агульная назва рабочых на промыслах і прамысл. прадпрыемствах Расіі 17—1-й пал. 19 ст.Асн. масу Р.л. складалі работнікі рачных суднаў, рыбнага, салянога і інш. промыслаў; з канца 17 — пач. 18 ст. іх склад папаўнялі работнікі мануфактур. Кадры Р.л. фарміраваліся як за кошт прыгонных (сяляне-адыходнікі, пасэсійныя сяляне, прыпісныя сяляне), так і вольных наёмных работнікаў, якія з 1760-х г. колькасна пераважалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДА́ШАЎ (Павел Мікалаевіч) (4.12.1865 — пасля 1923),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1889). Праф. Юр’еўскага (з 1901), Кіеўскага (з 1903) і Сімферопальскага (з 1921) ун-таў. З 1923 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Гал. праца «Правінцыяльная адміністрацыя ў Францыі ў апошнюю пару старога парадку 1774—89. Правінцыяльныя інтэнданты» (т. 1—3, 1900—06) змяшчае нявыдадзеную адм. перапіску, якая асвятляе парадкі ў Францыі напярэдадні рэвалюцыі канца 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМІЛЯ́РНАЯ СФЕ́РА (ад лац. armilla бранзалет, кольца),
старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр. пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАПАФІ́ТЫ (ад антрапа... + ...фіт(ы)], расліны, якія не звязаны з прыродным развіццём мясц. флоры (у адрозненне ад апафітаў) і ўвайшлі ў яе ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Падзяляюцца на археафіты (віды, якія трапілі ў флору да канца 15 ст.) і кенафіты (ад пач. 16 ст. і да цяперашняга часу). Да археафітаў належыць большасць пустазелля, да кенафітаў — адвентыўныя расліны і інтрадукаваныя расліны. У флоры Беларусі антрапафітаў больш за 400 відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМУЛЕ́Н ((Desmoulins) Каміль) (2.3.1760, Гіз, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч франц. рэвалюцыі канца 18 ст., адвакат і журналіст. Напярэдадні паўстання 14.7.1789 заклікаў народ да ўзбр. барацьбы супраць манархіі. Рэдагаваў шэраг дэмакр. газет. У Канвенце выступаў супраць жырандыстаў, прыхільнік Ж.Ж.Дантона. У канцы 1793 — пач. 1794 выдаваў час. «Le Vieux Cordelier» («Стары кардэльер»), у якім патрабаваў адмены закону аб максімуме, змякчэння рэв. тэрору, крытыкаваў палітыку М.Рабесп’ера. Паводле рашэння рэв. трыбунала гільяцінаваны.
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Чымкенцкі настаўніцкі ін-т (1952), Ташкенцкую кансерваторыю (1957), у 1957—61 выкладаў у ёй. З 1961 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1979 праф.). У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (1961). З канца 1980-х г. жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́РЫША («вялікая багіня»),
у эламскай міфалогіі багіня-маці. Напачатку шанавалася толькі на ПдУЭлама, у мясцовасці Ліян (Бушыр). З канца 3-га тыс. да н.э. яе культ пашырыўся на ўвесь Элам, а ў пач. 2-га тыс. да н.э. яна заняла вядучае месца ў эламскім пантэоне як «маці багоў». З сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. на чале пантэона стаў Хумпан, a К. атрымала тытул яго «вялікай жонкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЦАР (ням. Kreuzer),
дробная нямецкая манета ў 15—19 ст. Выраб яе з серабра пачаўся ў Аўстрыі ў 1458—60. З 16 ст. К. — білонная манета, з 18 ст. — медная. На працягу 16 ст. чаканка К. пашырылася на Пд і часткова на Пн Германіі. У абарачэнні да канца 19 ст. У Рэчы Паспалітай ў 1615—18 для гандлю з Сілезіяй выпускалі трайны К., т. зв. «бём» (ад ням. Böhm грош).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХМІ́СТАР,
пасада ў Польскім каралеўстве і ВКЛ (з канца 15 ст.). Першапачаткова К. загадваў прыдворнай кухняй і кухарамі. Ва ўрачыстых выпадках (элекцыя, прыём паслоў і інш.) асісціраваў за сталом каралю, вял. князю, распавядаючы пра стравы, што падаваліся. Намінальна кіраваў стольнікам, падстолім, крайчым, чашнікам, падчашым і піўнічым. Да 17 ст. пасада К. ператварылася ў дыгнітарскую, намінальную. У Рэчы Паспалітай да 1795 існавалі асобныя К. ВКЛ і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАЎПАРАДКАВА́ННЕ,
сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду і рацыянальным лесакарыстанні, На Беларусі пачата ў 1921. Уключае: арганізацыю тэрыторый лесагасп. прадпрыемства; вызначэнне лясных рэсурсаў, катэгорый ахоўных лясоў; праектаванне лесагасп., лесааднаўленчых, лесамеліярац. і інш. работ. Праводзіцца Бел. лесаўпарадкавальным ВА «Белдзяржлес» кожныя 10 гадоў (у 1945—96—5 разоў). З канца 1990-х г. — т.зв. бесперапыннае Л. (змяненні ў стане ляснога фонду фіксуюцца штогод). Адначасова з Л. могуць весціся глебава-тыпалагічныя абследаванні і паляўніцтваўпарадкаванне.