бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1960 артыст, з 1965 канцэртмайстар Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова ў 1962—63 у складзе Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі (1-я скрыпка), з 1967 выкладчык (з 1975 таксама кіраўнік камернага аркестра) Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. З 1991 артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1999 дырыжор камернага аркестра гэтага калектыву. Як першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў садзейнічаў канцэртнай прапагандзе бел. музыкі і адраджэнню старадаўняй музыкі Беларусі.
дзяржаўны дзеяч Японіі. Скончыў Такійскі ун-т (1924). Юрыст. З 1924 у мін-ве чыгунак. З 1948 чл., з 1953 ген. сакратар Ліберальнай партыі, з 1957 старшыня выканкома Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. У 1950—60-я г. ўзначальваў шэраг міністэрстваў. У 1964—72 прэм’ер-міністр Японіі. Гал. кірунак знешняй палітыкі яго ўрада — паляпшэнне адносін Японіі з краінамі Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, якія пацярпелі ад яп. агрэсіі ў 2-ю сусв. вайну. Дамогся ад ЗША вяртання ў 1972 а-воў Акінава і Агасавара. Нобелеўская прэмія міру 1974 (з Ш.Макбрайдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НАВА КАЛО́НА,
узведзена імператарам Траянам у Рыме ў 111—114. Архітэктар — грэк Апаладор з Дамаска. Мармуровае збудаванне вышынёй 38 м складаецца з кубічнага цокаля, базы і ствала калоны з капітэллю рымска-дарычнага ордэра. Першапачаткова Т.к. была ўвенчана бронзавым арлом, пазней — статуяй Траяна, з 1587 — статуяй апостала Пятра. Ствол Т.к. пакрываюць размешчаныя па спіралі выкананыя звял. майстэрствам рэльефы (агульная даўжыня 200 м, вышыня 1 м), якія адлюстроўваюць вайну Траяна здакамі. Т.к. — каштоўная крыніца звестак па гісторыі побыту і ваен. тэхнікі рымлян і дакаў; на ёй паказаны каля 2500 чал.
Да арт.Траянава калона. Агульны выгляд і фрагмент рэльефаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ДЖВУД, Веджвуд (Wedgwood) Джазая (12.7.1730, г. Бёрслем, Вялікабрытанія — 3.1.1795), англійскі мастак, прадпрымальнік. З 1752 працаваў у г. Сток-он-Трэнт, з 1759 — у Бёрслеме. У 1769 засн.пас. Этрурыя з фаянсавым з-дам. Вынайшаў і ўдасканаліў высакаякасныя фаянсавыя масы, у т. л. крэмавую, «базальтавую», «яшмавую», з т.зв. каменнай масы (матэрыялу, блізкага да фарфору, але непразрыстага і шчыльнага, матава-блакітнага, светла-зялёнага і чорнага колераў) ствараў, часта з Дж.Флаксменам, класіцыстычныя, строгія па формах посуд, вазы, дэкар. ўстаўкі для мэблі са светлымі рэльефамі ў духу ант. пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФТО́РЫСТЫ ВАДАРО́Д, фторавадарод,
злучэнне фтору з вадародам (HF).
