дацкі паліт. дзеяч, публіцыст. У 1870 заснаваў Асацыяцыю скандынаўскіх свабодных дзяржаў, якая ставіла за мэту аб’яднанне паўн.народаў у федэрацыю. У 1872—95 член дацкага парламента. У 1882 заснаваў Асацыяцыю нейтралітэту Даніі. У 1893 выбраны ў Савет Міжпарламенцкага саюза, дзе прадстаўляў Нарвегію, Данію і Швецыю. У 1891—1907 старшыня праўлення Міжнар. бюро міру. Нобелеўская прэмія міру (1908, разам з К.Арнальдсанам).
Існавала з кастр. 1932 да сак. 1939 у Мінску. Створана на базе Камуністычнага ун-та Беларусі. Рыхтавала арганізатараў сацыяліст. сельскай гаспадаркі, кіруючых парт. і сав. работнікаў раённага звяна. Кафедры ў 1934: палітэканоміі, эканам. палітыкі, ленінізму і гісторыі партыі, дыялект. матэрыялізму, гісторыі народаўСССР, усеаг. гісторыі, арганізацыі с.-г. вытв-сці, аграноміі, жывёлагадоўлі, механізацыі сельскай гаспадаркі. Рэарганізавана ў с.-г. тэхнікум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН МІСКАВА́ЙХ, Ібн Міскавейх,
Абу Алі Ахмед ібн Мухамед (? — 1030), арабамоўны гісторык і філосаф. Аўтар «Кнігі вопытаў народаў» («Кітаб таджырыб аль-умам») у 6 тамах — першай пасля твора Табары значнай працы па ўсеаг. гісторыі. Апошняя частка гэтага твора мае каштоўныя звесткі пра сац.-эканам. адносіны ў Араб. Халіфаце 10 ст. Склаў трактаты па філасофіі і этыцы.
Літ.:
Игнатенко А.А. В поисках счастья: Общественно-полит. воззрения арабо-исламских философов средневековья. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РДЫ (саманазва курд, курмандж),
адзін са стараж.народаў Пярэдняй Азіі. Паводле ацэнкі, агульная колькасць 18 млн.чал. (1992). Жывуць у Турцыі (7,5 млн.), Іране (5,6 млн.), Іраку (3,7 млн.), Сірыі (745 тыс.), Германіі (240 тыс.), а таксама ў Арменіі, Ліване, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Азербайджане, Афганістане, Рас. Федэрацыі. Гавораць на курдскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты, частка — шыіты, хрысціяне, прыхільнікі сінкрэтычных культаў (язіды і інш.). На Беларусі створана (1995) т-ва К. «Курдыстан».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЕЎ (Алег Мікалаевіч) (20.5.1936, Мінск — 23.8.1978),
бел. спартсмен (грэка-рым. барацьба, паўлёгкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1958). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1971 трэнер ДСТ «Буравеснік» (Мінск). Чэмпіён Алімп. гульняў (1960, Рым), свету (1958, Будапешт; 1961, г. Іакагама, Японія), СССР (1956—60, 1962), Спартакіяды народаўСССР (1956, 1959) у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР у камандным першынстве (1960). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́Й (Даніла) (? — 2.3.1651),
дзеяч нац.-вызв. руху на Украіне, герой вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. Брацлаўскі палкоўнік (з 1648). Вызначыўся ў бітвах казацка-сял. войска супраць войск Рэчы Паспалітай пад Піляўцамі (1648), Меджыбожам, Зборавам (1649). Адмовіўся прызнаць Збораўскі дагавор 1649 і ў канцы 1649 — пач. 1650 узначаліў нар. паўстанне на Брацлаўшчыне, Валыні і ў Падоліі. Загінуў у баі. Пра яго гераічныя подзвігі ўкр. народ склаў песні і думы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРАНІ́СТЫКА,
