рыба сям. губанавых атр. акунепадобных. Пашырана ў морах паўд. і зах. ўзбярэжжаў Еўропы. Жыве ў прыбярэжнай зоне, сярод скал і водарасцей.
Зелянушка: 1 — самец; 2 — самка.
Даўж. цела 10—15 см (зрэдку да 30 см), маса да 290 г. Афарбоўка яркая, асн. колер зялёны або зеленаваты (адсюль назва). На целе і плаўніках шматлікія чырв. і блакітныя з розным адценнем плямы і палосы. Зрэдку самцы будуюць гнёзды. Корміцца двухстворкавымі малюскамі і дробнымі ракападобнымі. Аб’ект аматарскага лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРА́ДА (італьян. intrada літар. уступ),
невялікая інструментальная п’еса, якая выконвае функцыю ўступу да розных цырымоній ці да муз. твора. Найб.пашырана ў 16—18 ст. Тыповыя рысы: маршавы рытм, фанфарны характар мелодыкі, выкарыстанне медных духавых інструментаў. Часам замяняла уверцюру ў муз.-сцэн. спектаклях. Уваходзіць у інстр. цыкл (пераважна сюіту), часта як уступленне («Серэнада» для фп., скрыпкі і альта Л.Бетховена). У 20 ст. І. адраджаецца з узмацненнем цікавасці да старадаўніх жанраў («Чатыры нарвежскія ўражанні» І.Стравінскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАЛА́ (ад араб. распіска, абавязацельства),
1) гістарычная назва даўгавога абавязацельства ў шэрагу краін. У Расіі пашырана ў 15—17 ст. (з 16 ст. фіксавалася ў пісьмовай форме — т. зв. кабальныя граматы, кабальныя кнігі). Даўгавое абавязацельства існавала ў розных відах: пазыковая (беспрацэнтная або працэнтная), закладная (пад заклад маёмасці), служылая (адпрацоўка працэнтаў з доўгу), выкупная (купля-продаж нерухомай маёмасці або самога даўжніка) і інш. Адна з форм запрыгоньвання сялян (гл.Кабальныя халопы).
2) У пераносным значэнні — прыгнёт, цяжкая форма асабістай залежнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАРГА́ (Moschus),
падсямейства атр. парнакапытных. 1 від (M. moschiferus).
Пашырана ў Цэнтр. і Усх. Азіі. Жыве ў горнай камяністай тайзе. Трымаецца паасобна, радзей невял. групамі.
Даўж. да 1 м, выш. ў карку да 70 см, маса да 20 кг. Афарбоўка пераважна карычневая, з дробнымі светлымі плямамі на баках. Спіна выгнутая, задняя ч. цела вышэйшая і грузнейшая за пярэднюю. У самцоў вострыя, накіраваныя ўніз іклы, на жываце мускусная залоза Перамяшчаецца скачкамі. Нараджае 1—2 дзіцяняці. Расліннаедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́ГА (Huso dauricus),
рыба роду бялуг сям. асятровых. Пашырана на Д. Усходзе, у бас. Амура. 2 формы: паўпрахадная (на нераст заходзіць у Амур) і рачная (пастаянна жыве ў Амуры). Трапляецца таксама ў азёрах.
Даўж. да 5,6 м (часцей 1,5—2,5 м), маса да 1000 кг (звычайна 50—100 кг). Рот вял., паўмесяцавы. Ікра буйная, да 4 мм у дыяметры. Маляўкі кормяцца бентасам, дарослыя — рыбай. Жыве да 55 гадоў. Колькасць падтрымліваецца штучным развядзеннем. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЛЯ́НКА (Acanthis cannabina),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр.ч. часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у інш.час. чародамі.
Даўж. да 140 мм, маса да 22 г. У самцоў лоб і грудка чырв., спіна карычневая, брушка белае; самкі і маладыя К. шаравата-бурыя. Нясуць 3—7 яец. Кормяцца насеннем травяністых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ГА (Equus quagga),
стэпавая зебра, млекакормячае роду коней. Была пашырана на ПдЗПаўд. Афрыкі. Жыла на стэпавых раўнінах і ў саванне вял. статкамі. Знішчана каля 1880; апошняя К. загінула ў заапарку Амстэрдама ў 1883.
Дасягала даўж. больш за 2 м. Выш. ў карку 1,3 м, даўж. хваста 0,6 м. Поўсць кароткая, на галаве цёмнага зямліста-пясчанага колеру, спіна і бакі больш светлыя, знізу і на нагах белая. На галаве, шыі і плячах вузкія светлыя палоскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́ША (Larus fuscus),
птушка сям. чайкавых атр. сеўцападобных. Пашырана на марскіх узбярэжжах і вял. азёрах Еўропы. На Беларусі трапляецца на пралётах вясной (сярэдзіна крас.—пач. чэрвеня) і восенню (вер.—ліст.) на буйных азёрах і рэках.
Даўж. да 58 см, маса да 1200 г. Апярэнне белае, акрамя цёмна-шызай спіны і крылаў. Дзюба вял., моцная, ярка-жоўтая з чырв. плямай. Ногі лімонна-жоўтыя. Гняздуе на прыбярэжных скалах і астраўках, часта калоніямі. Нясе 2—3 яйцы. Усёедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВА́НДА (Lavandula),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Больш за 25 відаў. Пашырана пераважна ў Міжземнамор’і. Культывуюць у Паўд. Еўропе, Сярэдняй Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана Л. каласовая (L. spica).
Л. каласовая — шматгадовы паўхмызняк выш. 20—100 см са шматлікімі разгалінаванымі прыўзнятымі сцёбламі. Лісце супраціўнае, прадаўгавата-лінейнае. Кветкі фіялетавыя ў коласападобных суквеццях, маюць у сабе 1,2—2,3% эфірнага алею. Плод — арэшак. Дэкар. і меданосная расліна. Асн. крыніца лавандавага алею.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАТУ́НДРА,
занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах тундры і лесу. Пашырана ў субарктычным поясе Паўн. паўшар’я. Лясныя ўчасткі прадстаўлены пераважна рэдкалессямі з дрэвамі выш. 2—8 м, якія ўтвораны найчасцей лістоўніцамі, елкамі і некат. відамі бярозы, з карлікавай бярозкай і часам ядлоўцам у падлеску, з зялёнымі імхамі і ягелямі ў наглебавым покрыве. Рэдкалессі чаргуюцца з бязлеснымі ўчасткамі: на павышэннях рэльефу — хмызняковымі, плямістымі, мохава-лішайнікавымі тундрамі, у паніжэннях — узгорыстымі, гіпнавымі і інш. балотамі. Гл. таксама Лесатундравая зона.