САЛАГУ́Б Мікалай Уладзіміравіч (4.5.1883, Мінская губ. —7.8.1937),
удзельнік грамадз. вайны на Беларусі, камдыў (1935). Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча (1902), Акадэмію Генштаба (1910), Ваенна-паліт. курсы (1925). З 1910 у штабах Віленскай ваен. акругі, 1-й арміі. Удзельнік 1-йсусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі, нач. штаба Усх. фронту, чл. Вышэйшай інспекцыі РСЧА, нач. аператыўнага ўпраўлення штаба Зах. фронту. Са жн. 1919 камандуючы 16-й арміяй, удзельнік Варшаўскай аперацыі 1920, камандуючы Зах. фронтам. З кастр. 1920 нач. штаба Зах., потым Паўд. франтоў, Узбр. сіл Украіны і Крыма, нач. Акадэміі паветр. флоту, потым у ваен.навуч. установах РСЧА. У чэрв. 1937 пасля «раскрыцця фашысцкай змовы ў РСЧА» С. органамі НКУССССР быў ахарактарызаваны як «па-антысавецку настроены элемент, цесна звязаны з выкрытымі ворагамі народа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́ЛЕР (Fuller) Джон Фрэдэрык Чарлз (1.9.1878, г. Чычэстэр, Вялікабрытанія — 10.2.1966),
брытанскі ваенны дзеяч, гісторык і тэарэтык. Ген.-маёр (1930). Скончыў Акадэмію Генштаба, служыў у арміі на штабных пасадах. Удзельнік англа-бурскай вайны 1899—1902 і 1-йсусв. вайны. Спланаваў 1-ю ў гісторыі войнаў масіраваную танкавую атаку каля франц.г. Камбрэ (20.11.1917). З 1926 пам.нач. Генштаба. З 1933 у адстаўцы. Аўтар ваен.-гіст. і ваен.-тэарэт. прац, у якіх у 1920—30-я г. абагульняў вопыт 1-йсусв. вайны і распрацоўваў тэорыю стварэння невял. высокамеханізаванай арміі, здольнай масіраванымі ўдарамі танкаў і авіяцыі вырашыць зыход вайны. У 1940—50-я г. выдаў шэраг прац па гісторыі 2-йсусв. вайны і інш.ваен.-гіст. праблемах.
Тв.:
Рус.пер. — Вторая мировая война 1939—1945 гг.М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧХЕІ́ДЗЕ Мікалай (Карла) Сямёнавіч (1864, с. Путы Зестафонскага р-на, Грузія — 1926),
расійскі і груз.паліт. дзеяч, адзін з лідэраў меншавікоў, журналіст. У с.-д. руху з канца 1890-х г.Дэп. 3-й (1907—12) і 4-й (1912—17) Дзярж. дум, старшыня меншавіцкай фракцыі ў 4-й Думе. У 1-ю сусв. вайну цэнтрыст, прыхільнік удзелу рабочых у ваенна-прамысловых камітэтах. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл.Часовага камітэта Дзяржаўнай думы 1917, старшыня Выканкома Петраградскага Савета і ВЦВК Саветаў 1-га склікання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Грузіі. У лют.—чэрв. 1918 старшыня Закаўказскага сейма з правамі прэзідэнта Закаўк. Дэмакр. Федэратыўнай Рэспублікі (распалася ў чэрв. 1918), з сак. 1919 старшыня Устаноўчага сходу (парламента) Груз.Дэмакр. Рэспублікі. З 1921 у эміграцыі (Францыя). Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАГРА́ФІЯ (ад грэч. topos месца + ...графія),
навукова-тэхн. галіна геадэзіі, якая займаецца геам. вывучэннем мясцовасці. Асн. задачы Т.: распрацоўка метадаў стварэння тапаграфічных карт на падставе тапаграфічных здымак, іх класіфікацыі, зместу і дакладнасці, метадаў іх абнаўлення і інш.
Станаўленне Т. адносіцца да 16 ст. Наземныя тапаграфічныя здымкі (мензульная, тахеаметрычная) праводзяцца з 18 ст. пасля распрацоўкі метаду трыянгуляцыі. З 1-йпал. 20 ст. выкарыстоўваюцца матэрыялы аэрафотаздымкі. у 2-йпал. 20 ст. з’явілася касмічная здымка (гл. таксама Аэракасмічныя метады). Мензульная, тэадалітная і інш. здымкі выкарыстоўваюцца пераважна на невял. участках. Для сучаснага этапу развіцця Т. характэрна ўкараненне сродкаў аўтаматызацыі для тапагр. здымак з атрыманнем інфармацыі ў лічбавай форме, што дазваляе ствараць і абнаўляць карты, аўтаматызаваць працэсы падрыхтоўкі арыгіналаў і інш.
