БАБРО́ЎСКІ (Павел Восіпавіч) (2.4.1832, б. маёнтак Вака каля Вільні — 16.2.1905),
ваенны дзеяч, гісторык і этнограф. Генерал ад інфантэрыі. Пляменнік М.К.Баброўскага. Скончыў Канстанцінаўскае ваен. вучылішча (Дваранскі полк, 1851) і Мікалаеўскую акадэмію Генштаба (1857). У 1875—97 нач. Ваенна-юрыд. акадэміі. З 1859 кіраваў групай афіцэраў Генштаба, якая падрыхтавала і выдала «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2 т., 1863). У працы прыведзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і найб. значныя мястэчкі губерні. Вывучаў гісторыю летапісаў, уніяцкай царквы, жыццё і навук. дзейнасць М.К.Баброўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМЕНКА (Іван Іванавіч) (15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл. — 27.4.1989),
украінскі археолаг. Чл.-кар.АН УССР (1982), д-ргіст.н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). З 1948 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Ін-це археалогіі АНСССР, з 1973 дырэктар. З 1978 у Ін-це археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцтва Усх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
Тв.:
Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЮ́К ((Beniuc) Міхай) (н. 20.11.1907, в. Себіш, павет Арад, Румынія),
румынскі пісьменнік. Акад. Румынскай АН (з 1955). У духу рэв. рамантызму напісаны зб-кі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філас. роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кн. «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п’ес, публіцыст. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУГНІ́Н (Мікалай Аляксандравіч) (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія),
бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАЛІ́ЦКІ (Міхаіл Лявонавіч) (3.12.1791, в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 2.2.1861),
бел. ўрач, гісторык, літаратар. Д-р медыцыны (1815), праф. (1824). Скончыў Віленскі ун-т (1815) і працаваў у ім (1816—27). Чл. Віленскай археал. камісіі (з 1857). З 1830-х г. даследаваў помнікі палеаграфіі, займаўся вывучэннем стараж. Вільні і зах. зямель Беларусі. Дапамагаў А.Кіркору ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археал. экспедыцыях, збіранні археал. матэрыялаў. Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей. Даследаваў бел.гісторыю, займаўся літ. дзейнасцю.
Літ.:
Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́ЛЬТЭЙ ((Dilthey) Вільгельм) (19.11.1833, Бібрых, цяпер у межах г. Вісбадэн, Германія — 1.10.1911),
нямецкі гісторык культуры, філосаф, псіхолаг. Вядучы прадстаўнік філасофіі жыцця, заснавальнік філас.герменеўтыкі. Праф. ў гарадах Базель, Кіль, Брэслаў і Берлін. Разглядаў жыццё як культ.-гіст. рэальнасць. У навуках пра «гісторыю духа» лічыў галоўным метад разумення, інтуітыўнага спасціжэння духоўнай цэласнасці асобы і культуры. Паводле Дз., чалавек даведваецца пра тое, што такое ён сам, толькі з гісторыі, якая мае справу з людзьмі як з духоўнымі цэласнасцямі і іх структурамі. Аўтар прац «Уводзіны ў навукі аб духу» (1833), «Ідэя апісальнай і аналітычнай псіхалогіі» (1894), «Узнікненне герменеўтыкі» (1900) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМО́ЎСКІ ((Gumowski) Марыян) (30.9.1881, в. Красценка-над-Дунайцам Новасандэцкага ваяв., Польшча — 1.11.1974),
польскі нумізмат, гісторык, музеязнаўца. З 1900 дырэктар музея Чапскіх і хавальнік Нац. музея (Кракаў). У 1909—19 рэдактар час.«Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» («Нумізматычна-археалагічныя паведамленні»). У 1919—32 дырэктар Велікапольскага музея ў Познані. Пасля 2-й сусв. вайны выкладаў у Торуньскім ун-це нумізматыку і стараж.гісторыю (да 1955). Аўтар каля 400 прац і паведамленняў з галіны нумізматыкі, сфрагістыкі, геральдыкі, гісторыі і мастацтва («Медалі Ягелонаў», 1906; «Пячаткі польскіх каралёў», 1910; «Падручнік польскай нумізматыкі», 1914; «Гербы польскіх гарадоў», 1960; манаграфіі па гісторыі польскіх манетных двароў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЖЫ́ЦКІ (Giżycki) Ян Марэк Антоній [псеўд.Валыняк
(Wołyniak); Марэк Газдава (Marek Gozdawa),
Конрад Мазавецкі (Konrad Mazowiecki); 7.5.1844, мяст. Міхноўка Валынскай вобл., Украіна — 27.6.1925], гісторык каталіцкай царквы ў ВКЛ. Скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) ун-т (1870). Выкладаў у гімназіях, з 1895 у адстаўцы. Жыў у Кракаве, вывучаў гісторыю манаскіх ордэнаў, карыстаўся архівамі кляштараў. Аўтар артыкулаў «З мінулага базыльянскага ордэна на Літве і Русі» (1904), «Базыльянскія уніяцкія манастыры ў беларускай правінцыі» і інш.
Тв.:
Terytoryum dawnej ziemi Brzeskiej. Warszawa, 1889;
Wiadomości o dominikanach prowincyi litewskiej. Kraków, 1917;
Z przeszłości karmelitów na Litwie i Rusi. Т. 1—2. Kraków, 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕДРО́ЙЦЬ ((Giedroyć) Міхал Ян Генрык) (25.1.1929, маёнтак Лобзаў Слонімскага пав., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.),
англійскі гісторык. Скончыў Лонданскі ун-т (1951). У 1940 разам з сям’ёй дэпартаваны ў Сібір. У 1942 з Польскай арміяй ген. У.Андэрса эвакуіраваўся ў Іран. З 1947 у Англіі. Працаваў у авіяц. прам-сці, у Саўтгемптанскім ун-це, чытаў лекцыі па аэрадынаміцы. Адначасова даследаваў гісторыюВКЛ. Аўтар прац пра ўвядзенне хрысціянства на Беларусі і ў Літве, пра паліт. становішча ў ВКЛ у 13—14 ст., Крэўскую унію 1385, каментарыяў да англ. перакладу «Хронікі Быхаўца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМІ́Н (Аляксандр Аляксандравіч) (22.2.1920, Масква — 25.2.1980),
рускі гісторык, крыніцазнавец, археограф. Д-ргіст.н. (1959), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1942). Працаваў у Ін-це гісторыі СССРАНСССР, выкладаў у Маскоўскім гісторыка-архіўным ін-це (1947—73). Вывучаў паліт. і сац.гісторыю Расіі 11—18 ст., яе гістарыяграфію і крыніцазнаўства. У манаграфіях «Рэформы Івана Грознага» (1960), «Апрычніна Івана Грознага» (1964), «Расія на парозе новага часу» (1972), «Расія на рубяжы XV—XVI стагоддзяў» (1982), «Напярэдадні грозных узрушэнняў» (1986), «Віцязь на ростанях» (1991) даследаваў дыпламат. адносіны і войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай.