БРАСІ́Д (Brasidas),
спартанскі палкаводзец. У 424 да н.э. ў Пелапанескую вайну захапіў г. Амфіпаль, залатыя руднікі ў Пангеі, садзейнічаў аддзяленню ад Афінаў некалькіх саюзных з імі гарадоў у Фракіі. У 422 да н.э. атрымаў перамогу каля Амфіпаля над афінскім войскам Клеона, але сам загінуў.
т. 3, с. 246
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРБАНЭ́ (Bourbonnais),
гістарычная вобласць у цэнтр. ч. Францыі. Пл. 7 тыс. км². Нас. каля 400 тыс. чал. (1990). Гал. горад — Мулен. У рэльефе пераважаюць паўн. адгор’і Цэнтр. Франц. масіву. Клімат умераны, блізкі да марскога. Бальнеалагічны курорт — раён (на базе мінер. крыніц) з цэнтрам Вішы.
т. 3, с. 347
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШМЕ́НЫ (галанд. bosjesman літар. лясны чалавек),
народ, карэннае насельніцтва Паўд. і Усх. Афрыкі. Качуюць у пустынях Калахары, Наміб і суседніх раёнах, куды выцеснены ў 16—19 ст. народамі банту. Каля 75 тыс. чал. (1983). Адносяцца да бушменскай расы. Карыстаюцца бушменскімі мовамі. Захоўваюць традыц. вераванні.
т. 3, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛКАМ (Welkom),
горад у цэнтр. ч. ПАР, у правінцыі Аранжавая Рэспубліка. Каля 200 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр золата- і ураназдабыўнога раёна, з асваеннем якога пасля 2-й сусв. вайны звязана ўзнікненне горада. Хім. прам-сць. Тэхнал. ін-т і каледж.
т. 4, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕАНГА́РСКІ ХРЫБЕ́Т,
на ПнУ ад воз. Байкал, у Бураціі і Іркуцкай вобл. Расіі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 2608 м. Складзены з крышт. парод, прарваных інтрузіямі гранітаў. Грэбень вузкі з востраканцовымі вяршынямі, трогамі і карамі. На схілах лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра, гальцы.
т. 4, с. 109
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗУ́ЗА,
рака ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі, правы прыток Волгі. Даўж. 162 км, пл. бас. 7120 км². Пачынаецца на Смаленска-Маскоўскім узвышшы. Сярэдні расход вады каля в. Пашуціна 38 м³/с. Паблізу вусця Вазузскае вадасх. (пл. 97 км²). На Вазузе гарады Сычоўка, Зубцоў.
т. 3, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ХА,
горад, сталіца Катара, на У п-ва Катар. Каля 300 тыс. ж. (1994). Порт у Персідскім зал. Міжнар. аэрапорт. Гал. гандл. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., цэм., харч., вытв-сць угнаенняў. Саматужныя промыслы. Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Ун-т. Арх. помнікі 18—20 ст.
т. 6, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДЗЬГА,
рака ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток Свольны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 60 км². Пачынаецца за 200 м на ПдЗ ад в. Маскалёнкі, цячэ па паўн.-зах. частцы Полацкай нізіны. Каля 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні каналізавана.
т. 4, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛО́ЎКА,
рака ў Пружанскім і Кобрынскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 226 км². Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Паддубна (Пружанскі р-н). У верхнім цячэнні наз. Гарадзечна. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу.
т. 6, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАГУ́ТЫ,
горад у Японіі, на в-ве Хонсю, каля паўн.-зах. ускраіны Токіо, у прэфектуры Сайтама. 405 тыс. ж. (1985). Марскі порт у Такійскім зал. Прам-сць: чорная металургія, трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, аўтамабіле- і маторабудаванне, электратэхн. (цяжкае энергамашынабудаванне, быт. электроніка), ваенная, хім., тэкст., харчасмакавая.
т. 7, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)