КО́РЫ (Cori) Карл Фердынанд (5.12. 1896, Прага — 19.10.1984) і Коры Герці Тэрэза (15.8.1896, Прага — 26.10.1957),
амерыканскія біяхімікі. Муж і жонка. Чл.Нац.АН ЗША. Скончылі Пражскі ун-т (1920). З 1922 ва ун-тах ЗША. Навук. працы па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл К.), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір К.») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхім. механізмы дзеяння інсуліну. Нобелеўскаяпрэмія 1947 (разам з Б.Усаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СЕЛЬ (Kossel) Альбрэхт (16.9.1853, г. Ростак, Германія — 5.7.1927),
нямецкі фізіёлаг і біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі. Скончыў Імперскі ун-т у г. Страсбур (1877). З 1883 у Берлінскім фізіял. ін-це (з 1887 праф.), з 1895 дырэктар ін-та фізіялогіі ў г. Марбург, у 1901—24 дырэктар Гейдэльбергскага фізіял. ін-та. Навук. працы па хіміі ядзерных бялкоў, нуклеінавых кіслот, нуклеапратэідаў. Распрацаваў канцэпцыю аб састаўных элементах клеткі, стварыў тэорыю будовы бялкоў. Адкрыў гістыдзін. Нобелеўскаяпрэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ЎФУТ-ХО́ДЖКІН (Crowfoot Hodgkin),
Ходжкін Дораці (12.5.1910, Каір — 1994), англійскі хімік і біяхімік.
Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1947). Замежны чл.АНСССР (1976), Нац.АН ЗША і інш. Скончыла Оксфардскі ун-т (1932). З 1932 у Кембрыджскім, з 1934 у Оксфардскім ун-це. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біялагічна актыўных злучэнняў. Вызначыла структуру пеніцыліну, вітаміну B12, малекулярную масу глабулярных бялкоў, ступень агрэгатавання іх малекул, наяўнасць металавугляродзістай сувязі ў каферменце B12. Нобелеўскаяпрэмія 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКАМБ, Ліпскам (Lipscomb) Уільям Нан (н. 912.1919, г. Кліўленд, штат Агайо, ЗША), амерыканскі фізіка-хімік. Чл.Нац.АН ЗША (1961). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1946). З 1946 у Мінесоцкім (з 1954 праф.), з 1959 у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па квантава-хім. мадэляванні пераўтварэнняў малекул у ферментатыўных працэсах, па даследаванні прыроды хім. сувязі ў боравадародах. На аснове прапанаванага ім уяўлення аб двухэлектронных трохцэнтравых сувязях распрацаваў тэорыю будовы разнастайных гідрыдаў бору, карбаранаў, гетэракарбаранаў. Нобелеўскаяпрэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЭМБ, Лэм (Lamb) Уіліс Юджын (н. 12.7.1913, г. Лос-Анджэлес, ЗША), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1934). З 1948 праф. Калумбійскага і інш. ун-таў ЗША. Навук. працы па квантавай і статыстычнай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы і паскаральнай тэхніцы. Эксперыментальна выявіў зрух узроўняў энергіі ў атаме вадароду (гл.Лэмбаўскі зрух). Разам з інш. пабудаваў індукцыйны паскаральнік рэлятывісцкіх электронаў (1962), прапанаваў тэорыю газавага лазера (1964). Нобелеўскаяпрэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАВІЦ (Markowitz) Гары (н. 1927),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Чыкагскі ун-т. Працаваў у камерцыйных структурах, займаўся прыватным кансультаваннем. Праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па пытаннях эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў. Адзін з заснавальнікаў тэорыі аптымізацыі спалучэння рознага віду багацця ў індывіда і фірмы (т.зв. «партфельнага падыходу»). Сааўтар мовы праграмавання SIMSCRIPT. Аўтар кніг: «Выбар партфеля: эфектыўная дыверсіфікацыя інвестыцый» (1959), «Аналіз сярэдняга і дысперсіі пры выбары партфеля і рынкі капіталу» (1987). Нобелеўскаяпрэмія 1990 (разам з М.Х.Мілерам і У.Ф.Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦІН (Martin) Арчэр Джон Портэр (н. 1.3.1910, Лондан),
англійскі біяхімік і фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1932), працаваў у ім, пасля ў Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане. З 1965 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў г. Эйндхавен (Нідэрланды). Навук. працы па выдзяленні вітаміну Е і нікацінавай к-ты, пеніцыліну і інш. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі: на паперы (1941) і калонкавы газавадкасны (1952). Нобелеўскаяпрэмія 1952 (разам з Р.Л.М.Сінгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУР (Moore) Станфард (4.9.1913, г. Чыкага, ЗША — 23.8.1982),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў ун-т Вандэрбільда ў штаце Тэнесі (1935). Працаваў у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, Брусельскім, Кембрыджскім (Вялікабрытанія) ун-тах. Навук. працы па хіміі бялкоў. Распрацоўваў аналітычныя метады вызначэння амінакіслотнага саставу бялкоў. Выкарыстаў іонаабменную храматаграфію для хім. аналізу, сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Высветліў першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўскаяпрэмія 1972 (разам з К.Б.Анфінсенам, У.Х.Стайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР (Müller) Паўль Герман (12.1.1899, г. Ольтэн, Швейцарыя — 12.10.1965),
швейцарскі хімік. Скончыў Базельскі ун-т (1925). З 1925 у даследчай лабараторыі фірмы «Гейгі» у г. Базель (з 1946 віцэ-дырэктар). Навук. працы па хім. сродках аховы раслін. Устанавіў, што некат. арган. злучэнні знішчаюць насякомых, але не аказваюць выяўленага дзеяння на расліны і млекакормячых. Выявіў інсектыцыдныя ўласцівасці ДДТ (дусту), распрацаваў метады выкарыстання ДДТ для барацьбы з сыпным тыфам і насякомымі-шкоднікамі сельскай гаспадаркі. Нобелеўскаяпрэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА (Natta) Джуліо (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук. працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўскаяпрэмія 1963 (разам з Цыглерам).