На Беларусі першыя вымярэнні зямельных плошчаў і складанне планаў адбыліся ў 2-йпал. 16 ст. — 1-йпал. 17 ст. пры правядзенні «Валочнай памеры». Навукова абгрунтаваныя тапографа-геад. работы пачаліся ў 1753 у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. У 1816—21 на тэр. Віленскай. Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай губ. створана апорная геад. сетка метадам трыянгуляцыі, на аснове якой рабіліся тапагр. здымкі ў маштабах 1: 21 000, 1 : 42 000 і 1 : 84 000. У 2-йпал. 20 ст.тэр. краіны закартаграфавана ў маштабе 1 : 10 000 (асобныя часткі — у буйнейшых). Тапографа-геад. работы выконваюць вытв. прадпрыемствы «Белгеадэзія» і «Космааэрагеадэзія» Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.
Літ.:
Парамонов А.Г., Сомов В.Д., Черноглазов Н.В. Основы топографии и аэрофотосъемки. М., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НІЯ,
беларускі разьбяр па дрэве 2-йпал. 15 — 1-йпал. 16 ст. Стварыў для пінскага князя Фёдара Яраславіча двухбаковы разны абраз «Премудрость созда себе храм. Праздники» на тэму прытчаў Саламонавых (зберагаецца ў Рус. музеі ў С.-Пецярбургу).
Літ.:
Плешанова И.И. Два резных деревянных образка в собрании Русского музея // Памятники культуры: Новые открытия: Ежегодник, 1979. Л., 1980.
Ананія. «Премудрость созда себе храм. Праздники». Абраз. Канец 15 — пач. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКІ́,
бел. майстры маст. ткацтва Слуцкай мануфактуры ў 18 — 1-йпал. 19 ст. Іосіф, майстар-ткач слуцкіх паясоў. У 1750-я г. вучыўся майстэрству ствараць залататканыя паясы ў Я.Маджарскага (гл.Маджарскія). Васіль, майстар маст. ткацтва. У 2-йпал. 18 ст.гал. майстар Слуцкай мануфактуры. Фама, кіраўнік Слуцкай мануфактуры (1807—44). У перыяд яго кіраўніцтва акрамя слуцкіх паясоў ствараліся ўзорыстыя і залататканыя тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ БОЙ 1942,
аперацыя 2-й імя Панамарэнкі і 4-йБел.партыз. брыгад па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Езярышча Віцебскай вобл. 7 вер. ў Вял.Айч. вайну. Мэта — сарваць перавозкі па чыг. Невель—Віцебск. Кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў нач. аб’яднанага штаба партыз. войск Полацкай зоны А.Я.Марчанка. У ходзе бою партызаны знішчылі чыг. станцыю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем, папсавалі чыг. палатно, забралі апаратуру дыспетчарскага кіравання і радыёапаратуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛЬВА́ТЭРНАЯ КАЛО́НА,
строй караблёў (суднаў), пры якім яны ідуць адзін за адным у адной лініі на ўстаноўленай паміж імі адлегласці. Выкарыстоўваецца пры плаванні па фарватэрах, праз мінныя загароды і інш.Трансп. судны ў гады 1-й і 2-йсусв. войнаў звычайна станавіліся ў некалькі паралельных К.к. У эпоху паруснага флоту К.к. была асн. баявым парадкам злучэння караблёў і наз. лініяй баталіі, а тактыка іх дзеяння — лінейнай тактыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАДРУКАВА́НЫЯ КНІ́ГІ,
старадрукаваныя кнігі, умоўная назва кніг, выпушчаных у пэўнай краіне на працягу пэўнага перыяду пасля ўзнікнення кнігадрукавання. Найчасцей гэта кнігі, выдадзеныя ў першай друкарні краіны. У Еўропе з’явіліся ў 1440-я г., на Беларусі — у 1-й чвэрці 16 ст. Першыя кнігі, друкаваныя наборнымі літарамі ў перыяд ад 1440 да 1500 уключна, наз.інкунабуламі, а выданні 1-йпал. 16 ст. — палеатыпамі. Гл. таксама ў арт.Выдавецкая справа.