горад, сталіца Удмурціі, у Расійскай Федэрацыі, на р. Іж, за 40 км ад сутокаў з р. Кама. 655 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (легкавыя аўтамабілі, матацыклы, станкі, электрапілы, паляўнічыя стрэльбы); чорная металургія, лёгкая і харчовая; вытв-сць мастацкіх вырабаў (дываны, дарожкі, хусткі і інш.). 4 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: рас. і удмурцкі драм., муз., лялек. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы і выяўл. мастацтва. Арх. помнікі: Аляксандра-Неўскі сабор (1823), ампірныя пабудовы жалезаробнага з-да (1825), арсенал (1825). Засн. ў 1760 як жалезаробны з-д, вакол якога стварыўся пас. Іжэўскі Завод. З 1918 горад. У 1984—87 наз. Усцінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН (Раман Іванавіч) (31.3.1858—3.5.1924),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1877—82; акадэмік з 1907), у Парыжы ў Ш.Гарнье (да 1884). Выкладаў у Рыжскім політэхн. ін-це (1916—18) і ў Вышэйшым тэхн. вучылішчы (1918—23) у Маскве. Пабудовы пераважна ў духу неакласікі і гіст. стыляў з выкарыстаннем новых матэрыялаў і канструкцый: у Маскве — будынак Музея выяўл. мастацтваў імя А.Пушкіна (1898—1912), Сярэднія гандл. рады на Краснай пл. (1892), універсальны магазін «Мюр і Мерыліз» (цяпер ЦУМ; 1908), Барадзінскі мост (1912). У 1918—24 удзельнічаў у арх. конкурсах на праекты рабочых пасёлкаў для Данбаса, Грознага, Туапсэ.
Р.Клейн. Будынак Музея выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна ў Маскве. 1898—1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЎКО́ (Генадзь Якаўлевіч) (1.5.1932, в. Варонічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.8.1979),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у газ. «Калгасная праўда», час. «Вожык», «Беларусь», з 1973 нам.гал. рэдактара час. «Полымя». Друкаваўся з 1950. У зб-ках вершаў і паэм «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), «Прыстань» (1974) і інш. апяванне красы жыцця, маладосці, шчырая захопленасць роднымі краявідамі. Творы адметныя філасафічнасцю, канкрэтнасцю сюжэтнай пабудовы, маст. праўдзівасцю вобразаў. Аўтар гумарыстычных вершаў і мініяцюр (зб-кі «Лайдак і кнопкі», 1964; «Каб не сурочыць», «Што праўда, то не грэх...», абодва 1971), твораў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛАЎСКІ МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК «ЛЯЎКІ́» Засн. 11.10.1978 у Аршанскім р-не Віцебскай вобл. з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Агульная пл 19 га, пл. пабудоў 493 м². Тут на дачы ў 1935—41 жыў і працаваў Я.Купала. На тэр. запаведніка будынак б. канторы Копыскага лясніцтва, у якім размешчаны Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Ляўкі», дача Я.Купалы (адноўлена ў 1981), паркавая скульптура «Восень паэта» (скульптар А.Анікейчык), домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем Я.Купалы, гасп.пабудовы, зона масавых гулянняў. З 1980 тут праводзяцца святы паэзіі, злёты студэнтаў-філолагаў БДУ, школьныя ранішнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЕ́НКІ (Łazienki),
палацава-паркавы комплекс 17—19 ст. у Варшаве; помнік ранняга класіцызму з рысамі барока. Былая каралеўская рэзідэнцыя. Пабудовы комплексу адметныя строгімі формамі і камернымі маштабамі архітэктуры, гарманічнай сувяззю з пейзажным паркам. На сажалцы выспа з каралеўскім палацам (напачатку купальня кн. Любамірскіх, 1683—90, арх. Тыльман Гамерскі; перабудавана ў 1784—95, арх. Д.Мерліні, інтэр’еры яго ж і Я.Камзетцэра). У парку: «Белы домік» (1774—77, размалёўкі Я.Б.Плерша, Я.Сціслы), палац «Мысьлевіцы» (1775—79, абодвух арх. Мерліні; размалёўкі Плерша, А.Герлічкі), павільёны, каланады, скульптура А.Лебрэна і Я.Манальдзі, помнік Ф.Шапэну (1907—26, скульпт. В.Шыманоўскі). Пашкоджаны ў 1945, адноўлены ў 1964. Цяпер музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБА́РДА, Ламбардзі (Lombardo, Lombardi) П’етра (каля 1435, Карана, Швейцарыя — чэрвень 1515), італьянскі архітэктар, вядучы дойлід і скульптар эпохі Ранняга Адраджэння ў Венецыі. Яго пабудовы адметныя святочнай лёгкасцю, жывапіснай вытанчанасцю ордэрных фасадаў, выкарыстаннем каляровых мармураў і пышнага скульпт. дэкору: царква Санта-Марыя дэі Міраколі (1481—89), Палацца Вендрамін-Калерджы (1504—09), Палац дожаў (у 1489—1511 кіраваў яго буд-вам, аўтар фасада, Лесвіцы гігантаў, з А.Рыца, дэкарацый для інтэр’ераў). Спакойнай гармоніяй вылучаюцца надмагіллі дожаў (Мачэніга ў царкве Санці-Джавані э Паала, 1476—81). Большасць скульпт. твораў, дэкар. рэльефы выканаў з сынамі Туліо (каля 1455, Венецыя — 17.11.1532) і Антоніо (каля 1458, Венецыя — каля 1516).
