увядзенне стэрыльных лякарстваў (у растворах ці эмульсіях) шпрыцам у тканкі і поласці цела: скуру, падскурную клятчатку, унутрымышачна, у крывяносныя сасуды, поласць плеўры, суставаў, спіннамазгавы канал і інш. І. дасягаецца больш хуткае і эфектыўнае дзеянне лякарстваў, іх дакладная дазіроўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЫГА́ЦЫЯў медыцыне,
лячэбная працэдура, якая заключаецца ў арашэнні запаленчай тканкі струменем вады цілек. вадкасцю. Пашырана ў хірургіі (І. ранавых паверхняў, прамой кішкі і інш.), уралогіі, гінекалогіі і інш. Прылады (цытаскопы, урэтраскопы, спрынцоўкі і інш.), што выкарыстоўваюцца пры І., наз. ірыгацыйнымі (прамыўнымі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́ НЯРО́ЎНАСЦЬ,
няроўнасць для канечных сум сапраўдных ці комплексных лікаў, якая мае выгляд: (a1b1+...+anbn)2≤(a12+a22+...+an2)(b12+b22+...+bn2). Даказана А.Кашы ў 1821. Інтэгральны аналаг К.н. ўстаноўлены В.Я.Бунякоўскім (гл.Бунякоўскага няроўнасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРЭКСУ́РЫ (манг.),
пахавальныя збудаванні 1-га тыс. да н.э. і 6—10 ст.н.э. ў Манголіі, Тыве і Забайкаллі. Размешчаны пераважна ў катлавінах і па далінах буйных рэк. Уяўляюць сабой каменныя насыпы (курганы), акружаныя квадратнай ці круглай каменнай агароджай з дадатковай кальцавой выбрукоўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАПРАЕКЦЫ́ЙНЫ ЭКРА́Н,
прыстасаванне, на плоскую або крывалінейную паверхню якога праекціруецца фільм. Бывае святлоадбівальны і святлопрапускальны; дыфузна-рассейвальны і накіравана-рассейвальны. Асновай К.э. служаць тканіна з белым пігментным пакрыццём або пластыкат з металізаванай ці ціснёнай паверхняй. Для стэрэапраекцыі карыстаюцца растравым К.э. Гл. таксама Экран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧВО́ЙТ, Ключнік,
службовая асоба ў ВКЛ, якая выконвала функцыі вартаўніка, замыкала нанач гарадскую браму або вароты замка і зберагала ключы ад іх. Так называлі і войта, які кіраваў часткай маёнтка феадала ці велікакняжацкай эканоміі — ключом. У 16—17 ст. вядома пасада К. віленскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПО́Н (франц. coupon),
1) адразны талон у каштоўных паперах (акцыях, аблігацыях) на атрыманне працэнтаў ці дывідэнтаў з іх. Стрыгчы К. — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.
2) Адрэз тканіны на касцюм, сукенку, блузку са спец. аддзелкай (звычайна ў раскроеным выглядзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАРЫФМАВА́ННЕ,
дзеянне, якое зводзіцца да адшукання лагарыфма лікавага, алг.ціінш. выразу; адно з дзеянняў, адваротных узвядзенню ў ступень. У выліч. практыцы выкарыстоўваецца для звядзення дзеянняў множання, дзялення, узвядзення ў ступень і здабывання кораня да дзеянняў складання, адымання, множання і дзялення адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬБЕ́РТ (ням. Malbrett літар. паліца для жывапісу),
драўляны або метал. станок для жывапісу, на якім на рознай вышыні пад розным нахілам мацуюць падрамнік з палатном, кардон і інш.Асн. віды М. — стацыянарны на гарыз. падстаўцы ці лёгкі складаны трыножнік для пейзажных эцюдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАВІ́ЛА,
прылада ў беларусаў звіваць ніткі ў маткі ці размотваць ніткі з маткоў. Звычайна драўляная крыжавіна, насаджаная на воську; круціцца ў гарыз. плоскасці. Больш дасканалае М. складаецца з 6—8 папярочак, устаўленых у драўляную калодку з воссю; круціцца ў верт. плоскасці.