Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАМАГНІТО́МЕТР,
прылада для вымярэннямагн. поля Зямлі з лятальнага апарата (ЛА). Датчык (адчувальны элемент) аэрамагнітометра размяшчаецца на крыле або хвасце ЛА і ахоўваецца ад яго ўласнага магн. поля аўтам. кампенсатарамі, пры больш дакладных вымярэннях буксіруецца ў гандоле на кабель-тросе на адлегласці да 50 м ад ЛА. Найб. дакладныя ядз. (пратонныя) і квантавыя аэрамагнітометры маюць адносную хібнасць вымярэнняў да 10−5 і да 10−7 адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕМО́МЕТР (ад анема... + ...метр),
прылада для вымярэння скорасці ветру і газавых патокаў. У недыстанцыйных анемометрах скорасць патокаў вызначаецца па скорасці вярчэння ветравога кола, вінта, крыжавіны з паўшар’ямі (анемометр чашачны) або па дадатным ціску (т.зв. трубка Піто), у тэрмаанемометрах — па цеплааддачы нагрэтага дроту. Выкарыстоўваецца таксама аўтаматычны анемометр з сігнальным прыстасаваннем для выяўлення небяспечных парываў ветру і ўключэння проціаварыйных прыстасаванняў. Для бесперапыннага запісу скорасці ветру служаць анемографы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРЫЯБХА́ТА»,
назва 1-га індыйскага штучнага спадарожніка Зямлі. Выведзены 19.4.1975 савецкай ракетай-носьбітам з савецкага касмадрома на арбіту з апагеем 619 км і перыгеем 563 км; перыяд абарачэння 96,3 мін. Маса «Арыябхаты» 358 кг. Названы ў гонар індыйскага астранома і матэматыка Арыябхаты. Прызначаны для даследавання ў галіне рэнтгенаўскай астраноміі, рэгістрацыі нейтроннага і гама-выпрамянення Сонца, вымярэння патокаў часціц і радыяцыі ў іанасферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНСІМЕ́ТРЫЯ [ад лац. densus (densi) шчыльны, густы + ...метрыя],
сукупнасць метадаў вымярэння шчыльнасці цвёрдых і вадкіх цел. Для цвёрдых цел у лабараторнай практыцы выкарыстоўваюць гідрастатычнае ўзважванне; шчыльнасць вадкасцей вызначаюць арэометрамі, пікнометрамі і інш. прыладамі; у прам-сці шчыльнасць вымяраюць з дапамогай розных аўтам. шчыльнамераў, прынцып дзеяння якіх заснаваны на бесперапынным узважванні пэўных аб’ёмаў вадкасці, вымярэнні ціску слупа вадкасці пэўнай вышыні, скорасці распаўсюджвання ультрагуку, рассеянні γ-прамянёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЁМІСТАСЦІ ВЫМЯРА́ЛЬНІК,
электрычная прылада для вымярэнняэлектраёмістасці. Найб. пашыраны Ё.в. маставыя (гл.Мост вымяральны) і лагаметрычныя (гл.Фарадметр). Ёмістасць вызначаюць таксама балістычным метадам вымярэнняў і з дапамогай некалькіх вымяральных прылад непрамым спосабам (метадамі трох вальтметраў, вальтметра — амперметра і інш.).
Схема ёмістасці вымяральніка паводле прынцыпу непасрэдных вымярэнняў: U0 — крыніца пераменнага напружання частатой f0; C0 — узорная ёмістасць; Cx — ёмістасць, якая вымяраецца; R, KH — рэзістар і кнопка ўстаноўкі нуля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАДРА́НТ (ад лац. quadrans чацвёртая частка),
1) у матэматыцы — плоскі сектар з цэнтр. вуглом у 90°, 1/4 частка круга. К. плоскасці — любая з 4 абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца 2 узаемна перпендыкулярнымі прамымі. 2)У астраноміі — стараж. вугламерны інструмент для вымярэння вышыні нябесных свяціл над гарызонтам і вуглавых адлегласцей паміж свяціламі.
3) У вайсковай справе — прылада для верт. наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́СЫ ДАКЛА́ДНАСЦІў машынабудаванні,
характарыстыка дакладнасці апрацоўкі вырабу (дэталі, вузла, машыны, прылады), якая вызначаецца значэннямі допускаў. Устанаўліваецца на асобныя геам. памеры вырабу (напр., лінейныя памеры, вуглы) і на выраб у цэлым, або т.зв. зборачную адзінку (напр., на падшыпнікі качэння, сілавыя вузлы металарэзных станкоў). К.д. геам. параметраў — састаўная частка стандартных сістэм допускаў і пасадак. Заменены на квалітэты, у вымяральнай тэхніцы захаваліся (гл.Класы дакладнасці сродкаў вымярэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМАЛЯМЕ́Р,
прылада для вымярэння даўжыні агульнай нармалі цыліндрычных зубчастых колаў са знешнім зачапленнем. Бываюць накладныя (накладваюцца на зубчастае кола) і стацыянарныя (зубчастае кола ставяць на прыладу). Складаецца з корпуса, вымяральнай і перастаўной губак, штангі і адліковага прыстасавання. Мяжа вымярэнняў 700 мм. Цана дзялення адліковага прыстасавання 0,005 і 0,01 мм.
Нармалямер: 1,4 — вымяральная і перастаўная губкі; 2 — адліковае прыстасаванне; 3 — штанга; 5 — нармаль; W — даўжыня нармалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСКАРЭ́ННЕ СВАБО́ДНАГА ПАДЗЕ́ННЯ, паскарэнне сілы цяжару,
паскарэнне, з якім рухаўся б цэнтр цяжару кожнага цела пры падзенні яго на Зямлю з невял. вышыні ў беспаветранай прасторы. Як і сіла цяжару, П.с.п. залежыць ад геагр. шыраты месца і вышыні яго над узроўнем мора. Спосабы вымярэння П.с.п. вывучаюцца ў гравіметрыі. На шыраце Мінска П.с.п. g = 9,8135 м/с2, на шыраце С.-Пецярбурга g = 9,8193 м/с2.