АЛЕКСАНДРО́ВІЧКанстанцін, жывапісец-партрэтыст 2-й пал. 18 ст. (вядомы творы 1777—94). Працаваў на Беларусі (Нясвіж) і ў Варшаве. Выконваў пераважна заказы арыстакратаў і караля; рабіў таксама копіі з партрэтаў мінулых эпох. Працягваючы традыцыі параднага партрэта 17—18 ст., творча ўдасканальваў жанр дакладнай характарыстыкай, выкарыстаннем чыстага колеру, увагай да дэталяў. Найбольш вядомы твор — партрэт князя Карла Радзівіла пане Каханку (1786). Творы захоўваюцца ў Польшчы, Вільні. У Львове зберагаецца 35 работ, пераважна копіі т.зв.гіст. партрэтаў з калекцыі маёнтка Завушша каля Нясвіжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЧЫК (Канстанцін Васілевіч) (н. 27.9.1918, в. Сорагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
генерал-палкоўнік (1976). Канд.ваен.н. (1968). Скончыў Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір узвода, батарэі, дывізіёна, нач. штаба палка, брыгады. Удзельнік баёў пад Бабруйскам, Рослаўлем, Бранскам, Яльцом, Варонежам, Курскам, Львовам, Прагай. У 1954—89 на выкладчыцкай рабоце, нач. касмадрома Байканур, камандуючы ракетнай арміяй СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫНКУ́ШЫ, Бранкузі (рум. Brăncuşi, франц. Brancusi) Канстанцін (21.2.1876, г. Пештышані, Румынія — 16.3.1957), румынскі скульптар; адзін з пачынальнікаў абстрактнага мастацтва ў Бухарэсце (1898—1901) і ў Парыжы (1905—07). Працаваў гал. чынам у Парыжы. Аўтар партрэтаў, сімвалічна абагульненых манум.-дэкар. і надмагільных скульптур («Малітва», 1907, «Пацалунак», 1908), станковых кампазіцый, адметных лаканізмам, цэльнасцю аб’ёмаў (серыя «Птушка ў прасторы», 1910—40-я г.). У мемарыяльным арх.-скульпт. комплексе ў г. Тыргу-Жыў («Бясконцая калона», «Стол маўчання» і «Брама пацалунку», 1937) імкнуўся да сучаснага вытлумачэння традыцый румынскага нар. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Канстанцін Аляксеевіч) (3.9.1942, г. Майкоп, Адыгея — 29.10.1976),
рускі жывапісец. Скончыў Казанскае маст. вучылішча (1961). У 1960-я г. працаваў у сюррэаліст. ключы («Струна», «Апостал», «Атамны выбух»). Вядомасць прынеслі работы ў рэаліст. манеры («Рускі віцязь», «Ілья Мурамец вызваляе вязняў», «Плач Яраслаўны», «Аўдоцця-разаначка», «Гусі-лебедзі», «Паўночны арол», «Туга па Радзіме», «Развітанне славянкі», «Нашэсце», «Парад 41-га», партрэт Маршала Сав. Саюза Г.К.Жукава, серыя «Вялікія жанчыны Расіі», усе 1970-я г.).
Літ.:
Доронин А. Художник Константин Васильев: Рассказ о творчестве. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ШКІН (Канстанцін Дзмітрыевіч) (н. 22.4.1932, в. Тыльцы Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет.Ін-т (1955). З 1969 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па прафілактыцы аліментарнай бясплоднасці кароў пры вітамінна-мінеральнай недастатковасці. Распрацаваў вучэнне пра акушэрска-гінекалагічную дыспансерызацыю жывёлы.
Тв.:
Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з В.М.Васкабойнікавым, А.С.Церашэнкавым);
Витамины и микроэлементы в профилактике бесплодия коров. Мн., 1981;
Акушерско-геникологическая диспансеризация коров и телок. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́БЛЫ (Канстанцін Рыгоравіч) (27.5.1876, г.п. Царычанка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 12.9.1947),
украінскі эканаміст, статыстык. Д-рпаліт. эканоміі і статыстыкі (1911). Акад.АН УССР (1919). Віцэ-прэзідэнт АН УССР (1928—30). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1900), Варшаўскі ун-т (1904). Вёў пед. работу ў Кіеўскім ун-це і Кіеўскім камерцыйным ін-це. У 1943—47 дырэктар Ін-та эканомікі АН УССР. Даследаванні па праблемах эканам.-геагр. развіцця прам-сці Польшчы і Украіны, міграцыі насельніцтва, унутр. і знешняга гандлю, эканомікі страхавання і інш. Аўтар падручнікаў па статыстыцы і эканам. геаграфіі.
грузінскі літ.-знавец. Канд.філал.н. (1973). Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Даследуе груз.-бел. літ. ўзаемасувязі. Аўтар навук. прац «Руставелі ў беларускай літаратуры» (1971), «Беларускі раман пра Грузію» (пра раман Э.Самуйлёнка «Будучыня»), «З гісторыі літаратурных сувязей грузінскага і беларускага народаў» (абедзве 1972), «Пытанні грузіна-беларускіх літаратурных сувязей на старонках грузінскіх і беларускіх газет і часопісаў» (1975), «Ля вытокаў літаратурнай садружнасці грузінскага і беларускага народаў» (1982), «Янка Лучына — аўтар першага беларускага твора пра Грузію» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАБРО́ЎСКІ (Канстанцін Адамавіч) (псеўд.Костка, Навіцкі; 1838, Аўгустоўская губ. —6.7.1863),
удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Арлоўскі кадэцкі корпус і Канстанцінаўскае ваен. вучылішча (Пецярбург). З 1861 вучыўся ў Артыл. акадэміі ў Пецярбургу, уваходзіў у ваен.рэв. арг-цыю. 16.4.1863 уцёк на Магілёўшчыну, прызначаны паўстанцкім ваен. начальнікам Сенненскага пав. З групай каля 100 валанцёраў перайшоў у Барысаўскі пав., дзе злучыліся некалькі паўстанцкіх груп. 19.5.1863 аб’яднаны атрад разбіты ўрадавымі войскамі каля в. Падбярэззе. Ж. схоплены і паводле прысуду расстраляны ў Барысаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГЕЛЬСТРО́М (Канстанцін Густававіч) (Яўстаф’евіч, 8.5.1799, г.п. Шумскае Цярнопальскай вобл., Украіна — 13.11.1851),
дзекабрыст. Служыў капітанам у Літоўскім піянерным сапёрным батальёне. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў т-ва«Ваенныя сябры». Адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825; батальён, адной з рот якога камандаваў І., першы адмовіўся ад прысягі Мікалаю I (24.12.1825). 27.12.1825 арыштаваны, зняволены ў беластоцкую турму. У 1827 пазбаўлены дваранства і прыгавораны да 10 гадоў катаргі ў Сібіры. З крас. 1836 радавы ў асобным Каўказскім корпусе. 13.2.1843 звольнены ў адстаўку ў чыне паручніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУСІЧЭ́НКА (Канстанцін Іванавіч) (9.5.1917, б. хутар Кірсаўка Міргарадскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр авіяцыі (1959). Скончыў Варашылаўградскую школу ваен. пілотаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1950), Ваен. акадэмію Генштаба (1961). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд. фронце, з 1942 у часцях авіяцыі далёкага дзеяння. Удзельнік Сталінградскай бітвы, абароны Ленінграда, вызвалення Гомеля, Бабруйска, Мінска, Берлінскай аперацыі. Да 1963 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63.