АХЕТАТО́Н (егіп. «Гарызонт Атона»),

горад у Стараж. Егіпце, рэзідэнцыя фараона Аменхатэпа IV (Эхнатона), цэнтр культу бога Атона. Знаходзіўся каля Тэль-эль-Амарны. Пабудаваны ў 1-й пал. 14 ст. да нашай эры на краі пустыні. Пакінуты яго жыхарамі пры фараоне Тутанхамоне. Пры фараоне Харэмхебу, які канчаткова знішчыў культ Атона, горад разбураны.

т. 2, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́МЕРГАФЕН (Bremerhaven),

горад на Пн ФРГ, у зямлі Брэмен. Горад з 1851. 131,5 тыс. ж. (1994). Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р. Везер у Паўн. м. Адзін з гал. пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Увоз жал. руды, кантэйнерны тэрмінал. Суднабудаванне і суднарамонт, эл.-тэхн., хім. прам-сць. Рыбаперапрацоўка. Марскі арсенал. Музеі.

т. 3, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНГУЛЕ́М (Angoulême),

горад на З Францыі, на р. Шаранта. Адм. ц. дэпартамента Шаранта і гал. горад гіст. вобласці Ангумуа. Засн. ў перыяд рымскай каланізацыі. 95 тыс. ж. (1982). Машынабудаванне, папяровая, паліграф., фаянсавая, харчасмакавая, ваен. вытв-сць. Арх. помнікі 12—15 ст. (у т. л. сабор Сен-П’ер, 1105—23). Музеі.

т. 1, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКЕ́ЕЎКА,

горад у Данецкай вобл., Украіна. Вядома з 1777, горад з 1925. 401 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Здабыча каменнага вугалю. Металургічны камбінат, трубаліцейны, коксахім. з-ды. Вытв-сць горна-шахтавага абсталявання, буд. матэрыялаў, прадпрыемствы лёгкай (бавоўнапрадзільная, абутковая ф-кі) і харч. прам-сці. Інж.-буд. ін-т. Тэатр. Краязнаўчы музей.

т. 9, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВЫ УРЭНГО́Й,

горад у Расіі, у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе, на р. Еваяха (прыток р. Пур), за 60 км на Пд ад Паўн. палярнага круга. Горад з 1980. Узнік у сувязі з асваеннем Урэнгойскага радовішча. 90 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. ВА «Урэнгойгазпрам» (здабыча і перапрацоўка газу і нафты).

т. 11, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРА́КЛІЯН (Hērakleion),

горад у Грэцыі, на в-ве Крыт, гл. Іракліян.

т. 5, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХА́ЛА-ЭЛЬ-КУ́БРА,

горад у Егіпце, гл. Эль-Махала-эль-Кубра.

т. 10, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЬДЫ́ВІЯ (Valdivia),

горад на Пд Чылі. Засн. ў 1552. 150 тыс. ж. (1990). Порт на р. Вальдывія, за 20 км ад яе ўпадзення ў Ціхі ак., марскі аванпорт — Караль (вываз лесу, збожжа). Чыг. станцыя. Цэнтр с.-г. і лесапрамысл. раёна. Суднарамонт. Цэлюлозна-папяровая і харч. прам-сць. Ун-т. У 1960 горад моцна разбураны землетрасеннем.

т. 3, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́НДХУК (Windhoek),

горад, сталіца Намібіі. У цэнтр. ч. краіны на выш. 1,6 тыс. м. Засн. ў 1840. 114,5 тыс. ж. (1988). Вузел чыгунак і аўтадарог, якія злучаюць горад з партамі на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. і з суседнімі краінамі.

Міжнар. аэрапорт. Харчасмакавыя, харч., швейныя, мэблевыя прадпрыемствы. Зборка машын і абсталявання. Цэнтр гандлю каракулевымі шкуркамі.

т. 4, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЗА́НТ,

у грэчаскай міфалогіі заснавальнік г. Візантый (Бізантый). Сын Пасейдона і Кераэсы, дачкі Іо і Зеўса. Адбіў нападзенне на горад фракійскага цара Гемаса і гнаў ворага да аддаленых раёнаў Фракіі. У яго адсутнасць на горад напаў скіфскі цар Одрыс, жонка Бізанта Фідалея з жанчынамі закідала лагер ворага ядавітымі змеямі і выратавала Візантый.

т. 3, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)