МАЗАВЕ́ЦКІ (Mazowiecki) Тадэвуш (н. 18.4.1927, г. Плоцк, Польшча),
польскі дзярж. і паліт. дзеяч. Юрыст. У 1946—55 чл. грамадска-паліт. арг-цыі свецкіх каталіцкіх дзеячаў «Рах» (з лац. «Мір»), У 1953—55 гал. рэдактар штотыднёвіка «WTK» («ВТК»). Адзін з заснавальнікаў (1957) варшаўскага Клуба каталіцкай інтэлігенцыі і штомесячніка «Więź» («Сувязь»; у 1958—81 яго гал.рэд.). У 1961—71 дэпутат Сейма ад каталіцкай групы «Знак». У 1981 і 1989 гал.рэд. «Tygodnika Solidamość» («Штотыднёвіка Салідарнасць»). У 1981 інтэрніраваны. З 1982 дарадчык Л.Валенсы, з 1987 — Краёвай выканаўчай камісіі прафсаюза «Салідарнасць». У 1989—90 прэм’ер-міністр Польшчы. У 1992—95 спец. пасланнік Камісіі па правах чалавека ААН у б. Югаславіі. Аўтар успамінаў «Інтэрніраванне» (1982), публіцыст. нарысаў «Раздарожжы і вартасці» (1970), «Другі твар Еўропы» (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКІ Леў Паўлавіч (н. 25.10.1925, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык-славіст, літаратар. Канд.гіст.н. (1972). Скончыў БДУ (1956). З 1956 навук. супрацоўнік Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 — Літ. музея Я.Коласа АН Беларусі. З 1963 у Бел. т-ве дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі. З 1970 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе культ. сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй, Фінляндыяй, жыццё і творчасць бел. і замежных дзеячаў культуры, нац.-вызв. рух на Беларусі.
Тв.:
Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957;
З незабыўных дарог. Мн., 1961;
Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981;
Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992;
Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НІ́ВА»,
тыднёвік беларусаў у Польшчы. Выходзіць з 4.3.1956 у Беластоку на бел. мове. У ПНР выдавалася Бел. грамадска-культ. т-вам (БГКТ), з 1992 — праграмнай радай тыднёвіка «Ніва». Фінансуецца Мін-вам культуры і нац. спадчыны Польшчы. Старшыня — Я.Мірановіч (з 1997), гал. рэдактар — В.Луба. Змяшчае інфармацыю пра эканам., грамадска-паліт. і культ. жыццё Беласточчыны, дзейнасць бел. арг-цый — БГКТ, Бел.дэмакр. аб’яднання (БДА), Бел. аб’яднання студэнтаў (БАС), Бел.гіст.т-ва, праваслаўных брацтваў і інш. Асвятляе муз. і песенныя фестывалі, святкаванні Купалля, Каляд, выступленні артыстаў або вядомых дзеячаў культуры Беларусі, навукоўцаў, палітыкаў. Рэгулярна друкуе краязнаўчыя матэрыялы. Пытанні гісторыі, асабліва 20 ст., нярэдка выклікаюць дыскусіі. Часта публікуе матэрыялы пра Беларусь. Друкуе старонку літ.-маст. аб’яднання «Белавежа», старонку для дзяцей «Зорка», у 1986—91 змяшчаў старонку БАСа «Прысутнасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ФОНД ДЗІ́КАЙ ПРЫРО́ДЫ (World Wildlife Fund; ВВФ),
міжнародная грамадская арганізацыя, асн. мэта якой — збор сродкаў для здзяйснення канкрэтных праектаў па ахове дзікіх жывёл і прыродных згуртаванняў. Засн. ў 1961. Штаб-кватэра ў г. Глан (Швейцарыя). Аддзяленні ў 27 краінах. Арганізуе мерапрыемствы (пераважна ў краінах, якія развіваюцца), фінансуе навук. экспедыцыі, арэнду зямель для стварэння ахоўных тэр. і інш.Напр., на сродкі і пры садзейнічанні фонду створаны нац. парк Ману ў вярхоўях р. Амазонка (Перу), Біял. станцыя імя Ч.Дарвіна на в-ве Санта-Крус (архіпелаг Галапагас), марскія запаведнікі, праведзены мерапрыемствы па ратаванні дажджавых лясоў в-ва Суматра (Інданезія). Фонд вядзе агітац. і асв. дзейнасць, выдае штогоднік «World Wildlife» і газ. «WWF-news», кнігі, плакаты і інш. Для ўзнагароды дзеячаў па ахове прыроды засн. «Залаты медаль».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЛЬЯ (Falla) Мануэль дэ (23.11.1876, г. Кадыс, Іспанія — 14.11.1946),
іспанскі кампазітар і піяніст; адзін з вядучых дзеячаўнац. адраджэння (Рэнасім’ента). Вучань Ф.Педрэля (кампазіцыя), Х.Трага (фп.). У 1907—14 жыў у Парыжы, зблізіўся з імпрэсіяністамі. У 1940 эмігрыраваў у Аргенціну. Творчасць Ф. абагульніла рэгіянальныя асаблівасці нац. фальклору, традыцыі ісп. музыкі эпохі Рэнесансу і барока і стала вяршыняй ісп. сучаснай музыкі. Найб. вядомыя творы: опера «Кароткае жыццё» (паст. 1913), лялечная опера «Балаганчык маэстра Педра» (паст. 1923), балеты «Любоў-чараўніца» (паст. 1915) і «Трохвуголка» (паст. 1919), сюіта для фп. з арк. «Ночы ў садах Іспаніі» (1915), 7 нар.ісп. песень.
Тв.:
Рус.пер. — Статьи о музыке и музыкантах. М., 1971.
Літ.:
Крейн Ю. Мануэль де Фалья. М., 1960;
Мартынов И. М. де Фалья: Жизнь и творчество. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГМАН Аляксандра Рыгораўна (дзявочае Кучкоўская; парт.псеўд.Зіна, Стаха, Малеўская; н. 1.5.1906, Гродна),
дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, гісторык, публіцыст. Чл.КПЗБ з 1925. Працавала сакратаром падп.акр. к-таў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. Дэлегат I з’езда КПЗБ (1928). З 1931 чл. Краявога Сакратарыята ДК КПЗБ. З 1934 у СССР. У 1935 рэпрэсіравана. З 1946 у Польшчы. Рэабілітавана ў 1956. Даследуе гісторыю КПЗБ, Бел.рэв. арг-цыі, Бел. сялянска-работніцкую грамаду, Бел.навук.т-ва ў Вільні, перыяд. друк. Аўтар манаграфій, артыкулаў, нарысаў пра дзеячаўКПЗБ і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, яўр. пісьменнікаў і журналістаў — ураджэнцаў Беларусі.
Тв.:
Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu. Warszawa, 1977;
Sprawy białoruskie w II Reczypospolitej. Warszawa, 1984;
Бел.пер. — Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гіст. жыццяпіс. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДСЛАЎСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
сярэдняя агульнаадук.навуч. ўстанова ў мяст. Будслаў Вілейскага пав. (цяпер Мядзельскі р-н) у 1917—19. Засн. па ініцыятыве дзеячаўбел.нац.-вызв. руху І.І.Васілевіча (дырэктар) і Э.А.Будзькі ў канцы 1917 (афіц. адкрыта ў студз. 1918) на базе бел.пач. школы. У 1918/19 навуч.г. дзейнічала 1-я ступень гімназіі (2 падрыхтоўчыя, 2 першыя, 2-і, 3-і і 4-ы класы). Навучалася больш за 300 сял. дзяцей абодвух полаў. Выкладанне вялося на бел. мове. Пры гімназіі дзейнічаў вучнёўскі кааператыў. У 1918 пачалося буд-ва гімназіі паводле праекта, распрацаванага ў традыцыях нац. дойлідства арх. Л.І.Дубейкаўскім. Сродкі на будынак выдзеліў Нар. сакратарыят Беларусі. Мясц. спаланізаваныя памешчыкі разгарнулі кампанію супраць гімназіі, і перад пачаткам 1919/20 навуч.г. яна была забаронена польск. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАФЕО́З (ад грэч. apotheōsis абагаўленне),
1) услаўленне, узвелічэнне падзеі, з’явы, асобы; урачыстае завяршэнне падзеі. У стараж. егіпцян, потым у грэкаў і рымлян — абагаўленне правіцеляў за іх асаблівыя заслугі. Апафеоз, які з цягам часу трансфармаваўся ў культ правіцеляў, браў пачатак у стараж. блізкаўсх. традыцыі прылічэння цароў да багоў або сыноў божых. Матывамі ўслаўлення духоўнай велічы народа, чалавека, выдатных гіст. ці грамадскіх падзей прасякнуты многія творы сусветнай л-ры і мастацтва, у т. л.бел. пісьменнікаў, паэтаў і дзеячаў культуры.
