рэспубліканская грамадская арг-цыя, адзін з дабрачынных фондаў, створаных амер. мільярдэрам Дж.Сорасам у 27 краінах свету. Засн. ў 1993 як «Фонд Сораса — Беларусь», з вер. 1994 — Беларускі фонд Сораса. Асн. мэты і задачы: садзейнічаць фарміраванню і развіццю на Беларусі адкрытага грамадства (сац. сістэмы, асн. элементамі якой выступаюць паліт. дэмакратыя, культурны плюралізм, прыярытэт закону, забеспячэнне правоў і свабод асобы), павышэнню інтэлектуальнага патэнцыялу бел. грамадства (развіццё культуры, навукі, гуманіт. адукацыі), інтэграцыі бел.культуры ў сусв. супольніцтва, супрацоўніцтву паміж Беларуссю і інш. краінамі. Аказвае фінансавую і інфарм. дапамогу арганізацыям і прыватным асобам, якія спрыяюць дасягненню мэтаў і вырашэнню задач фонду. У 1994 на патрэбы нац. адукацыі, навукі і культуры ім было выдаткавана больш як 2 млн., у 1995 — каля 5 млн. долараў. Фінансавана каля 2 тыс. праектаў. Вылучаны сродкі на рэстаўрацыю помнікаў стараж.бел. мастацтва на базе калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі; стварэнне экспазіцыі па гісторыі і культуры Беларусі ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. (у Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі) і інш. Стварыў Ін-т прыватызацыі і менеджменту, інфармац. цэнтр па праграмах адукацыі ў ЗША і інш. Выдае «Информационный бюллетень».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГО́РСКАЯ (Ніна Сямёнаўна) (н. 16.7.1940, в. Загор’е Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэтэса, публіцыст, крытык. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыла БДУ (1962). Працавала на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1982 у Мін-ве культуры Беларусі, з 1996 у Бел. ун-це культуры. Друкуецца з 1958. Творчасці ўласцівы лірыка-філас. светаразуменне, актуальнасць і сац. скіраванасць тэматыкі. Аўтар паэт. зб-каў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (1989). Асобныя яе вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ЧЫН,
2 гарадзішчы і селішча жал. веку каля в. Калочын Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча-1 і селішча — калочынскай культуры. Гарадзішча-сховішча было ўмацавана па перыметры драўлянай агароджай і 2 падковападобнымі валамі. Датуецца канцом 4 — пач. 9 ст., трапляюцца і больш раннія матэрыялы мілаградскай і зарубінецкай культуры. На селішчы выяўлены 2 паўзямлянкі. Гарадзішча-2 адносіцца да мілаградскай культуры. 3 боку поля ўмацавана 2 валамі і ровам паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЗАЛАВА,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Белая Натапа, на аўтадарозе Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 90 км ад Магілёва, 8 км ад чыг. ст. Ходасы. 686 ж., 229 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (пач. 19 ст.). Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́ЦЕБСКІ СШЫ́ТАК»,
гістарычны навук.-папулярны часопіс. Выходзіць з 1995 у Віцебску на бел. мове. Заснавальнікі: Віцебскі абл. краязн. музей, Віцебскае абл. краязн. аб’яднанне. Асвятляе пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны, публікуе малавядомыя факты, крыніцы матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУ́РНЫХ ЦЫ́КЛАЎ ТЭО́РЫЯ,
вучэнне аб змене форм культуры ў гісторыка-сац. і духоўным працэсе развіцця. У 1920—30-я г.ням. культуролаг Л.Фрабеніус увёў паняцце «культурнае кола», згодна з якім форма культуры характэрна для пэўнай жыццёвай прасторы, ёй вызначаецца кожная культура, якая з’яўляецца самастойнай сутнасцю і праходзіць тыя ж ступені развіцця, што і арганізм (расліна, жывёла, чалавек). У пашыраным сэнсе К.ц.т. вынікае з макрагістарычных даследаванняў найбуйнейшых культ. феноменаў, якія існавалі або існуюць у выглядзе асобных цэласнасцей. Паводле М.Данілеўскага, гэта культ.-гіст. тыпы, О.Шпенглера — развітыя культуры, А.Тойнбі — цывілізацыі, П.Сарокіна — метакультуры. Яны не звязаны паміж сабой, а ход гісторыі заключаецца ў змене культ.-гіст. тыпаў. Напр., Данілеўскі вылучаў 13 такіх тыпаў, Шпенглер — 8 тыпаў культур, якія дасягнулі паўнаты свайго развіцця, Тойнбі — 23 развітыя, 4 неразвітыя і 5 мёртванароджаных цывілізацый. У канцэпцыі Сарокіна гал. ўвага аддаецца ўтварэнню інтэгральнай культуры, стварэнню «культурных суперсістэм», якія змяняюць адна адну. Шпенглер лічыў, што крызіс ёсць прыкмета завяршэння цыкла, згасанне культуры. Аднак рэальнае развіццё гісторыка-культ. працэсу дазваляе сцвярджаць, што крызіс ёсць прадвесце новай культ. парадыгмы. Напр., у нетрах антычнасці нараджалася новая еўрап. культура сярэдневякоўя. Такім чынам пачынаецца развіццё новага цыкла культуры, а паўтаральнасць, сінхроннасць, цыклічны характар гісторыі культ. працэсаў з’яўляюцца сведчаннем існавання агульнагіст. законаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭФА́КТ (ад лац. artefactum штучна зробленае),
стараж. рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Элемент археалагічнай культуры, частка матэрыяльнай культуры пэўнага этапу, бо адлюстроўвае гісторыю яе развіцця. Сярод артэфакта вылучаюць культурнавызначальныя, этнавызначальныя («кіравальныя») і «датавальныя» рэчы, імпартныя, выпадковыя, запазычаныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІЕ́ЎСКІ (Эрнст Уладзіміравіч) (н. 19.7.1939, Мінск),
бел. трэнер па фехтаванні на рапірах. Засл. трэнер Беларусі (1971), засл. трэнер СССР (1973), засл. дз. фізічнай культуры Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1961). З 1965 на трэнерскай рабоце. Сярод выхаванцаў А.Раманькоў, У.Лапіцкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́КУН (Ларыса Пятроўна) (н. 11.2.1926, г. Новарасійск),
бел. спартсменка і трэнер (фехтаванне). Майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1967), засл. дзеяч культуры Беларусі (1971). Скончыла Цэнтр.ін-тфіз.культуры (1977, Масква). Чэмпіёнка СССР у камандным першынстве (1947). З 1947 выкладчыца Бел. ін-та фіз.культуры, з 1949 на трэнерскай рабоце ў спарт. арг-цыях Мінска. З 1975 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Трэнер зборнай СССР да 1981. З 1984 у Рэсп. вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сярод выхаванцаў К.Бялова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГЕ́ЛА (Аляксандр Іванавіч) (22.7.1891, г. Днепрапятроўск, Украіна — 11.8.1965),
расійскі архітэктар. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—53). Скончыў Ін-т цывільных інжынераў (1920) і АМ (1923) у Петраградзе. Яго творчасць склалася пад уплывам І.А.Фаміна. У 1920—30-я г. ўдзельнічаў у распрацоўцы новых тыпаў грамадскіх будынкаў — дамоў культуры, кінатэатраў і інш.: Палац культуры імя Горкага (1925—27) і кінатэатр «Гігант» (1934—36, з Д.Крычэўскім), Выбаргскі дом культуры (1925—27, з Р.Сіманавым), бальніца імя С.П.Боткіна (1927—38) у Ленінградзе.