АСАЦЫЯ́ЦЫЯ МАСТАКО́Ў РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ РАСІ́І (АМРР),
творчае аб’яднанне сав. мастакоў у 1922—32 (з 1928 наз. Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыі). Мастакі асацыяцыі (І.Бродскі, А.Герасімаў, М.Грэкаў, Б.Іагансон, Г.Ражскі і інш.) выступілі за стварэнне тэматычных карцін, якія б праўдзіва адлюстроўвалі рэчаіснасць на аснове традыцый рус. Рэаліст. жывапісу. Падобныя арг-цыі мастакоў існавалі і ў інш. рэспубліках, у т. л. на Беларусі — аб’яднанне моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (арганізатары
А.Арлоў, П.Гаўрыленка, А.Глебаў і інш.).
Літ.:
Золотой век художественных объединений в России и СССР: (1820—1932): Справ. Спб., 1992.
т. 2, с. 22
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МА́Ю ГО́НАР»,
грамадскае аб’яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі. Засн. ў 1991. Праводзіць культ.-асв. работу, садзейнічае развіццю і ўмацаванню творчых узаемасувязей, аказвае дапамогу мастакам. У 1999 у аб’яднанне ўваходзілі: В.Целеш (старшыня), К.Вольская, М.Гаўрыловіч, Г.Зашчырынская, Л.Лойка, В.Малышчыц, В.Маркевіч, Т.Насенка, М.Чырыч (усе Латвія), А.Аблажэй, К.Балаховіч, А.Поклад, С.Поклад (усе Літва), М.Астравумава (Эстонія), Я.Кузьміцкі (Швецыя), В.Драздоўскі, Ю.Казак, А.Кірвель, Ю.Рудак, В.Сівуха, Я.Чарнякевіч (усе Санкт-Пецярбург). У 1992 у Мінску адбылася выстаўка твораў мастакоў аб’яднання.
Л.Ф.Салавей.
т. 10, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФТАЛІ́ТЫ, белыя гуны,
аб’яднанне ўсх.-іранскіх плямён (5—6 ст.), якія ўтварылі дзяржаву — т.зв. Эфталіцкае царства на тэр. Сярэдняй Азіі, Афганістана, Паўн.-Зах. Індыі і Усх. Туркестана (цяпер тэр. Кітая). Асн. тэр. іх дзяржавы, верагодна, знаходзілася ва Усх. Афганістане і Тахарыстане. У пач. 5 ст. Э. разгарнулі ваен. дзеянні супраць Сасанідаў дзяржавы, якую прымусілі плаціць сабе даніну, у 460-я г. пакарылі Паўн.-Зах. Індыю. Эфталіцкае аб’яднанне было нетрывалым і распалася пад ударамі войск інд., сасанідскіх і цюркскіх правіцеляў: у Індыі ў 530-я г., у Сярэдняй Азіі і Афганістане ў 560-я г.
т. 18, кн. 1, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ХРЫСЦІЯ́НСКІХ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (МКХП; International Confederation of Christian Trade Unions),
міжнароднае аб’яднанне прафсаюзаў, заснаванае ў 1920. З кастр. 1968 — Сусветная канфедэрацыя працы.
т. 10, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІЯ́ЦКАЯ ЦАРКВА́,
аб’яднанне 2 або некалькіх цэркваў, утворанае ў выніку заключэння уніі царкоўнай. Пра У.ц. на Беларусі гл. ў арт. Беларуская грэка-каталіцкая царква.
т. 16, с. 237
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЫЗО́НТ»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі. Да 1996 Мінскае вытв. аб’яднанне «Гарызонт». Створана ў 1972 на базе Мінскага радыёзавода (Засн. ў 1950), з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў (1963) і спец. КБ. Галаўным прадпрыемствам з’яўляецца Дзярж. прадпрыемства «Завод «Гарызонт». Уключае: з-д «Альмагор» (створаны ў 1992 на базе з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў), навук.-вытв. комплекс «Сігнал» (арганізаваны ў 1989 на базе з-да «Сенсар»), НДІ лічбавага тэлебачання (1991), спецыялізаванае прадпрыемства кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання (1991), Гандл. дом «Гарызонт» (1996) — усе ў Мінску; з-д «Беліт» (г. Паставы, 1992). Асн. прадукцыя: каляровыя і чорна-белыя тэлевізары, радыёпрыёмнікі, сістэмы кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання і інш.
У.І.Сямашка.
т. 5, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭГРА́Л»,
бел. навукова-вытворчае аб’яднанне па вытв-сці і распрацоўцы электронных кампанентаў. Як аб’яднанне прадпрыемстваў электронікі дзейнічае з 1971. У яго ўваходзяць: з-ды імя Дзяржынскага, «Транзістар», «Электроніка», «Элмаш» (усе ў Мінску), «Колератрон» (Брэст), «Камертон» (Пінск); н.-д. канструктарска-тэхнал. прадпрыемства «Белмікрасістэмы», спец. канструктарскія бюро «Няміга» (Мінск) і «Захад» (Брэст). Асн. прадукцыя: інтэгральныя мікрасхемы, паўправадніковыя прыборы, вадкасна-крышт. экраны і панэлі, спец. тэхнал. абсталяванне, выліч. тэхніка, вузлы і блокі для вырабаў быт. і прамысл. электронікі, тэлеф. апараты, пластыкавыя карткі, прыстасаванні для электронных сістэм рэгістрацыі даных і безнаяўных разлікаў, мед. прылады, электронныя і мех. гадзіннікі, электронныя гульні і інш.
Л.М.Ісаева.
т. 7, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ, Наўмовіч Міхась (н. 3.10.1922, в. Рамашкавічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), грамадскі дзеяч бел. эміграцыі, мастак, фізіятэрапеўт. Пасля сканчэння Навагрудскай бел. гімназіі (1944) мабілізаваны ў Бел. краёвую абарону, потым у дывізію СС «Беларусь». Восенню 1944 перайшоў да франц. партызан. З канца 1944 у Андэрса арміі. З чэрв. 1945 жыў у Італіі. З 1947 у Францыі, дзе скончыў Нац. вышэйшую школу мастацтва (ф-т скульптуры, 1953) і школу фізіятэрапіі (1955) у Парыжы. Выкладаў анатомію і марфалогію ў дзярж. і прыватных школах фізіятэрапіі і мастацтва. Узначальваў Аб’яднанне бел. работнікаў у Францыі (з 1946), Бел. незалежніцкую арг-цыю моладзі ў Францыі (1949—52), Аб’яднанне бел. студэнтаў, Бел. аб’яднанне камбатантаў. Рэдагаваў час. «Моладзь» (1948—54). З 1991 старшыня Беларускага хаўрусу. Аўтар больш як 10 скульпт. твораў з каменю, у т. л. помніка на магіле М.Равенскага, скульптур для касцёлаў, моста Аляксандра III і Новага моста (Парыж). Пераможца конкурсу на стварэнне статуі Жанны д’Арк. У 1950—60-я г. аформіў выдадзеныя ў замежжы кнігі «Спадчына» Я.Купалы, «Сымон-музыка» Я.Коласа, «Матчын дар» А.Гаруна, альманах «Ля чужых берагоў». Малюе і акварэллю. Узнагарода па анатоміі Prix Hugier (1949).
А.С.Ляднёва.
т. 11, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ордэн рыцараў працы (прафс. аб’яднанне ў ЗША) 4/572
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Клартэ» (міжнар. аб’яднанне пісьменнікаў) 2/149, 359; 6/9
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)