МА́РЫЙ Гай (Gaius Marius; каля 157, Цэрэатэ, каля г. Арпіна, Італія — 13.1.86 дан.э.),
палкаводзец і паліт. дзеяч Стараж. Рыма. Займаў найвыш.дзярж. пасады: нар. трыбун (119 дан.э.), прэтар (115 дан.э.), 7 разоў выбраны консулам — 107, 104—101, 86 дан.э. Перамог нумібійцаў у Югурцінскай вайне (111—105 дан.э.). Ліквідаваў пагрозу нашэсця варварскіх плямён: у 102 дан.э. разбіў тэўтонцаў, у 101 дан.э. — кімвраў. Рэарганізаваў рым. армію (павялічыў набор за кошт добраахвотнікаў, якія не мелі маёмаснага цэнзу); рым. войска пачало рэфармавацца ў прафес. наёмную армію. Адзін з кіраўнікоў рым. арміі ў Саюзніцкай вайне 90—88 да н.э. супраць італійскіх плямён, якія патрабавалі правоў рым. грамадзянства. Удзельнічаў у грамадз. войнах у Рыме, у т. л. супраць Сулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́КАРЫЕВЫЯ (Tayassuidae),
сямейства няжвачных парнакапытных кл. млекакормячых. Вядомы з алігацэну (каля 35 млн.г. назад). 2 роды, 3 віды: пекары ашыйнікавы (Tayassu tajacu), белабароды (T. pecari) і чакскі (Catagonus wagneri), які занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Пашыраны ў Амерыцы. Жывуць у разнастайных ландшафтах, ад засушлівых месцаў да вільготных трапічных лясоў. Трымаюцца групамі да 100 галоў і больш.
Даўж. да 115 см, выш. ў карку да 57 см. маса да 50 кг. Афарбоўка шэра-карычневая і Па знешнім выглядзе падобны да дзікоў, але больш лёгкага целаскладу. Ногі тонкія, ва пярэдніх 4, на задніх 3 пальцы. На крыжы ёсць залоза тыпу мускуснай. Усёедныя. Палігамы. Нараджаюць 1—2 (зрэдку да 4) дзіцяняці. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УР (шумерскае Урым),
старажытны горад-дзяржава на месцы сучаснага гарадзішча Тэль-Мукаяр, за 20 км на ПнЗ ад г. Насірыя ў Іраку. Першае паселішча на месцы У. ўзнікла ў канцы 5-га тыс.дан.э. З 4-га тыс.дан.э. У. — горад. У 25 ст.дан.э. з’яўляўся моцнай дзяржавай. У 24—22 ст.дан.э. падпарадкаваны суседнімі дзяржавамі — Лагашам, Умай, Урукам, царствам Акад і інш. Каля 21 ст.дан.э. стаў сталіцай «царства Шумера і Акада». З 18 ст.дан.э. У. пад уладай Вавілоніі, з 6 ст.дан.э. — Ахеменідаў. У канцы 4 ст.дан.э. заняпаў. З 1854 на тэр. У. вядуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі абарончых сцен, палацаў, храмаў, багатыя грабніцы, клінапісны архіў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІЯ ТЫТУНЁВЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ.
Дзейнічалі ў 1855—1914 у г. Брэст. Усяго было 9 мануфактур, адначасова працавала да 6 (1885). Мелі па 6—11 крышыльных і інш. станкоў, ступы і прэсы, з 1885 — конны рухавік. Выраблялі тытунь курыльны, табаку нюхальную (500—1800 пудоў за год), махорку (да 13 000 пудоў), цыгары (да 2990 тыс.шт.), папяросы (да 3557 тыс.шт.). На розных мануфактурах працавала ад 40 (1873) да 325 (1886) чалавек, выраблялася прадукцыі на суму да 65 тыс.руб. (1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЧА́НА (Atchana), Тэль-Атчана,
узгорак (тэль) на Амукскай раўніне каля р. Аронт (Паўн. Сірыя), рэшткі стараж.г. Алалах. Раскопкамі выяўлена 17 буд. перыядаў з 3400 да 1200 да нашай эры. Знойдзены рэшткі храма канца 4 — пач. 3-га тыс.да нашай эры, будынак з каланадаю 28—24 ст.да нашай эры (палац правіцеля), клінапісныя таблічкі з царскага архіва 18 ст.да нашай эры, вял. клінапісны надпіс цара Ідрымі (15 ст.да нашай эры), багаты побытавы інвентар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЖАВО́З, ліхтэравоз,
судна для транспартавання грузаў у баржах — плывучых кантэйнерах. Эксплуатуюцца пераважна баржавозы двух тыпаў — з кранавай і гарызантальнай грузаапрацоўкай. На баржавозах першага тыпу баржы (да 83 баржаў з грузам да 450 т кожная) падымаюцца з вады, перасоўваюцца ўздоўж палубы і ставяцца ў трумы казловым кранам. На баржавозах другога тыпу баржы падымаюцца да ўзроўню грузавой палубы спец. пад’ёмнікам на карме і перасоўваюцца на цялежках да месца ўстаноўкі (да 38 баржаў водазмяшчэннем да 1000 т).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТАКІ́ДЫ (грэч. Spartokidai),
