Катак,
горад на У Індыі, каля дэльты р. Маханады, у штаце Арыса. 486 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Рачны порт. Гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна. Тэкст. і харч. прадпрыемствы. Мастацкая разьба па косці, рогу, серабры. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМАСО́Л (Limassol),
Лемесос, горад на Пд Кіпра. Адм. ц. акругі Лімасол. Каля 120 тыс.ж. (1995). Асн. экспартны порт. Вузел аўтадарог. Цэнтр. вытв-сці він і каньяку. Прам-сць: тэкст., швейная, буд. матэрыялаў. Археал. музей. Арх. помнікі 13—17 ст.