РАГАЧО́Ў (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (2.10.1895, в. Вялікая Раслякоўка Калужскай вобл. — 1.6.1963),
савецкі военачальнік. Контр-адмірал (1941). Скончыў ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1929). На ваен. службе з 1915, удзельнік Маанзундскай абароны ў 1917 (гл.Маанзундскія аперацыі ў 1-ю сусв. вайну), грамадз. вайны. З 1920 на камандных пасадах у Сібірскай і Амурскай ваен. флатыліях, з мая 1938 нам. камандуючага Амурскай ваен. флатыліяй. У чэрв. 1940 — вер. 1941 камандуючы Пінскай ваеннай флатыліяй, з лют. 1942 — Волжскай ваен. флатыліяй; з ліп. 1943 — камандаваў атрадам караблёў ВМФ на Волзе. У 1944—46 камандзір Кіеўскай ваенна-марской базы Дняпроўскай флатыліі. У 1946—56 на камандных пасадах у ВМФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮЙШУ́НЬ, Порт-Артур,
горад, порт і ваенна-марская база на ПнУ Кітая, у заліве Бахайвань Жоўтага м., у прав. Ляанін. Каля 1 млн.ж. (1997). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарогі. Цэнтр суднабудавання і суднарамонту. Могілкі рас. воінаў, якія загінулі ў час абароны Порт-Артура 1904—05 і сав. воінаў, што загінулі пры вызваленні Паўн.-Усх. Кітая ад японцаў у 1945.
Да 1880-х г. невял. рыбацкае паселішча са зручным для стаянкі караблёў рэйдам. З 1890-х г.кіт.ваен. крэпасць. У ходзе яп.-кіт. вайны 1894—95 узяты яп. войскамі, разам з Ляадунскім п-вам перададзены Японіі (крас. 1895). Пад націскам Расіі, Германіі і Францыі ў канцы 1895 вернуты Кітаю. Паводле канвенцыі 1898 Расія атрымала Л. у часовую арэнду ад Кітая. У канцы 19 — пач. 20 ст.рас.ваенна-марская база і г. Порт-Артур. У час рус.-яп. вайны 1904—05 горад гераічна абараняўся на працягу 329 дзён (гл.Порт-Артура абарона). У 1905—45 уладанне Японіі. 23.8.1945 вызвалены сав. войскамі (сумесная сав.-кіт.ваенна-марская база). У маі 1955 урад СССР вывеў з Л. свае войскі і перадаў збудаванні ў раёне базы ўраду Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БАРАЎ (Аляксей Аляксандравіч) (н. 29.3.1931, с. Гвардзейцы Самарскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1975, 1978), лётчык-касманаўт СССР (1975). Герой ЧССР (1978). Ген.-маёр авіяцыі (1983). Д-ртэхн.навук. Скончыў ваенна-марское авіяц. вучылішча (1952), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1961). У 1963—81 у атрадзе касманаўтаў. 11.1—9.2.1975 з Г.М.Грэчкам здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-17» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-4»; 2—10.3.1978 з У.Рэмекам — палёт на касм. караблі «Саюз-28» (як камандзір; першы ў свеце міжнар. экіпаж па праграме «Інтэркосмас») і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж: Ю.В.Раманенка, Грэчка) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз-27». Правёў у космасе 37,5 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Франц Вікенцьевіч) (1864, в. Клесель Рэчыцкага пав. — 10.6.1933),
бел.хірург.Д-р медыцыны (1900). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1889). З 1914 урач у бальніцах Гомеля, Мазыра. Працы па даследаванні хвароб органаў брушной поласці, па клінічнай хірургіі і арганізацыі хірург. дапамогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАР’Я́ЛЬСКАЯ ЦЯСНІ́НА,
у даліне р Церак, у месцы перасячэння ёю Бакавога хр.Вял. Каўказа, у Грузіі і Паўн. Асеціі. На працягу 3 кмглыб. да 1000 м. Па Д.ц. праходзіць Ваенна-Грузінская дарога. Д.ц. была вядома стараж. географам як «Вароты Каўказа» (Аланскія вароты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ ГВА́РДЫЯ,