дынастыя правіцеляў Баспорскай дзяржавы ў 438—107 дан.э.Засн. Спартакам I [438—433 дан.э.]. С. былі буйнымі землеўладальнікамі, гандлявалі збожжам з Афінамі. Найб. значныя іх прадстаўнікі: Сатыр I [433—388 дан.э.], Леўкон I [388—348 дан.э.], Перысад I [348—310 дан.э.]. У час іх кіравання тэрыторыя і ўплыў царства пашырыліся на памежныя вобласці скіфскіх, меоцкіх і сіндскіх плямён. Дынастыя спыніла існаванне ў выніку Саўмака паўстання (107 дан.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕДО́НІЯСтаражытная
(грэч. Makedonia, лац. Macedonia),
дзяржава ў 5—2 ст. дан.э. на ПнУ Балканскага п-ва. Да ўтварэння макед. дзяржавы яе тэрыторыю з пач. 1-га тыс.дан.э. насялялі плямёны фракійцаў і ілірыйцаў, якіх у 7 ст. дан.э. падпарадкавалі роднасныя стараж. грэкам макед. плямёны (паходзілі з тэрыторыі ў басейне р. Аліякман). У ходзе некалькіх войнаў цар Пердыка I [правіў каля 700 дан.э.] і яго пераемнікі аб’ядналі макед. плямёны і заснавалі самаст. царства. У 6—5 ст. дан.э. цары з дынастыі Аргеадаў пашырылі сваю ўладу на ўнутр. тэрыторыю п-ва, але былі адцеснены ад Эгейскага м. грэкамі. Ва ўмовах унутр. крызісу ў Стараж.Грэцыі Філіп II заваяваў шэраг грэч.полісаў і пасля перамогі каля Херанеі (338 дан.э.) усталяваў свой пратэктарат над усёй Грэцыяй. Яго сын Аляксандр Македонскі працягваў заваяванні і стварыў вялізную дзяржаву з цэнтрам у М., што дало пачатак эпохі элінізму. Пасля смерці Аляксандра (323 дан.э.) М. падзелена паміж яго паплечнікамі, якія вялі бесперапынныя міжусобныя войны. Магутнасць М. адноўлена пры Антыгоне II Гонаце [277—239 дан.э.], які заснаваў устойлівую дынастыю Антыганідаў. У 277—168 дан.э. М. была адной з вядучых дзяржаў Міжземнамор’я, але сутыкненні са Стараж. Рымам (т.зв. Македонскія войны) прывялі да яе хуткага заняпаду. Пры. Філіпе V [221—179 дан.э.] у выніку паражэння ў 2-й Макед. вайне (200—196 дан.э.) М. страціла кантроль над Грэцыяй. 3-я Макед. вайна (171—168 дан.э.) завяршылася разгромам македонцаў у бітве каля Підны (168 дан.э.). Апошні макед. цар Персей [179—168 дан.э.] трапіў у палон і адпраўлены ў Рым, а М. падзелена на 4 рэспублікі пад пратэктаратам Рыма. Пасля ліквідацыі рымлянамі паўстання пад кіраўніцтвам Андрыска (148 дан.э.) М. канчаткова страціла незалежнасць і ператворана ў рым. правінцыю.
Літ.:
Шофман А.С. История античной Македонии. Ч. 1—2. Казань, 1960—63;
Арриан. Поход Александра: Пер. с др.-греч. М., 1993;
Дройзен И.Г. История эллинизма: Пер. с фр.Т. 1—2. СПб., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБЕ́РЫ,
1) старажытныя плямёны, якія першапачаткова насялялі тэр.Усх. і Паўд. Іспаніі і потым рассяліліся на значнай частцы Пірэнейскага п-ва (адсюль стараж. назва п-ва Іберыя). Упершыню згадваюцца ў крыніцах 6 ст.дан.э. Важнейшым цэнтрам іх культуры была паўд.ч. Іспаніі (сучасныя Андалусія і Мурсія), дзе, паводле звестак стараж. аўтараў, знаходзілася дзяржава Тартэс, заснаваная да 1100 дан.э. У выніку змяшэння І. з кельтамі (уварваліся ў Іспанію ў 6—3 ст.дан.э.) узнікла група плямён — кельтыбераў. І. мелі сваю пісьменнасць. Да 8 ст.дан.э. склалася мастацтва І., якое ў 5—4 ст.дан.э. дасягнула росквіту. У 5—3 ст.дан.э. заваяваны карфагенянамі, у 3—2 ст.дан.э. — рымлянамі. Паступова раманізаваны.
2) Этнічная назва ў ант. крыніцах усх.-груз. (картлійскіх) плямён, якія жылі на тэр.Іберыі (Іверыі); адыгралі гал. ролю ў працэсе кансалідацыі груз. плямён і фарміраванні адзінага груз. этнасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГА́Ш,
старажытная дзяржава ў Шумеры, на тэр. сучаснага Ірака. Паселішчы на месцы Л. існавалі з канца 5-га тыс.дан.э., пісьмовыя ўпамінанні адносяцца да 26—2 ст.дан.э. У 26—24 ст.дан.э. Л. кіравала дынастыя, заснаваная Ур-Наншэ, якая дасягнула найб. магутнасці пры царах Эанатуме і Энтэмене. Узмацненне ролі жрацоў, закабаленне імі свабодных абшчыннікаў прывяло да росту нар. незадаволенасці і захопу ўлады Уруінімгінам (24 ст.дан.э.), які абвясціў шэраг сац. рэформ. У 24 ст.дан.э. Л. заваяваны царом Акада Сарганам Старажытным. Новы ўздым Л. адбыўся пры цару Гудэа (22 ст.дан.э.). З пач. 2-га тыс.дан.э. страціў сваё значэнне. З 1877 раскопкі Л. вялі франц. археолагі Э. дэ Сарзек, Г.Крос, А. дэ Жэнуяк і А.Паро. Імі знойдзены такія помнікі, як «Стэла каршуноў», надпісы Уруінімгіны, статуі і надпісы Гудэа, архіў храма багіні Бабы (Бау).