Бясколерны газ ці вадкасць з рэзкім пахам, tпл -83, 36 °C, tкіп 19,52 °C, шчыльн. вадкага 980 кг/м³. Малекулы звычайна асацыіраваныя. Водны раствор — фторыставадародная кіслата. Рэагуе з металамі з утварэннем фтарыдаў, з аксідамі — оксіфтарыдаў ці фтарыдаў, замяшчае галагены ў галагенідах металаў. Добры растваральнік неарган. і арган. злучэнняў. Атрымліваюць узаемадзеяннем флюарыту (CaF2) з канцэнтраванай сернай к-той. Выкарыстоўваюць як каталізатар у арган. сінтэзе, у вытв-сці хладонаў, фтарапластаў і інш. Таксічны, раздражняе дыхальныя шляхі, на скуры выклікае язвы і апёкі. ГДК у паветры 0,005 мг/м³, у вадзе 0,05 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАВЕ́ЦКІ (Chodowiecki) Даніэль Нікалаус (16.10.1726, г. Гданьск, Польшча — 7.2.1801),
нямецкі графік і жывапісец; адзін з вядучых майстроў ням. асветніцкага рэалізму. З 1743 вучыўся і працаваў у Берліне. З 1790 віцэ-дырэктар, з 1797 дырэктар Берлінскай АМ. У творах перадаваў побыт бюргераў («Таварыства ў берлінскім Тыргартэне»), сцэны з жыцця рамеснікаў («У столяра», «У краўца», «У кнігадрукара»; усе каля 1790), стварыў жывапісныя і графічныя партрэты («Аўтапартрэт з сям’ёй», 1771). Аўтар шматлікіх (каля 2 тыс.) ілюстрацый да твораў І.Гётэ, Г.Лесінга, Ж.Ж.Русо і інш., выкананых у тэхніцы мініяцюрна-тонкага афорта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДЖЫ́-МУРА́Т (1790-я г., Хунзах, Дагестан, Расія — 5.5.1852),
адзін з кіраўнікоў каўказскіх горцаў у час Каўказскай вайны 1817—64. У 1834 захапіў уладу ў васальным Расіі Аварскім ханстве. У 1836 арыштаваны рас. ўладамі па абвінавачанні ў сувязях зШамілем, уцёк з турмы і стаў адным з яго бліжэйшых паплечнікаў. Пасля далучэння ў 1843 Аварыі да імамата Шаміля, прызначаны яе намеснікам (наібам). У снеж. 1851 Х.-М. парваў з Шамілем і перайшоў на бок Расіі. У крас. 1852 уцёк у горы, загінуў у сутычцы зрас. войскамі. Папулярны герой горскага фальклору. Яму прысвечана аповесць Л.М.Талстога «Хаджы-Мурат».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛІ (Holley) Роберт Уільям (28.1.1922, г. Эрбана, ЗША — 11.2.1993),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1968), Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1947). Скончыў Ілінойскі (1942) і Корнелскі (1947) ун-ты. З 1947 у Вашынгтонскім, з 1948 у Корнелскім ун-тах. З 1966 у Ін-це Солка, адначасова з 1968 ва ун-це Каліфорніі (г. Сан-Дыега). Навук. працы па расшыфроўцы будовы індывід. транспартных РНК (тРНК). Атрымаў (1962) высокаачышчаныя прэпараты 3 прыродных тРНК і вызначыў (1965) поўную структуру адной з іх — аланінавай. Нобелеўская прэмія 1968. (з Х.Г.Каранам, М.У.Нірэнбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫФУГАВА́ННЕ,
раздзяленне неаднародных сістэм (суспензій, шламаў, эмульсій) пад дзеяннем цэнтрабежных сіл. Робіцца з мэтай вылучэння цвёрдай або асветленай фаз спосабам адстойвання ці фільтравання.
Выконваецца ў цэнтрыфугахз суцэльным або перфарыраваным (пакрытым фільтруючым матэрыялам) ротарам. Цэнтрабежнае адстойванне выкарыстоўваюць для вылучэння асветленай вадкай фазы з разбаўленых суспензій і асаджэння цвёрдай фазы з канцэнтраваных суспензій; фільтраванне — для выдалення цвёрдай фазы з суспензій і шламаў з адносна малой колькасцю вадкай фазы. Асобнае месца займае Ц. эмульсій, напр., сепарыраванне малака ў сепаратарах малочных. Пры даследаванні высокадысперсных сістэм і высокамалекулярных злучэнняў (бялкоў, нуклеінавых кіслот) выкарыстоўваюць ультрацэнтрыфугаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́ГІН Георгій Сямёнавіч (29.4.1897, в. Клюшнікава Каўроўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 6.2.1952),
расійскі канструктар стралк. зброі. Герой Сац. Працы (1945). З 1920 слесар на кулямётным з-дзе. З 1922 удзельнічаў у канструяванні новых узораў зброі (6,5 мм спараныя ручны і танкавы кулямёты — з У.Р.Фёдаравым; 7,62 мм танкавы кулямёт — з В.А.Дзегцяровым і інш.). У 1938 стварыў (з Дзегцяровым) буйнакаліберны кулямёт ДШК, а ў 1940 — пісталет-кулямёт (аўтамат) ППШ. У 1943 распрацаваў асвятляльны пісталет ОПШ (гл.Сігнальны пісталет). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.:
Болотин Д.Н. Советское стрелковое оружие за 50 лет. Л., 1967;