неафіцыйная назва ваенна-паліт. антыбальшавіцкіх сіл у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі 1918—20, пазней — у эміграцыі. Назва «белыя» звязана з традыцыйнай сімволікай белага колеру — колеру прыхільнікаў правапарадку і ўлады манарха (у процілегласць чырвонаму — колеру рэвалюцыі). «Белы» рух меў на мэце звяржэнне сав. улады. Арганізатарамі і кіраўнікамі яго былі манархісты, партыі правых эсэраў, кадэтаў і меншавікоў. Лідэры Белай гвардыі (А.І.Дзянікін, А.М.Каледзін, А.В.Калчак, Л.Г.Карнілаў, П.М.Красноў, П.М.Урангель, М.М.Юдзеніч і інш.) камандавалі буйнымі вайск. злучэннямі, на падведамасных тэрыторыях стваралі свае ваенна-паліт. рэжымы (гл.Дзянікіна ўрад, Калчака ўрад, Урангеля ўрад і інш.). Пасля перамогі Чырв. Арміі ў грамадз. вайне і прыходу да ўлады бальшавікоў б.ч. белагвардзейцаў эмігрыравала (гл.Эміграцыя белая).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-ІРА́КСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІ 1922, 1926, 1930, 1948, 1955.
Дагавор 1922, заключаны на 20 гадоў, фактычна аформіў мандатную залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі. Дагавор 1926 прадаўжаў тэрмін дзеяння папярэдняга да 1950 (калі Ірак да гэтага часу не стане чл. Лігі Нацый, што аўтаматычна пазбаўляла яго англ. мандата). Дагавор 1930 падпісаны на 25 гадоў, прадугледжваў адмену мандата і прызнаваў суверэнітэт Ірака (уступіў у сілу ў 1932 пасля прыняцця Ірака ў Лігу Нацый); фактычна захаваў залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі ў знешняй палітыцы і ваен. справах. Дагавор 1948 прадугледжваў стварэнне «камісіі сумеснай абароны», тэр. Ірака заставалася базай англ.узбр. сіл. Пагадненне 1955 захоўвала кантроль Англіі над іракскай арміяй і ваенна-паветр. базамі; англ.ваенна-паветр. сілы заставаліся ў Іраку. Дэнансавана 24.3.1959 урадам Іракскай рэспублікі пасля Іракскай рэвалюцыі 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА (Сяргей Ігнатавіч) (20.10.1904 г., п. Корап Чарнігаўскай вобл., Украіна — 5.6.1990),
ваенны дзеяч, Герой Сав. Саюза (1944), маршал авіяцыі (1955), праф. (1972). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1927), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1932, 1936). У Чырв. Арміі з 1923: камандзір авіяэскадрыллі, авіябрыгады, авіядывізіі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Бранскім, Волхаўскім, Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: камандуючы ВПС арміі, франтоў, авіягрупамі Стаўкі Вярх. Галоўнакамандуючага, нам. камандуючага і камандуючы 16-й паветр. арміяй. Удзельнік бітваў пад Сталінградам, Курскам, на Дняпры, Беларускай, Люблін-Брэсцкай, Варшаўска-Пазнанскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны на адказных пасадах у ВПС, нач.Ваенна-паветр. акадэміі імя Гагарына, у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, 1962—66. Аўтар кн. «Крылы перамогі» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЫНЕ́Ц (Лявон Іванавіч) (18.6.1858, в. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1896),
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1887). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1882). Працаваў ваен. урачом у Магілёве. Навук. працы па даследаванні сан. стану, натуральнага руху (нараджальнасці, смяротнасці, прыросту) насельніцтва ў Магілёве.