МАРТЫНЕ́НКА (Міхаіл Дзмітрыевіч) (н. 22.11.1937, в. Крупская Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык і механік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Львоўскі ун-т (1959). З 1971 у БДУ. Навук.працы па дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, механіцы суцэльнага асяроддзя і тэорыі пругкасці.
Тв.:
Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.А.Жураўковым);
Теоретические основы деформационной механики блочнослоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦІН ((Martin) Арчэр Джон Портэр) (н. 1.3.1910, Лондан),
англійскі біяхімік і фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1932), працаваў у ім, пасля ў Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане. З 1965 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў г. Эйндхавен (Нідэрланды). Навук.працы па выдзяленні вітаміну Е і нікацінавай к-ты, пеніцыліну і інш. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі: на паперы (1941) і калонкавы газавадкасны (1952). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з Р.Л.М.Сінгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫЁТ ((Mariotte) Эдм) (1620, г. Дыжон, Францыя — 12.5.1684),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1666) і адзін з яе заснавальнікаў. Навук.працы па механіцы, тэорыі цеплавых з’яў і оптыцы. Незалежна ад Р.Бойля адкрыў адзін з газавых законаў (гл.Бойля—Марыёта закон). Выявіў сляпую пляму на сятчатцы вока (1666), даследаваў рух вадкасцей і дыфракцыю святла. Напісаў трактат аб мех. сутыкненнях цел, сканструяваў шэраг розных фіз. прылад.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 107—109.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТЫ́КА (Рыгор Сцяпанавіч) (21.11. 1912, в. Істоміна Віцебскага р-на — 12.1.1992),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1939), працаваў у ім (у 1956—79 заг. кафедры). Навук.працы па рэакцыі арганізма с.-г. жывёл на траўму, рацыянальных метадах лячэння запаленчых працэсаў ран, аперацый у коней і буйн. раг. жывёлы, прафілактыцы траўматызму с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЭ́ (Ірма Барысаўна) (н. 5.4.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай генетыкі. Д-рбіял.н. (1987). Скончыла БДУ (1960). З 1964 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (з 1992 заг. лабараторыі). Навук.працы па генет. выніках радыяцыйных і хім. уздзеянняў, спосабах аховы спадчыннасці ад працяглага (хранічнага) уздзеяння іанізуючай радыяцыі. Распрацавала радыепратэктар, які прыгнечвае ўзнікненне радыяцыйных мутацый.
Тв.:
Проблема химической защиты в радиационной генетике. Мн., 1974;
Радиация и наследственность: Генетич. аспекты противорадиационной защиты. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАЛЫ́ЦКІ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 11.9.1957, г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1979). З 1982 у Гродзенскім ун-це. Навук.працы па метадах даследавання сетак масавага абслугоўвання і іх выкарыстанні для аналізу інфармацыйна-выліч. сістэм і інш. аб’ектаў эканомікі. Распрацаваў метад даследавання маркаўскіх сетак у пераходным рэжыме і сетак з адвольным абслугоўваннем у сістэмах.
Тв.:
Исследование сетей с многолинейными системами обслуживания и разнотипными заявками // Автоматика и телемеханика. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Яўген Вячаслававіч) (н. 1.9.1949, в. Ратамка Мінскага р-на),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Скончыў БДУ (1973), працаваў у Бел.тэхнал. ін-це. З 1990 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (у 1990—94 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Ін-та сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па праблемах сац.-паліт. развіцця грамадства, функцыянавання паліт. ін-таў, ажыццяўлення паліт. улады і інш. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУ па паліталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎРЫЧАЎ (Анатоль Сяргеевіч) (н. 2.1.1949, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1984 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 нам. дырэктара). Навук.працы па ўдасканаленні дыягностыкі і распрацоўцы метадаў лячэння анкауралагічных хворых з выкарыстаннем агульнай гіпертэрміі, фотадынамічнай тэрапіі, агульнай магнітатэрапіі, лазератэрапіі.
Тв.:
Справочник по рентгеноэндоваскулярным вмешательствам в онкологии. Мн., 1995 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРЫ́ШЧАЎ (Віктар Сямёнавіч) (5.2. 1925, в. Сафонава Мікалаеўскай вобл., Украіна — 10.10.1989),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1954), праф. (1976). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук.працы па праблемах эфектыўнасці прамысл. вытв-сці. Адзін з аўтараў падручніка «Эканоміка прамысловасці СССР» (1975).
Тв.:
Предмет экономики социалистической промышленности. Мн., 1961;
Экономическая эффективность промышленного производства. Мн., 1973 (разам з В.І.Выбарнавым);
Проблемы эффективности промышленного производства. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Ніна Аляксандраўна) (н. 19.4.1923, в. Шапкі Смаленскай вобл., Расія),
бел. палінолаг і геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1958). Скончыла Маскоўскі ун-т (1948). У 1948—79 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук.працы па стратыграфіі антрапагену і неагену, эвалюцыі развіцця расліннасці ў антрапагене. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Антропогеновые отложения Белоруссии. Мн., 1959 (разам з М.М.Цапенка);
Этапы развития растительности Белоруссии в антропогене. Мн., 1971;
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 ( у сааўт.).