рака ў Бярэзінскім р-не Мінскайвобл., левы прыток р. Ольса (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 152 км². Пачынаецца за 3,7 км на Пн ад в. Ягадка. Цячэ пераважна па забалочаным лесе. Рэчышча каналізаванае на працягу 12 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАСЦІ́НАЕ,
вёска ў Акалоўскім с/с Лагойскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 39 км на Пн ад Лагойска, 79 км ад Мінска, 60 км ад чыг. ст. Смалявічы. 330 ж., 114 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІХАВА,
вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 32 км на Пд ад Капыля, 149 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 590 ж., 240 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЗЕРКА,
вёска ў Пярэжырскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 43 км на ПнЗ ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыг. ст. Седча. 625 ж., 244 двары (1997). Дом культуры, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБКІ́,
вёска ў Клецкім р-не Мінскайвобл., на р. Цапра. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Клецк, 137 км ад Мінска. 700 ж., 250 двароў (1997). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ЙКА,
рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскайвобл., левы прыток р. Сэрвач (бас.р. Вілія). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 142 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Туркі Докшыцкага р-на. На працягу 13,2 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1957 у в. Ілья (Вілейскі р-нМінскайвобл.) як вет. тэхнікум. З 1970 саўгас-тэхнікум. З 1990 с.-г. тэхнікум. Спецыяльнасці (1997/98 навуч.г.): ветэрынарыя, заатэхнія. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫ́ХА, Смычыца,
рака ў Мядзельскім р-не Мінскайвобл. і Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас.р. Дзісна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 128 км². Цячэ па ўзгорыстай раўніне, значна забалочанай і аблесенай. Л. — водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я НЯСТА́НАВІЧЫ,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр Нястанавіцкага с/с. За 45 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 83 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Вілейка. 337 ж., 138 двароў (1999). Акц. аб’яднанне «Сельгасхімія». Пач. школа, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЦІ́ШЧА,
балота на Пн Маладзечанскага р-на Мінскайвобл., у пойме р. Уша. Нізіннага тыпу. Пл. 6,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,6 тыс.га. Глыб. торфу да 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Балота асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад ворыва, сенажаць і пашу.