П.Ламбарда, А.Рыца. Фасад Палаца дожаў і Лесвіцы гігантаў у Венецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬЕ́ ((Meslier) Жан) (15.6.1664, Мазерні, Францыя — паміж 28.6 і 6.7.1729),
французскі філосаф, атэіст, заснавальнік рэв. кірунку ў франц. утапічным сацыялізме. Свае погляды выклаў у творы «Завяшчанне», які ў 18 ст. распаўсюджваўся ў рукапісах сярод розных прадстаўнікоў франц. грамадскасці (выд. 1864). У ім М. крытыкаваў рэлігію, сац. няроўнасць, абсалютызм і феад.-прыгонніцкі лад Францыі. Лічыў, што аб’яднанне працоўных і паўстанне супраць прыгнятальнікаў з’яўляецца зыходнай перадумовай пабудовы ідэальнага камуніст. грамадства, заснаванага на сумесным валоданні ўсімі дабротамі і абавязковай для ўсіх працы. У тэорыі пазнання ён зыходзіў з таго, што існуюць вечныя ісціны, якім не патрэбны доказ; яснасць і недвухсэнсавасць ідэй прымаў у якасці крытэрыю ісціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАПЛАСТЫЦЫ́ЗМ,
кірунак у зах.еўрап. жывапісе 1-й пал. 20 ст.Засн. ў 1917 П.Мондрыянам, які сфармуляваў тэорыю і мэты Н. ў час. «Style» («Стыль») і брашуры «Неапластыцызм» (1920). Гал. рыса Н. — строгае выкарыстанне выяўл. сродкаў. Карціна будавалася на элементарных апазіцыях: колер — не колер (ахраматычныя колеры), гарызанталь — вертыкаль, буйное — дробнае. Для пабудовы яе формы Н. дапускаў толькі гарыз. і верт. лініі і перасячэнне іх пад прамым вуглом, адмаўляўся мазок для падкрэслівання плоскаснасці, асн. колеры — чырвоны, сіні і жоўты, да якіх дадаваліся толькі чорны і белы. Адзінства гэтых процілегласцей, на думку Мондрыяна, сімвалізуе ўраўнаважанасць сіл у гармоніі светабудовы. Канцэпцыю Н. прынялі мастакі групы «Стыль».
Да арт.Неапластыцызм. П.Мондрыян. Нью-Йорк-сіці I. 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ЛЬНАЯ АНАТО́МІЯ ЖЫВЁЛ,
навука, якая вывучае заканамернасці арганізацыі жывёл розных сістэматычных груп у працэсе эвалюцыі шляхам супастаўлення будовы іх цела і органаў; раздзел параўнальнай марфалогіі жывёл. Выяўляе гамалогію і даследуе філагенет. пераўтварэнні будовы падобных органаў; прасочвае паслядоўнасць дыферэнцыяцыі анат. утварэнняў і будовы анатама-фізіял.сістэм. Падзяляецца на арганалогію (параўнанне арганізацыі органаў у анатама-фізіял. сістэмах), архітэктоніку (вывучэнне плана і прынцыпаў будовы цела) і эвалюцыйную марфалогію (вучэнне пра марфал. заканамернасці эвалюцыі, кірункі развіцця жывёльных арганізмаў, механізмаў іх прыстасаванасці да пераменлівых умоў існавання). Цесна звязана з інш.марфал. дысцыплінамі, эвалюц. вучэннем, заалогіяй, палеазаалогіяй, экалогіяй, сістэматыкай жывёл, генетыкай. Выкарыстоўваецца для абгрунтавання эвалюц. тэорыі і пабудовы натуральнай сістэмы жывёльнага свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЫ ВОСК,
тлушчападобнае жаўтаватае рэчыва, якое выдзяляецца васковымі залозамі пчол меданосных і выкарыстоўваецца імі для пабудовыпчаліных сотаў. На пабудову пчалінай ячэйкі ідзе каля 13—30 мг воску (50—120 васковых пласцінак). У склад П.в. ўваходзяць больш за 50 хім. злучэнняў: складаныя эфіры (да 75%), тлустыя кіслоты, вуглевадароды, вітамін А, мінер. солі, смолы, расл. пігменты і інш.Т-ра плаўлення 60—65 °C. Нерастваральны ў вадзе і гліцэрыне, добра раствараецца ў арган. растваральніках. Сыравіна для атрымання П.в. — суш (васковыя нарасты, выбракаваныя соты), вытапкі, пасечная і заводская мерва. Пры сонечнай васкатопцы атрымліваецца больш чысты, светла-жоўты П.в. Выкарыстоўваецца ў прам-сці, медыцыне, касметыцы, для вырабу штучных вашчын.