расійскі мастацтвазнавец. Чл.-кар.АМСССР (з 1990). Д-р мастацтвазнаўства (1983), праф. (1986). Засл. дз. маст. Расіі (1991). Скончыла Маскоўскі ун-т (1954). З 1971 працуе ў НДІ тэорыі і гісторыі выяўл. мастацтваў Рас.АМ. Даследуе рус.нар.мастацтва. У агульных тэарэт. працах закранае праблемы і бел.нар.мастацтва. Аўтар кніг «Мастацтва Палеха» (1966), «Айчынная вайна 1812 г. і рускае мастацтва» (1969, з С.М.Зямцовым), «Сучаснае народнае мастацтва» (1980), «Палехская мініяцюра» (2-е выд.), «Народнае мастацтва як частка культуры: Тэорыя і практыка», «Народнае мастацтва Расіі: Народная творчасць як свет цэласнасці» (усе 1983). Адна з аўтараў зб. «Мастацтва ансамбля: Мастацкі прадмет, інтэр’ер, архітэктура, асяроддзе» (1988). Аўтар-складальнік альбома-анталогіі «Руская лакавая мініяцюра» (1994). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ РАБО́ТНІКАЎ МАСТА́ЦТВАЎрэспубліканскі,
творчы клуб дзеячаў мастацтва Беларусі. Адкрыты ў Мінску ў 1963. Мае на мэце прапагандаваць тэатр. і муз.мастацтва, садзейнічаць павышэнню прафес. ўзроўню працаўнікоў мастацтва. Арганізоўвае лекцыі і даклады, творчыя вечары, сустрэчы з майстрамі сцэны. Працуюць ун-ттэатр.мастацтва, клубы творчай і навук. моладзі, «У свеце цудоўнага» (для школьнікаў). Размешчаны ў будынку б.Мінскага царкоўна-археалагічнага музея. Мае глядзельную (169 месцаў) і выставачную залы, бібліятэку.
паняцце, што аб’ядноўвае віды мастацтва, творы якіх існуюць у прасторы, не змяняюцца і не развіваюцца ў часе і ўспрымаюцца зрокам. Умоўна падзяляюцца на выяўленчыя мастацтвы і невыяўл. (тэктанічныя), дзе зрокава-прасторавыя формы не маюць, як правіла, аналогій у рэчаіснасці (архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дызайн, мастацкае канструяванне). Асобны род П.м. — каліграфія. П.м. часта ўваходзяць у склад сінт. відаў мастацтва (тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва, кінамастацтва, тэлевізійнае мастацтва, медыямастацтва і інш.).