СМІРНО́Ў Дзмітрый Іванавіч (26.7.1901, в. Клімава Кастрамской вобл., Расія — 17.3.1975),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Вызначыўся ў 1944 у баях на Магілёўшчыне: стралк. корпус на чале з ген.-маёрам С. 24 чэрв. фарсіраваў р. Проня, вызваліў г. Чавусы, з баямі прайшоў 50 кмнаЗ, фарсіраваў Дняпро, прычыніў праціўніку значныя страты ў тэхніцы і жывой сіле. 28 чэрв. ўдзельнічаў у вызваленні Магілёва, захапіў у палон больш за 3 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛАЎ-ВО́ЮШ Сяржук (сапр.Сокалаў Сяргей Анатолевіч; н. 16.10.1957, в. Астроўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і бард. Скончыў БДУ (1985). Настаўнічаў, працаваў на з-дзе, навук. супрацоўнікам філіяла Літ. музея Я.Коласа ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на (1984—85), заг.літ. часткі лялечнай трупы Бел.т-ра імя Я.Коласа (1988—90). З 1991 за мяжою. Друкуецца з 1973. У кн. «Кроў на сумётах» (1989) публіцыст. і грамадзянская лірыка. Піша музыку да сваіх вершаў. Аўтар казкі «Свецяць, свецяць зорачкі...» (паст. 1989). Набел. мову пераклаў п’есы Л.Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», вершы рус., укр., польскіх паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
від легкавога аўтамабіля, абсталяванага для заняткаў аўтамабільным спортам. Адрозніваюць С.а. дарожнага тыпу і спецыяльныя.
Бываюць 2- і 4-месныя з адкрытым ці закрытым кузавам. На С.а. устанаўліваюць выбухабяспечны паліўны бак, рамяні бяспекі, асобныя прыводы тармазоў задніх і пярэдніх колаў і інш. С.а. дарожнага тыпу выпускаюцца на базе серыйных аўтамабіляў і ў параўнанні з імі маюць рухавікі павялічанай магутнасці, палепшаныя дынамічныя якасці, павышаную ўстойлівасць і інш. Прызначаны для спаборніцтваў на горных трасах, ралі і інш. Спецыяльныя С.а. вырабляюць з выкарыстаннем толькі асобных вузлоў і дэталей серыйных аўтамабіляў. Прызначаны для шашэйна-кальцавых гонак навял. дыстанцыі (на кароткіх дыстанцыях карыстаюцца гоначнымі аўтамабілямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІДВЕ́Й (англ. speedway ад speed скорасць + way шлях, дарога),
матацыклетныя гонкі на гаравых трэках; адзін з відаў матацыклетнага спорту. Разнавіднасці С. — гонкі па ледзяной дарожцы стадыёна, па грунтавых і травяных трэках. Спартсмены выступаюць на матацыклах пераважна з аб’ёмам рухавіка 500 см³ (4 цыліндры), без тармазоў. У гонках па ледзяной дарожцы пакрышкі матацыклетных колаў забяспечваюцца метал. шыпамі.
Чэмпіянаты свету праводзяцца: на гаравых трэках у асабістым заліку з 1934, у камандным — з 1960; сярод пар — з 1970; на лёдзе ў асабістым заліку з 1966, у камандным — з 1978; на грунтавых трэках — з 1971 Найб. пашыраны ў Аўстраліі. Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Швецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧКО́Ў Цярэнцій Яфрэмавіч (н. 6.1.1922, в. Хутар Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Барысаўскае ваенна-інж. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1952). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1942 на -Паўн.-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 2-м Бел. франтах. Інж. рота на чале са старшым лейтэнантам С. вызначылася ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чаркаскай вобл. (Украіна), дзе на дэсантных лодках пераправіла цераз раку каля 9 тыс. байцоў, 6 тыс.мін, 398 т боепрыпасаў і інш. грузаў, вывезла 430 параненых. Да 1972 у Сав. Арміі, потым на вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯЛЯ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28.9 да 17.12.1924 у Вільні набел. мове 3 разы на тыдзень. Рэдактар А.Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нац. меншасцей. Паказвала партыз. рух у Зах. Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх паліт. і эканам. правоў, на змаганне за бел. школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала бел. праўрадавых паліт. дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С.Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіча і інш. Асвятляла грамадска-паліт. жыццё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У.Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрв’ю М.Чарвякова з А.Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Бел.драм. майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНЕНКІ,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 17 кмнаПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,25 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 320 м, найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км, пл. вадазбору 7,2 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы наПд і Пнвыш. да 1 м, наЗ і У 6—8 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, наПн і Пд утвараюць вузкія залівы. Дно выслана сапрапелем, участкамі каля берагоў пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў нашыр. да 15 м, да глыб. 1,5 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Межна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́МА (Phoma),
род недасканалых грыбоў сям. сферапсідальных. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў. Найб. вядомыя Ф.: бурачны (Ph. betae), нязначны (Ph. exigua), Рострупа (Ph. rostrupii). Паразітуюць пераважна на сцёблах раслін, узбуджальнікі фамозаў. Развіваюцца на глебе, у вадаёмах, пашкоджваюць прамысл. матэрыялы, паперу і інш.
Міцэлій шматклетачны, галінасты. Пладовыя целы (пікніды) шарападобныя, паглыбленыя ў субстрат. Канідыяносцы простыя, размешчаныя радыяльна або адсутнічаюць. Канідыі аднаклетачныя, разнастайнай формы, бясколерныя. часам жаўтаватыя, пры выхадзе з пікнід падобныя на склееныя звілістыя стужкі.
...ФОН, ФОНА..., ФАНА... (ад грэч. phōnē гук), састаўныя часткі складаных слоў, якія паказваюць на іх адносіны да голасу, гуку (напр., дыктафон, фонакардыяграфія, фаналогія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛУЙСКАЯ МІНІЯЦЮ́РА,
мініяцюрны жывапіс тэмперай на лакавых вырабах; рускі нар.маст. промысел. Узнік у 1932 у пас. Холуй Іванаўскай вобл. (Расія) на аснове мясц. іканапіснага промыслу (вядомы з 16 ст.) як філіял арцелі «Пралетарскае мастацтва». У 1934 створана Холуйская маст. арцель, у 1960 ф-камаст. лакавай мініяцюры. Тэхналогія вырабаў з пап’е-машэ запазычана ў майстроў фядоскінскай мініяцюры. У Х.м. пераважаюць кампазіцыі нагіст., былінныя, казачныя і сучасныя тэмы, размешчаныя, як правіла, на пейзажных фонах. Вырабы вызначаюцца падкрэсленай дэкаратыўнасцю, засн.на проціпастаўленні яркіх тонаў, пластычнай выразнасцю поз і жэстаў персанажаў, узбуйненымі дэталямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦІНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, каля в. Хоціна, за 24 кмнаПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,22 км², даўж. 960 м, найб.шыр. 410 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 0,7 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з ЗнаУ. Схілы катлавіны выш. 5—8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, наЗ сплавінныя, наПн зліваюцца са схіламі. НаПд і У забалочаная і парослая хмызняком пойма шыр. да 350 м. Дно да глыб. 3 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2 м. Упадаюць 2 канавы.