2) Заключная ўрачыстая масавая сцэна святочнай канцэртнай праграмы, спектакля, поўная асаблівага ўздыму, велічы. Напр., усхвалявана, урачыста гучыць заключная сцэна драмы Я.Купалы «Раскіданае гняздо», калі героі, ахопленыя духоўным парывам і высакароднай мэтай, ідуць на Вялікі сход, па Бацькаўшчыну. Апафеоз можа быць таксама самаст. часткай паказу свята, шэсця (звычайна без тэксту) з выкарыстаннем выразных вобразаў, сюжэтаў, дэкарацыйнага афармлення, касцюмаў, бутафорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБЮ́С (Barbusse) Анры (17.5.1873, Аньер, каля Парыжа — 30.8.1935),
французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1933). Вучыўся ў Сарбоне, дзе абараніў дысертацыю па філасофіі (1894). Стваральнік міжнар. антымілітарысцкага аб’яднання дзеячаў культуры «Клартэ» (1919). Адзін з арганізатараў антыфаш. руху. Літ. дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1890-х г.Зб. вершаў «Плакальшчыцы» (1895) — даніна моднай на той час дэкадэнцкай паэзіі. У раманах «Агонь» (1916, Ганкураўская прэмія 1917) і «Яснасць» (1919) асудзіў 1-ю сусв. вайну. Аўтар зб-каў публіцыстыкі («Святло з бездані», 1919; «Словы барацьбіта», 1920; «З нажом у зубах», 1921) і навел («Мы», 1914; «Падзеі», 1928, бел.пер. «Розныя факты», 1929), рамана «Звёны» (1925), дакументальных кніг «Кáты» (1926), «Расія» (1930, бел.пер. 1931), біягр. аповесці «Заля» (1932) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛА Ў ЛА́ТВІІ»,
штомесячны навук.-папулярны, пед. і літ.-грамадскі часопіс. Засн. як орган «Таварыства беларускіх вучыцеляў у Латвіі» і пед. дадатак да газ.«Голас беларуса». Выдаваўся ў 1926—29 і 1932—33 у Рызе на бел. мове. З 1933 (з № 4) выходзіў 1 раз у 2 месяцы. Узнімаў актуальныя грамадска-паліт. і асв. пытанні жыцця бел. меншасці, шырока асвятляў работу і становішча бел. гімназій і школ у Латвіі, арганізацыю ў іх навуч. працэсу, дзейнасць «Таварыства бел. вучыцеляў у Латвіі» і «Беларускага навукова-краязнаўчага т-ва ў Латвіі». Пісаў пра гіст. падзеі 1917—19 на Беларусі. Змяшчаў артыкулы па гісторыі, культуры Беларусі, пра выдатных бел.дзеячаў. Рабіў агляды культ. жыцця беларусаў у Літве, Зах. Беларусі, БССР, Чэхаславакіі. Выйшлі 24 нумары. Закрыты ў сувязі з устанаўленнем у Латвіі аўтарытарнай дыктатуры К.Ульманіса.