КЁРНЕР (Körner) Тэадор (24.4.1873, г. Комарна, Славакія — 4.1.1957),
аўстрыйскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генерал. Скончыў ваен.-тэхн. акадэмію ў Вене (1894). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1923—33 дэп.аўстр. парламента. Удзельнік стварэння «Шуцбунда». Пасля паражэння лютаўскага паўстання сацыял-дэмакратаў супраць аўтарытарнага ўрада Э.Дольфуса (1934) арыштаваны; у 1944 арыштаваны гестапа. Пасля аднаўлення Аўстр. рэспублікі бургамістр Вены, кіраваў яе аднаўленнем (1945—51). У 1951—57 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, выступаў за выкананне краінай пастаяннага нейтралітэту і развіццё дружалюбных адносін з СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАЎ Аляксандр Васілевіч (14.11. 1903, Масква — 23.2.1939),
дзеяч камуніст. маладзёжнага руху ў СССР. Ва Усесаюзным Ленінскім Камуністычным Саюзе Моладзі (ВЛКСМ) з 1918, адначасова чл.ВКЛ(б) з 1919 і яеЦК з 1934. Удзельнік грамадз. вайны 1918—22, пазней на кіруючых пасадах у апараце камсамола ў Маскве і інш. гарадах. З 1927 сакратар, з сак. 1929 да ліст. 1938 ген. сакратар ЦКВЛКСМ. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Літ.:
Грехов В.Н. Расправа с руководством комсомола в 1937—1938 гг. // Вопр. истории. 1990. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́КСІ (Craxi) Беціна (Бенедзета; н. 24.2.1934, г. Мілан, Італія),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП; з 1952), яеЦК (з 1957) і кіраўніцтва (з 1965), ген. (паліт.) сакратар ІСП (з 1976). Прыхільнік ідэй рэфармісцкага сацыялізму. Чл. муніцыпальнага савета Мілана (1960—70). Дэп. парламента (з 1968). Старшыня Савета Міністраў Італіі ў 1983—87. Прыцягваўся па справе аб карупцыі, у 1993 адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтар працы «Сацыялізм ад Сант’яга да Прагі» (1976) і інш.гіст. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСНЯ́НСКАЯ Іна Львоўна (н. 24.6.1928, Баку),
расійская паэтэса. Друкуецца з 1947. У паэт. зб-ках «Гэта было са мною» (1957), «Вернасць» (1958), «Вінаграднае святло» (1978), «Паветраны пласт» (1990), «Пасля ўсяго» (1994), «Самотны дар» (1995) і інш. глыбокія філас. абагульненні, драматызм нашага часу, пошукі веры. Яе паэзія вылучаецца тонкім лірызмам, музычнасцю, маляўнічасцю. Аўтар кн. «Шкатулка з трайным дном» (1994) пра «Паэму без героя» Г.Ахматавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУШЧЫ́ЛЬНІК,
прылада для лушчэння ржышча, перадпасяўной апрацоўкі глебы і закрыцця вільгаці на ржышчавым полі. Бываюць дыскавыя і лямешныя.
Дыскавыя Л. складаюцца з батарэй па 9—10 сферычных дыскаў, якія разразаюць глебу, рыхляць яе, часткова пераварочваюць верхні слой. Выкарыстоўваюцца для лушчэння ржышча на глыбіню 5—7 см і для перадпасяўной апрацоўкі глебы на глыбіню 4—10 см. Лямешныя Л. маюць адвальныя карпусы, выкарыстоўваюцца для лушчэння на глыбіню да 12 см і пераворвання глебы на глыбіню да 18 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБУ́СКАЯ ЗЯМЛЯ́ (Ziemia Lubuska),
гістарычная тэр. ў Польшчы і Германіі, абапал р. Одра (у сярэднім яе цячэнні). У раннім сярэдневякоўі была населена заходнеслав. племем любушан. У 2-й пал. 10 ст. ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы. Падвяргалася нападам немцаў, у сярэдзіне 13 ст. ўвайшла ў склад княства Брандэнбург (Сярэдняя марка на 3, Новая марка на У). На працягу стагоддзяў аб’ект ням. каланізацыі і германізацыі. У 1945 тэрыторыя на У ад Одры вернута Польшчы (Любускае ваяв.), зах.ч. засталася ў межах Германіі (зямля Брандэнбург).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНАЯ СТУ́ЖКА,
магнітны носьбіт інфармацыі ў выглядзе гнуткай стужкі. Мае немагн. аснову, вырабленую з пластмасы ці немагн. металу, на якую нанесены тонкі слой ферамагн. матэрыялу (уласна магн. носьбіт). Шырыня і таўшчыня М.с. залежаць ад яе прызначэння, напр., стужка для гуказапісу мае шырыню 3,81 мм (касетныя бытавыя і студыйныя магнітафоны) ці 6,25 мм (шпульныя) і таўшчыню ад 9 да 55 мкм, для відэазапісу (бытавыя відэамагнітафоны) — 6,25 і 12,7 мм і таўшчыню 37 мкм. Выкарыстоўваецца для гука- і відэазапісу, у выліч. тэхніцы, аўтаматыцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЛІТЭ́ (франц. moralité),
жанр павучальнай алегарычнай драмы зах.-еўрап. тэатра 15—16 ст. Узнік у Францыі (п’еса «Разважлівы і Неразумны», 1436). Быў пашыраны ў Англіі, Галандыі, Швейцарыі, Італіі. Асн. дзейныя асобы — алегарычныя персанажы, якія ўвасаблялі розныя дабрадзейнасці і заганы (Вера, Справядлівасць, Сквапнасць і інш.) і вялі барацьбу паміж сабой за душу чалавека. Сюжэты М., рэліг. па духу, але свецкія па форме, узнаўлялі пэўныя сітуацыі рэальнага жыцця, што адрознівала яе ад містэрыі і міракля. Шырока ўжывалася ў школьнай драме 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́Я ЦЮ́ДАР (Mary Tudor), Марыя I (18.2.1516, Лондан — 17.11.1558),
англійская каралева [1553—58], Дачка Генрыха VIII (гл.Генрых, англ. каралі) і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI. Аднавіла каталіцызм (1554), жорстка праследавала прыхільнікаў Рэфармацыі, шмат якія з іх былі пакараны смерцю (адсюль яе мянушка Марыя Крывавая). Зблізілася з папствам і каталіцкай Іспаніяй. З 1554 жонка наследніка ісп. прастола Філіпа (з 1556 кароль Філіп II). У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59), якая скончылася стратай Англіяй апошняга порта на кантыненце — Кале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́ЦІН Іван Юр’евіч, расійскі землепраходзец 17 ст.; першаадкрывальнік Ахоцкага м. Томскі казак. У 1639 атрад М. падняўся па р. Мая і яе прытоку р. Юдама, перайшоў хр. Джугджур і, спусціўшыся па р. Улья, дасягнуў узбярэжжа Ахоцкага м. У 1639—41 даследаваў яго ўзбярэжжа на значным працягу на У і З ад р. Улья. Першым з рускіх атрымаў ад мясц. жыхароў звесткі пра р. Амур і Шантарскія а-вы. У 1641 атрад вярнуўся ў Якуцк, дзе М. склаў справаздачу аб падарожжы.