комплекс дысцыплін, звязаных з вывучэннем гісторыі, мовы, філас. і культ. спадчыны народаў Ірана і іранамоўных народаў, а ў найноўшы час — таксама — эканам., сац. і паліт. праблем Ірана і іранамоўных краін. Узнікненне І. ў Зах. Еўропе стымулявалася развіццём гандл. і дыпламат. зносін з Іранам. У 13—14 ст. з’явіліся першыя апісанні падарожжаў у іранамоўныя краіны Дж. дэ Плана Карпіні, Марка Пола і інш., пазней — італьян. падарожніка П. дэла Вале, франц. Ж.Тавернье, ням. А.Алеарыя і інш. У 17 — пач. 18 ст. паявіліся першыя пераклады твораў іранскіх класікаў і гіст. крыніц, слоўнікі, гіст. даследаванні. Як навука І. склалася ў сярэдзіне 19 ст. У Расіі першыя звесткі пра Іран — з часу падарожжа Афанасія Нікіціна (15 ст.), навук. працы па І. — з канца 18 ст. Колькасць іх павялічылася ў 19 ст. ў сувязі з актывізацыяй палітыкі Расіі ў Іране. Найб. значныя працы па І. стварыў В.У.Бартальд, які распрацоўваў сац.-эканам. пытанні. У б.СССР І. інтэнсіўна развівалася ў 1950—80-я г. Даследаваліся праблемы нац. гісторыі і культуры іранамоўных народаў, іх нац.-вызв. барацьба, паліт. і сац. пытанні (З.А.Арабаджан, Б.Г.Гафураў, А.І.Калеснікаў, В.С.Кузняцоў, Н.В.Пігулеўская, В.В.Струвэ і інш.); выдадзены шэраг манаграфій, калект. прац і зборнікаў. У самаст. галіны вылучыліся іранская філалогія (М.С.Андрэеў, І.І.Зарубін, Б.У.Мілер, І.М.Аранскі, А.А.Фрэйман і інш.), літаратуразнаўства і тэксталогія (С.Айні, Я.Э.Бертэльс, А.М.Болдыраў і інш.). Пытанні І. ў сучаснай Расіі распрацоўваюцца ў ін-тах этнаграфіі, філасофіі, сусв. эканомікі і міжнар. зносін, сусв. л-ры і мовазнаўства АН Расіі, Ін-це ўсходазнаўства ў Маскве, у Ін-це краін Азіі і Афрыкі пры Маскоўскім ун-це. Праблемы І. даследуюцца ў навук. установах краін Сярэдняй Азіі і Закаўказзя, вядучых краін Еўропы, Азіі і Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Віктар Яфімавіч) (н. 7.12.1955, г. Лягніца, Польшча),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1975). Скончыў Гомельскі ун-т (1979). Чэмпіён свету і Еўропы (1975), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і Еўропы (1977) на дыстанцыі 500 м. Чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 м (1975), 1000 м (1976), Спартакіяды народаўСССР на дыстанцыі 500 м (1975). Неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Усе поспехі дасягнуты на байдарцы-двойцы разам з М.Астапковічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКЛА́ГА, баклага,
бандарны выраб; у беларусаў і інш.слав.народаў двухдонная пляскатая пасудзіна на 5—10 л для дастаўкі вады, квасу і інш. напіткаў. Рабілася з дубовых сцягнутых абручамі клёпак, у 1,5—2 разы карацейшых за дыяметр днішча; у адной клёпцы была адтуліна, затыкалася коркам. Пераносілі на рэмені, што мацаваўся ў спец. гнёздах (вушках). Шырока бытавалі на Беларусі амаль да сярэдзіны 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХО́Д,
абрадавы звычай абыходзіць кожны двор у час каляндарных святаў з віншавальна-велічальнымі, заклінальнымі песнямі і музыкай, добрымі пажаданнямі. Важны элемент у комплексе асн. каляндарных абрадаўусх. славян і інш.народаў (сербаў, румынаў). Найб. яркія абходы — валачобныя (мужчынскія групы) і калядныя (змешаныя; гл.Валачобнікі, Калядаванне). Удзельніцамі бел. і ўкр. куставага абходу (гл.Куст) былі выключна дзяўчаты або жанчыны. Магічнае дзеянне абходу накіравана на засцярогу ад варожых сіл, спрыянне дабрабыту і паспяховае вырашэнне сямейных клопатаў.