ВАЛЫНЕ́Ц (Вячаслаў Іванавіч) (н. 2.7.1948, в. Ятвезь Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). Яго творы вызначаюцца выразнасцю малюнка, глыбокім псіхалагізмам персанажаў: цыкл трыптыхаў «Поры года» (1977), «Пад старой грушай», «Зімовы пейзаж» (абодва 1980), «Ахвяра», «Мёртвая вёска», «Багаты сусед», «Антрапагенны ландшафт», серыя «Дварнягі» (1990—96) і інш. Аформіў кнігі: «Беларускія народныя казкі» (1993), казкі братоў Грым «Чарадзейная хатка» (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНЁЎ (Deneuve; сапр.Дарлеак; Dorléac) Катрын
(н. 22.10.1943, Парыж),
французская кінаактрыса. Ў кіно з 1956. Наіўныя, прастадушныя гераіні фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1964), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967), «Асліная шкура» (1970) і інш. саступілі месца складаным, драм. вобразам, поўным разбуральных страсцей у фільмах «Дзённая прыгажуня» (1966), «Трыстана» (1970), «Агіда» (1965), «Сука» (1972). У 1980—90-я г.найб. вылучылася выкананнем гал. роляў у фільмах «Апошняе метро» (1980), «Індакітай» (1991), «Мая любімая пара года» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНАДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Корнадзь. Створана ў 1978. Пл. 2,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,8 м, аб’ём вады 6,21 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 4 км. Напаўняецца вадой р. Ясельда па падвадным канале пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 94,5 млн м³. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, арашэння зямель і гасп.-быт. патрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУТО́Й (Ігар Якаўлевіч) (н. 29.7.1954, г. Гайваран Кіраваградскай вобл., Украіна),
расійскі кампазітар і прадзюсер. Засл. дз. маст. Расіі (1991). Нар.арт. Расіі (1996). Скончыў Мікалаеўскі пед.ін-т (1979), вучыўся ў Саратаўскай кансерваторыі (1985—88). Арганізатар (1989) і кіраўнік прадзюсерскай фірмы «АРС» (Масква). Аўтар песень, адметных яскравым меладызмам, эмацыянальнасцю. Запісаў 4 альбомы на кампакт-дысках і аўдыёкасетах (1997—98). Прадзюсер фестывалю «Славянскі кірмаш» у Віцебску (1998), шматлікіх тэлепраектаў, у т. л. «Песня года» (ГРТ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Уладзімір Аркадзевіч) (н. 13.3.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб і педыятрыі. Д-рмед.н., праф. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1979), з 1982 працуе ў ім. Навук. працы па цытамегалавіруснай інфекцыі, імунапатагенезе, клінічнай імуналогіі, інфекц. хваробах дзяцей.
Тв.:
Инфекционные болезни у детей. Мн., 1997 (разам з А.П.Сушко, Л.М.Тупковай);
Цитомегаловирусная инфекция как фактор иммуносупрессии для детей первого года жизни // Эпидемиология и инфекционные болезни. 1998. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРА́ТА (Atrato),
рака на ПнЗПаўд. Амерыкі, у Калумбіі. Даўж. 644 км, пл.бас. 16 тыс.км². Пачынаецца на Зах. Кардыльеры, цячэ з Пд на Пн па шырокай (каля 80 км) забалочанай даліне паміж хрыбтамі Серанія-дэ-Баўдо і Зах. Кардыльерай, упадае ў зал. Ураба Дар’енскага зал. Карыбскага м., утварае дэльту. Мнагаводная на працягу года. Сярэдні расход вады 2500 м³/с. Суднаходная ад г. Кібдо (560 км). Па даліне Атраты пралягае тэктанічная мяжа паміж Паўн. і Паўд. Амерыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РЛІНГ (Darling),
рака на ПдУ Аўстраліі, правы прыток Мурэя. У верхнім цячэнні, да сутокаў з р. Калгаа, паслядоўна наз.: Думерэк, Макінтайр і Баруан. Даўж. 2740 км, пл.бас. 650 тыс.км². Пачынаецца на зах. схілах хр. Нью-Інгленд (сістэма Вял. Водападзельнага хр.), у ніжнім цячэнні працякае па паўпустыні. Сярэдні гадавы расход вады 42 м³/с. Жыўленне дажджавое. Рэжым паводкавы, ваганні ўзроўню вады да 6—8 м. У сухі перыяд года ў нізоўі перасыхае, распадаецца на плёсы. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБНО́Р,
бяссцёкавае возера на У Тарымскай раўніны, у Кітаі. Выш. ўзроўню каля 780 м. Месцазнаходжанне, памеры, контуры і салёнасць вады моцна мяняюцца на працягу года або сезона, што абумоўлена зменамі расходу вады і міграцыямі вусцевых участкаў рэк Тарым і Канчэдар’я. Макс.пл. сучаснага Л. дасягае 3 тыс.км², даўж. больш за 100 км, сярэдняя глыб. каля 1 м. Акаймаваны багністымі саланчакамі і балотамі, у малаводныя перыяды распадаецца на некалькі плёсаў або перасыхае. Даследаваў рас. падарожнік М.М.Пржавальскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Уздзенскім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Створана на р. Лоша ў 1967. Пл. 3,45 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 1,8 км, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 5,4 млн.м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы р. Лоша. Берагі спадзістыя, дно роўнае, пераважна тарфяное, месцамі пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м. Часткова зарастае асакой, рагозам. Выкарыстоўваецца для абваднення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі. Месца адпачынку.